Памер старонкі: 23 429

Вітаем

  Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
  Што зрабіць?
  Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
  Зрабілі памылку?

--JerzyKundrat (размовы) 23:14, 14 студзеня 2015 (MSK)Адказаць

Міндоўг правіць

Вітаю. Калі ласка, пільней з датамі, яны ў артыкуле пастаўлены паводле Грушэўскага, не трэба змяняць навукова абгрунтаваную храналогію. Бачу, ужо зменены 1238 на 1236, мабыць, яшчэ якія гады. Таксама, калі ласка, звярніце ўвагу на энцыклапедычны стыль, не апавяданне, не публіцыстыка, а энц.артыкул. Калі дадаецца нейкае сцверджанне, то, калі ласка, з крыніцай, як гэта было да цяперашняга часу. Дзякуй. --Максім Л. (размовы) 21:48, 13 красавіка 2015 (MSK)Адказаць

Глеб Усяславіч правіць

Вітаю. Не прасачыў яшчэ ўсё, але, напрыклад, вось змена "Па смерці Святаполка (16.4.1113)" на "Па смерці Святаполка (1113)", які мае сэнс? Вы лічыце пытанне храналогіі не важным у біяграфіі Глеба? Або паход на земгалаў у 1106 годзе, без зноскі, а яго ўдзел у ім, дарэчы, вельмі сумнеўны. Урэшце, Расціслаў Глебавіч не быў пераемнікам Глеба, імі былі Уладзіміравы дзеці-унукі. Ну і, вядома, Глеб нарадзіўся не ў 1140-я гады. Навошта выкрэсліваць, што Оршу і Копысь Глеб менавіта пабудаваў[крыніца?], а не проста далучыў? Урэшце, Ізяславічы (Рагвалодавічы) трымалі Полацк па спыдчынне ні ў якім разе не ад Рагвалода, а менавіта ад Уладзіміра. Вы вельмі творча падышлі да рэдакцыі артыкула, "расквецілі", але ён ад гэтага страціў. Прабачце, але, гэта так. --Максім Л. (размовы) 00:37, 27 кастрычніка 2015 (MSK)Адказаць

Вітаю! «1140-я» у артыкуле было да правак. «16.4» тут не мае значэння. Адносна спадчынна-родавых звычаяў ёсць спасылка. Зноска на 1106 цяпер зроблена. --Slip1560 (размовы) 00:58, 28 кастрычніка 2015 (MSK)Адказаць
1140-х там не стаяла, у шаблоне наогул не было даты нараджэння. Наконт менавіта будавання Оршы і Копыся стаяла дзве зноскі, Вы іх сцерлі, а цяпер ставіце запыт на крыніцы ў размовах. Пра астатняе, відаць, няма сэнсу казаць. --Максім Л. (размовы) 09:58, 28 кастрычніка 2015 (MSK)Адказаць

Яшчэ хачу сказаць пра вікіфікацыю, калі ласка, не рабіце лінкі з усяго запар, яны патрэбы толькі ў выпадку, калі даюць дадатковую інфармацыю менавіта да гэта артыкула. Ну напрыклад, навошта адсылаць чытача з артыкула "Глеб Усяславіч" да артыкула "дынастыя" (прычым са слова "род"), або да артыкула "горад", або да артыкула "шлюб", або да "летапіс", або рабіць лінкі з парадкавых лікаў і г.д. Таксама шматкротная вікіфікацыя, навошта два(!) разы ў адным сказе адсылаць чытача да "Ізяславічы Полацкія". Стракатасць замыльвае тэкст, староннія і шматкротныя лінкі адцягваюць увагу чытача ад таго за чым ён прыйшоў менавіта ў гэты артыкул. Рацыянальнасць -- галоўнае ў вікіфікацыі. --Максім Л. (размовы) 00:37, 27 кастрычніка 2015 (MSK)Адказаць

Псеўдалінгвісты правіць

Шаноўны Slip1560, настойліва прашу, калі ласка, устрымайцеся ад дадання «меркаванняў» розных «акадэмікаў» з РАЕН. Псеўданавукоўцы, якіх вельмі шмат у т.зв. РАЕН, у Вікіпедыі не вітаюцца. З павагай. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 00:10, 10 лістапада 2015 (MSK)Адказаць

