Тхеравада: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 7:
Частка прыхільнікаў Стхавіры стварылі «дактрыну аналіза» Вібхаджавада. Падчас кіравання [[Ашока|Ашокі]] будызм і прыхільнікі Вібхаджавады атрымалі дзяржаўную падтрымку. Каля [[246 да н.э.|246]] г. да н. э. манах Махінда, якога прылічаюць да сыноў Ашокі, прынёс дактрыну аналіза ў кляштар Махавіхара ў [[Анурадхапура|Анурадхапуры]] на востраве [[Шры-Ланка]]. Гэта галіна Вібхаджавады атрымала назву Тамрапарнія (літаральна «з Шры-Ланкі»), а яшчэ пазней з [[4 стагоддзе|IV]] ст. н. э. – Тхеравада. Іншыя галіны Вібхаджавады з цягам часу перасталі існаваць.
 
Прыкладна ў сярэдзіне [[5 стагоддзе|V]] ст. [[палі]]йскія тэксты Тхеравады з’явіліся на тэрыторыі [[М'янма|М’янмы]], дзе дагэтуль распаўсюджвалася вучэнне [[Махаяна]]. Аднак толькі ў [[11 стагоддзе|XI]] ст. Тхеравада атрымала там дзяржаўную падтрымку і выціснула Махаяну. Да [[13 стагоддзе|XIII]] ст. Тхеравада і Махаяна адначасова распаўсюджваліся ў Тайландзе. У выніку рэфоррм валадара [[Рамакхамхаенг]]а Тхеравада стала дзяржаўнай формай шанавання Буды. У [[Камбоджа|Камбоджу]] Тхеравада трапіла разам з Тамаліндам, сынам мясцовага валадара Джаявармана VII ([[1122]] – [[1218]] гг.), які навучаўся ў Махавіхары і ўкараніў «вучэнне старэйшын» сярод [[кхмеры|кхмераў]]. Пасля [[1353]] г. кхмерскі місіянер Фрамаха Пасарман схіліў да прыняцця Тхеравады [[лаос]]кага кіраўніка Фа Нгума.
 
== Спасылкі ==