Рыжскі мірны дагавор (1921): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Праўкі аўтарства 178.120.49.87 (размова) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства 37.215.241.121
Тэг: Адкат
др арфаграфія
Радок 24:
== Перадгісторыя ==
{{main|Польска-савецкая вайна}}
Савецка-польская вайна была развязана ПолmiчайПольшчай пры актыўнай матэрыяльна-ваеннай падтрымцы краін [[Антанта|Антанты]]. Яшчэ з канца [[1918]] г. кіруючыя колы Польшчы спрабавалі захапіць памежныя з ёй тэрыторыі Беларусі, Украіны і Літвы. Польшча не прызнавала [[Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусі|ССРБ]] як суб’ект міжнароднага права. Для барацьбы з польскімі войскамі ў лютым 1919 г. савецкае камандаванне ўтварыла [[Заходні фронт (Грамадзянская вайна ў Расіі)|Заходні фронт]]. Адначасова ўрады [[ССРБ]], [[Літбел ССР|Літоўска-Беларускай ССР]] і [[РСФСР]] неаднойчы прапаноўвалі польскаму ўраду «вырашыць палюбоўна і міралюбіва ўсе спрэчныя і тэрытарыяльныя пытанні». Аднак Польшча не адказвала на іх заклікі. Імкнучыся да тэрытарыяльных захопаў беларускіх, украінскіх і літоўскіх зямель, польскія войскі ў 2-й палове лютага 1919 г. пачалі наступаць у раёне [[Коўна]]—[[Гродна]] і ў напрамках [[Баранавічы]], [[Пінск]]. [[21 красавіка]] [[1921]] г. яны захапілі [[Вільня|Вільню]], а [[8 жніўня]] — [[Мінск]]. [[СНК РСФСР]] спрабаваў дасягнуць мірнага пагаднення з Польшчай за кошт значных тэрытарыяльных уступак — аж да р. [[Бярэзіна]], на якой стабілізаваўся фронт. Але яго прапановы былі адхілены. Польскія кіруючыя колы хоць і не разлічвалі на большыя тэрытарыяльныя захопы, аднак выконвалі свае абавязацельствы перад саюзнікамі і прымалі актыўны ўдзел у спробе эадушыць савецкую уладу.
 
[[22 снежня]] [[1919]] г. [[Народны камісарыят па замежных справах РСФСР|нарком замежных спраў РСФСР]] [[Георгій Васільевіч Чачэрын|Г. В. Чычэрын]] накіраваў польскаму ўраду [[Леапольд Скульскі|Л. Скульскага]] ноту з прапановай тэрмінова пачаць перагаворы аб міры. Але адказу савецкі бок не атрымаў, таму што гэта жыццёва важнае для Польшчы пытанне вырашалася заходнімі дзяржавамі, для чаго [[Міністэрства замежных спраў Польшчы|міністр замежных спраў Польшчы]] [[Станіслаў Патэк|С. Патэк]] выязджаў у [[Лондан]] і [[Парыж]]. Падтрымліваючы Польшчу як элемент Версальскай сістэмы і сілу, што супрацьстаяла бальшавікам і савецкай уладзе, краіны Антанты стрымана ставіліся да яе імкнення захапіць землі Беларусі, Украіны і Літвы, бо лічылі іх тэрыторыяй Расійскай дзяржавы.