Паважаны Дзяніс, у такім разе меркаванне С. Шупы таксама трэба выдаліць, таму што ён не гісторык і ўвогуле не навуковец. Крыніца на выказванне доктара тэхнічных навук была пададзена. Калі ласка, не выдаляйце разам з «меркаваннямі» іншыя дададзеныя праўкі.
Шаноўны Slip1560, апроч С. Шупы, там прынамсі два кампетэнтных у яўрэйскім пісьме і гісторыі д-ра гуманітарных навук. Ды і сам С. Шупа — Master of Arts in Translation & Interpreting, як яго тытулуюць у праграме Міжн. Кангр.даследчыкаў Беларусі. Дадам гэта ў артыкулы, калі гэта так неабходна, калі буду ведаць, як дакладна гэтую ступень перакласці. А вось форумны каментарый(!) пра старажытнарускія руны(!) ад д-ра тэхн. навук, члена вядомых фрыкаўскіх акадэмій, гэта, прабачце, нонсэнс. Калі спускацца на ўзровень форумных і бложных пастоў і каментароў, магу такога ў гэты артыкул напісаць, прычым ад профільных спецыялістаў, што валасы дыбам стануць. І які раз паўтаруся, у артыкуле мусіць быць толькі тое, што тычыцца аб'екта, недатычныя яго малюнкі і аб'ёмістыя кавалі тэксту ставіць у яго не трэба, для гэта іншыя артыкулы ёсць. --Максім Л. (размовы) 12:06, 10 лістапада 2015 (MSK)Адказаць
Паважаны Максім Л., Master of Arts in Translation & Interpretingмагістр гуманітарных навук у галіне вуснага і пісьмовага перакладу (падобная ступень прысвойваецца, у прыватнасці, ўсім выпускнікам магістратуры МДЛУ). Меркаванне магістра-перакладчыка мае значэнне, але ўсё ж ён не навуковец у галіне эпіграфікі альбо сумежных дысцыплін. Акрамя таго, магістр — гэта не навуковая ступень, а ступень спецыяліста (для прызнання ў Беларусі павінна быць паццверджана). Калі ў артыкуле на тэму эпіграфікі Беларусі падаецца меркаванне замежнага перакладчыка (журналіста па роду заняткаў), то, відавочна, можа быць пададзена і меркаванне доктара тэхнічных навук, ураджэнца таго рэгіёна, дзе выяўлены артэфакт. --Slip1560 (размовы) 11:24, 11 лістапада 2015 (MSK)Адказаць
У тыя часы (1980-я), калі Шупа скончыў тое, што цяпер МДМУ, магістратуры там напэўна не было, а M.A. мусіць ступень «заходняя». Гэты момант мушу яшчэ удакладніць. Да абсурду даводзіць не варта. Вікіпедыі не трэба «пацверджанне» будзь-якой краіны, каб прызнаць кваліфікацыю нададзеную ўстановай, якая мае на гэта права. Вікіпедыя пазадзяржаўная і дзеліцца выключна па мовах. Асноўнае патрабаванне для аўтарытэтнасці — адпаведны профіль. Для прачытання надпісу гэта 1) веданне мовы/моў і 2) мовазнаўчая адукацыя/ступень/званне, але другое вызначае толькі ўзровень аўтарытэтнасці першага. Не важна, кім працуе менавіта зараз чалавек, калі ён ведае патрабаваную мову/мовы, гэта пацверджана публікацыямі і прызнаннем знаўцаў, і, пагатоў, ёсць профільная адукацыя/ступень. Ды хоць дворнікам. Дзе ён жыве таксама не важна, бо іўрыт/ідыш ці грэчаская/старажытнаруская не залежаць ад таго, дзе ты жыве чытач — у Новай Зеландыі, Каломне, Кіеве ці Ашдодзе — мовам гэта абыякава, для гэтага пісьменнасць і створана людзьмі, каб перадаваць інфармацыю ў прасторы. Ступень д.