Андрэй Мікалаевіч Жук: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
Радок 30:
 
== Біяграфія ==
=== Адукацыя і пачатак службы ===
 
Скончыў 9 класаў [[Сярэдняя школа|сярэдняй школы]] № 19 г. [[Баранавічы]], у [[1995]] годзе — [[Баранавіцкі дзяржаўны каледж лёгкай прамысловасці імя В. Я. Чарнышова|Баранавіцкі тэхнікум лёгкай прамысловасці]], пасля — [[Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь|Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь]].
 
Каля 5 год служыў у Баранавічах: у роце палка патрульна-паставой службы [[Міліцыя Беларусі|міліцыі]] [[Упраўленне ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама|Упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама]], затым у аддзеле крымінальнага вышуку. Былым кіраўніцтвам характарызуецца як дабрасумленны і старанны супрацоўнік; але асабіста прыйшоў да высновы, што служба ў міліцыі яму не па [[характар]]у. Паколькі іншую працу ў горадзе было знайсці складана, вырашыў паехаць у Францыю і паступіць у [[Замежны легіён]], якім цікавіўся са школьных гадоў.
 
=== Служба ў Замежным легіёне ===
[[30 студзеня]] [[2008]] г. паступіў на службу ў [[Замежны легіён]] Сухапутных войск [[Узброеныя сілы Францыі|Узброеных сіл Французскай Рэспублікі]], якім цікавіўся са школьных гадоў. Прайшоў навучанне ў вучэбным [[:fr:4e régiment étranger|4 замежным палку]] ў камуне {{нп5|Кастэльнадары||fr|Castelnaudary}} ([[Кантоны Францыі|кантон]] Паўночны Кастэльнадары, [[Акруга (Францыя)|акруга]] [[Каркасон (акруга)|Каркасон]], [[Од (дэпартамент)|дэпартамент Од]], рэгіён [[Лангедок-Русільён]]), якое завяршыў як выдатнік баявой падрыхтоўкі.
 
[[30 студзеня]] [[2008]] г., пасля некалькіх спробаў, паступіў на службу ў [[Замежны легіён]] Сухапутных войск [[Узброеныя сілы Францыі|Узброеных сіл Французскай Рэспублікі]], якім цікавіўся са школьных гадоў. Прайшоў навучанне ў вучэбным [[:fr:4e régiment étranger|4 замежным палку]] ў камуне {{нп5|Кастэльнадары||fr|Castelnaudary}} ([[Кантоны Францыі|кантон]] Паўночны Кастэльнадары, [[Акруга (Францыя)|акруга]] [[Каркасон (акруга)|Каркасон]], [[Од (дэпартамент)|дэпартамент Од]], рэгіён [[Лангедок-Русільён]]), якое завяршыў як выдатнік баявой падрыхтоўкі.
 
З [[12 чэрвеня]] 2008 — [[сапёр]] штурма, [[Радавы|легіянер]] у {{нп5|2-і замежны інжынерны полк|2-ім замежным інжынерным палку|fr|2e régiment étranger de génie}} [[:fr:27e brigade d'infanterie de montagne|27 горнастралковай брыгады]] (27 ГСБ) у камуне Сен-Крыстоль (кантон Со, акруга Карпантра, дэпартамент [[Ваклюз]], рэгіён [[Праванс — Альпы — Лазурны Бераг|Праванс — Альпы — Лазурны Бераг]]). [[Яфрэйтар|Легіянер 1 класа]] з [[1 студзеня]] [[2009]] г.; інструктар. Накіроўваўся 4 разы на ўзмацненне [[:fr:13e demi-brigade de Légion étrangère|13 поўбрыгады Замежнага легіёна]] ў [[Джыбуці]] ў перыяд з 2009 па [[2014]]. [[Малодшы сяржант|Капрал]] з [[1 лютага]] [[2010]]. У [[Снежань|снежні]] [[2010]] — [[красавік]]у [[2011]] ўдзельнічаў у аперацыі «[[Памір]]» у складзе [[ISAF|Міжнародных сіл садзейнічання бяспецы ў Афганістане]]. [[Сяржант]] з [[1 верасня]] [[2011]]. Атрымаў французскае [[грамадзянства]]. Накіроўваўся ў [[Французская Гвіяна|Французскую Гвіяну]] ў рамках кароткатэрміновай місіі з [[Верасень|верасня]] [[2015]] па сакавік [[2016]] (аперацыя «Гарпія»)<ref>[https://www.franceguyane.fr/actualite/faitsdivers/mort-au-mali-andrei-jouk-avait-servi-en-guyane-462288.php Mort au Mali, Andreï Jouk avait servi en Guyane] // franceguyane.fr. — 2019. — [[28 лістапада|28 Novembre]]. {{ref-fr}}</ref>.
 
У 2016 прайшоў адбор і затым гадавую падрыхтоўку для службы ў [[Гара|горных]] [[Падраздзяленне|падраздзяленнях]] спецыяльнага прызначэння. Уваходзіў у аператыўную {{нп5|групіроўка горнага спецпрызначэння|групіроўку горнага спецпрызначэння|fr|Groupement de commandos de montagne}} 27 ГСБ. Старшы сяржант з 1 студзеня [[2018]]. У [[Студзень|студзені]] — [[Май|маі]] 2018 і ў верасні 2018 — студзені 2019 накіроўваўся ў Малі ў саванну [[Сахель]] (аперацыя «Бархан»). Саслужыўцамі ўзгадваецца як вельмі добры вайсковец і надзвычай культурны, спакойны чалавек.
 
