Глядавіцкі сельсавет: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Візуальны рэдактар Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Няма тлумачэння праўкі
Радок 50:
'''Гля́давіцкі сельсавет''' — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Мастоўскі раён|Мастоўскага раёна]] [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]]. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) [[Глядавічы (Мастоўскі раён)|Глядавічы]].
 
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як '''Жыліцкі сельсавет''' у складзе [[Скідзельскі раён|Скідзельскага раёна]] [[Беластоцкая вобласць|Беластоцкай вобласці]] [[БССР]]. Цэнтр — вёска [[Жылічы (Мастоўскі раён)|Жылічы]]. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 25 студзеня 1961 года перайменаваны ў '''Багатырэвіцкі сельсавет''', цэнтр перанесены ў вёску [[Багатырэвічы]]. З 25 снежня 1962 года ў складзе [[Гродзенскі раён|Гродзенскага раёна]], з 6 студзеня 1965 года ў Мастоўскім раёне. 8 верасня 1975 года перайменаваны ў Глядавіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Глядавічы<ref>Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1975 г. // Зборнік законаў, указаў Прызідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).</ref>. 26 лютага 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да [[Лунненскі сельсавет|Лунненскага сельсавета]]<ref>[http://pravo.by/document/?guid=12551&p0=D913r0057111&p1=1 Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 222 Об упразднении Голубовского и Глядовичского сельсоветов и об изменении границ Куриловичского и Лунненского сельсоветов Мостовского района Гродненской области]</ref>.
 
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 943 чалавекі<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-census.htm Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года]</ref>, з іх 62,8 % — [[беларусы]], 30,9 % — [[палякі ў Беларусі|палякі]], 5,1 % — [[рускія ў Беларусі|рускія]]<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-ethnic-comm2009.htm Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года]</ref>.