тэхн.навук і месца нараджэння нічога не вырашае, галоўнае, каб былі прызнаныя веды/кваліфікацыя ў пытанні, дзе на яго маркаванне спасылаюцца. «Старажытнарускія руны» паза навуковым полем, гэта ўжо кажа нам пра адсутнасць патрэбнай кваліфікацыі ў д.тэхн.н. Эпіграфіка вывучае не самі надпісы (змест, сэнс, лінгвістычныя пытанні), а асаблівасці фіксацыі знакаў на цвёрдых прадметах і развіццё гэтых асаблівасцяў у часе. Калі эпіграфіст не ведае пэўнай мовы, то нічога пра змест надпісу сказаць не зможа, нават часам і вызначыць мову не зможа наогул, або не зможа слушна. Гэта не значыць, што ў надпісе няма сэнсу ці напісаны ён нікому невядомай мовай. Добра, вядома, каб эпіграфісты ведалі ўсе мовы, асабліва старажытныя, але гэта мары. Наконт фотаздымкаў, сфрагісты і нумізматы заўсёды карыстаюцца фотаздымкамі, нават калі маюць у руках арыгінал. Бо 1) фотаздымак можна павялічыць, а арыгінал не; 2) пры здымцы ў адмыслова выстаўленым святле, на фота можна ўбачыць то, што не ўбачыш вачамі на арыгінале або пад аптычным павелічальнікам. Думаю, гэта ўсё Вы цудоўна ведаеце. Але мусіў агалосіць гэтыя пазіцыі, каб нам болей не таўчы ваду ў ступе, не сустракацца са «старажытнарускімі рунамі», штучнай дыскрэдытацыяй аўтарытэтнасці тых ці іншых асоб і г.д. Спадзяюся на разуменне. --Максім Л. (размовы) 14:33, 11 лістапада 2015 (MSK)Адказаць
Эпіграфіка — не перакладчыцкая дысцыпліна. Перакладчык — не профільная кваліфікацыя для эпіграфіста. Спецыялістаў па эпіграфіцы навучаюць не на перакладчыцкім факультэце, і не ў інстытуце замежных моў. Дарэчы, кваліфікацыю «філолаг» у МДЛУ (і ў ранейшым МІЗМ) таксама не прысвойваюць. Фотаздымкі пячаткі, відавочна, рабіліся не для даследчыцкіх мэтаў, і не «ў адмыслова выстаўленым святле». --Slip1560 (размовы) 11:52, 16 лістапада 2015 (MSK)Адказаць
Калі эпіграфіст не ведае мовы надпісу, ён не можа яго даследаваць, бо пераважная частка эпіграфікі гэта гісторыя развіцця пісьменства пэўнай мовы, як пісаліся літары і словы ў розныя часы, які нахіл, таўшчыня і г.д., усё як у палеаграфіі. Наконт "філолага", прычым тут МДЛУ, класічная "філалогія" не адукацыя і не спецыялізацыя, а галіна дзейнасці, якою займаюцца як лінгвісты (мовазнаўцы), так і гісторыі, і палеографы і іншыя спецыялісты. Не ведаю як, хто і навошта выстаўляў святло, але даволі ўдала. Рассадзін на канферэнцыі карыстаўся тымі ж фота, але троху лепшага разрознення. --Максім Л. (размовы) 14:01, 16 лістапада 2015 (MSK)Адказаць