=== Удзел у аперацыі «Бархан» ===
 
У шэрагу [[Афрыка|афрыканскіх]] краін ([[Буркіна-Фасо]], Малі, [[Маўрытанія]], [[Нігер]] і [[Чад]]) узброеныя радыкальныя ісламісцкія групіроўкі імкнуцца захапіць саванну Сахель. [[Савет бяспекі ААН]] у сваёй рэзалюцыі [[20 снежня|20.12.]][[2012]] № 2085 заклікаў усе краіны аказваць падтрымку «малійскім сілам абароны і бяспекі ў адпаведнасці з іх унутранымі патрэбамі з мэтай аднавіць уладу малійскай дзяржавы на ўсёй нацыянальнай тэрыторыі». Па просьбе Малі і іншых краін рэгіёна Сахель Францыя пры падтрымцы [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] і [[Эстонія|Эстоніі]] аказвае ім дапамогу ў барацьбе з тэрарыстамі (аперацыя «Бархан»). У Малі, дзе сітуацыя асабліва складаная, прысутнічаюць таксама сілы ААН.
 
У [[Студзень|студзені]] — [[Май|маі]] 2018, у верасні 2018 — студзені 2019 і ўвосень 2019 А. Жук быў накіраваны ў Малі для ўдзелу ў аперацыі. Саслужыўцамі ўзгадваецца як вельмі добры вайсковец і надзвычай культурны, спакойны чалавек.
 
[[22 лістапада]] 2019 года французскія падраздзяленні пачалі дзеянні ў даліне Эранга, размешчанай прыблізна за 20 [[Кіламетр|км]] на [[поўдзень]] ад г. Індэліманэ (рэгіён Менака). 25 лістапада ў канцы дня ў раёне Ліптака-Гурма была выяўлена і [[атака]]вана група тэрарыстаў, якія перасоўваліся на [[Аўтамабіль|аўтамабілях]]-пікапах і [[матацыкл]]ах. Каля 17:00 [[Гадзіна|гадзін]] падраздзяленне {{нп5|Парашутная групіроўка спецыяльнага прызначэння (Францыя)|групіроўкі спецпрызначэння |fr|Groupement des commandos parachutistes}} {{нп5|11-ая парашутная брыгада (Францыя)|11-ай парашутнай брыгады|fr|11e brigade parachutiste}} ўступіла ў наземны бой. З надыходам цемры дэсантнікі папрасілі паветраную падтрымку, каб перайсці вадзі. Да іх былі накіраваны 2 [[верталёт]]ы «Тыгр» і верталёт «Пума», а таксама паветраны патруль з двух [[самалёт]]аў [[Mirage 2000|«Міраж-2000»]]. Дзеянні верталётаў у Сахелі ўскладняліся [[Пясок|пясчанымі]] бурамі. Прыблізна ў 19:40, калі самалёт праводзіў манёўр для падрыхтоўкі да атакі, адзін з «Тыграў» і «Пума» выпадкова сутыкнуліся. У выніку загінулі 13 вайскоўцаў, якія знаходзіліся на іх бартах, у тым ліку 7 — з 5-га баявога верталётнага палка, і 6 — з групіроўкі горнага спецпрызначэння 27 ГСБ: 4 — з 4-га матарызаванага палка, 1 — з 93-га горнага артылерыйскага палка, 1 (А. Жук) — з 2-га замежнага інжынернага палка.
25 лістапада 2019 г. у ходзе правядзення антытэрарыстычнай аперацыі «Бархан», выконваючы баявое заданне, загінуў разам з 12 іншымі вайскоўцамі ў выніку сутыкнення 2-х [[верталёт]]аў пры манёўры.
 
== Вайсковае ўганараванне і ўшанаванне памяці ==
Пасмяротна прысвоена наступнае [[воінскае званне]] — аджудан. На французскай ваеннай базе ў Малі адбылося жалобнае развітанне з загінулымі вайскоўцамі. [[Прэзідэнт Малі]] [[Ібрагім Бубакар Кейта|І. Кейта]] падкрэсліў, што французскія вайскоўцы «загінулі за Францыю, за Малі, за Сахель, за [[Свабода|свабоду]]»<ref>[https://usf.news/africa/western-africa/mali/lutte-contre-le-terrorisme-le-president-keita-a-paris-pour-rendre-hommage-aux-militaires-francais-morts-dans-le-liptako-gourma/ Lutte contre le terrorisme: Le président Keïta à Paris pour rendre hommage aux militaires français morts dans le Liptako Gourma] // usf.news. — 2019. — [[2 снежня|2 Décembre]]. {{ref-fr}}</ref>. [[Еўрапейскі парламент]] у [[Страсбур]]ы на паседжанні [[27 лістапада|27.11.]]2019 ушанаваў [[хвіліна]]й маўчання памяць 13 вайскоўцаў, якія загінулі ў Малі. Нацыянальная жалобная цырымонія прайшла [[2 снежня]] ў Парыжы з удзелам прэзідэнтаў Францыі і Малі.
 
{{Пачатак цытаты}}