Вітаю. У крыніцы няма нічога пра літары на пячатцы, калі ўжо ўзяць відэа, то там Калечыц кажа: «Здесь есть кружочек такой небольшой, в виде кружочка, в котором буква „а“ писалось слово „агиос“, то есть „святой“. Ну и дальше идёт слово „пустынь“. Четвёртая буква — она испорчена. Ну немножечко здесь такой элемент у нас пока вот занимательности. Мы не может точно сказать, но пока вот такая версия — „святая пустынь“», -- вось гэта, пры жаданні, можна напісаць у артыкуле. Уласныя даследаванні ў Вікіпедыі проста забаронены, толькі тое, што ёсць у аўтарытэтных крыніцах. --Максім Л. (размовы) 20:38, 12 лістапада 2015 (MSK)Адказаць

Гэта ёсць у паведамленні, якое было прадстаўлена на вядомай канферэнцыі; верагодна, крыніцай можа стаць артыкул у навуковым выданні. Але напісанне першага слова ў выглядзе адмысловага знака — распаўсюджаны прыём у падобных надпісах, і ў спецыяльнай літаратуры гэта выкладзена. --Slip1560 (размовы) 12:07, 16 лістапада 2015 (MSK)Адказаць
Быў на канферэнцыі і цудам чуў паведамленне Рассадзіна, якое на яго раптоўную просьбу было перанесена на самы пачатак з планаваных 12:00-13:00, Калечыц не было наогул (хоць пытанні ў асноўным да яе маглі быць). Напісаць можна што заўгодна, пагатоў, калі ты не спецыяліст, але якая таму цана... ніякай. Казаў Рассадзін, што надпіс невядомы і яго трэба даследаваць, што, маўляў, усё няпэўна і не канчаткова. Аналагаў адбітку Рассадзін не дае і не ведае, хоць манастыроў у 13 ст. было дастаткова і г.д. Калі з'явіцца такое нешта друкаванае ад Калечыц, як ад спецыяліста, які расчытваў надпіс, вядома, можна будзе дадаць у артыкул падрабязнасці. Наконт "адмысловых знакаў", таму хто будзе займацца даследаваннем, варта пачытаць, што пра гэтыя лігатуры, падтытлавыя скароты і іерогліфы пісалі папярэднікі. У якой менавіта традыцыі яны былі прыняты і г.д. Звярнуцца да тых, што сапраўды ведае старажытнарускую мову па кансультацыі. Тое ж тычыцца, калі не здабычы, то апрацоўцы і выкарыстання оўруцкіх "сланцаў" -- бібліяграфія багатая, нават павярхоўны прагляд дае цікавыя вынікі, і "маркернасць" праселак зусім не прычым. Карацей, не спяшацца, каб курэй не смяшыць і навуковай рэпутацыяй не рызыкаваць. Але гэта размова не для Вікіпедыі. Чакаем аўтарытэтных публікацый. --Максім Л. (размовы) 14:01, 16 лістапада 2015 (MSK)Адказаць

Выдаленне карыснага зместу правіць

Вітаю. Калі ласка, не выдаляйце карысны змест, гэта можна лічыць і вандалізмам, што не вітаецца. Для пошуку кансэнсусу карыстайцеся старонкай размоў артыкула або ўдзельніка. --Максім Л. (размовы) 11:48, 10 лістапада 2015 (MSK)Адказаць

Аўтадогляд правіць

Добры дзень, прапаную Вам атрымаць паўнамоцтвы Аўтадаглядчыка. Калі Вы не супраць, адкажыце, калі ласка (наўпрост на гэтай старонцы размоў). --JerzyKundrat (размовы) 17:55, 16 чэрвеня 2016 (MSK)Адказаць

Добры дзень! Дзякуй за прапанову. Згодны. --Slip1560 (размовы) 18:08, 16 чэрвеня 2016 (MSK)Адказаць
  Зроблена, плённай працы! --JerzyKundrat (размовы) 08:59, 17 чэрвеня 2016 (MSK)Адказаць
Дзякуй! --Slip1560 (размовы) 22:35, 20 чэрвеня 2016 (MSK)Адказаць

Добры дзень, шаноўны Slip1560! Дадайце калі ласка вокладку да альбома По пояс в небе [1]! Дзякуй! --92.100.197.41 19:12, 20 кастрычніка 2016 (MSK)Адказаць

Добры дзень! У складанні гэтай старонкі я не ўдзельнічаю, і вокладкі не маю. --Slip1560 (размовы) 22:52, 3 лістапада 2016 (+03)Адказаць

Удзел у Вікісустрэчы ЦУЭ правіць

Вітаю! Як маецеся? Зьбіраюся на Cустрэчу Вікімэдыі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ад Вікісуполкі Беларусі, якая пройдзе 15—17 верасьня ў Грузіі. Буду ўдзячны за падтрымку на be-tarask:Вікіпэдыя:Форум#Вікісустрэча Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 10:21, 19 красавіка 2023 (UTC+3)