Аляксандр Іванавіч Цыркуноў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'Цыркуноў Аляксандр Іванавіч – вядомы беларускі мастак, грамадзка-культурніцкі дзеяч, да...'
Тэг: першае рэдагаванне
 
падзялілі на абзацы
Радок 1:
Цыркуноў Аляксандр Іванавіч – вядомы беларускі мастак, грамадзка-культурніцкі дзеяч, даследчык гісторыі і культуры.
 
== БІЯГРАФІЯ ==
Нарадзіўся 28 сакавіка 1948 г. у сялянскай шматдзетнай сям’і ў в. Лясань Жлобінскага раёна, Гомельскай вобласць, Беларусь. Выхаванец Дзіцячых домоў у в. Дзям’янкі (Добрушскі р.), в. Пірэвічы (Жлобінскі р.), г.п. Ветка. Першыя крокі ў мастацтве здзейсніў дзякуючы Сяргею Гаробчанка і Хвёдару Шкляраву. У 1964-1967 гг. навучаўся і працаваў на Пятра-данецкім рудніку Луганскай вобл., Украіна. Разам з гэтым першасную мастацкую адукацыю атрымаў ў Завочным народным універсітэце мастацтваў імя Н. Крупскай, г. Масква.
Нарадзіўся 28 сакавіка 1948 г. у сялянскай шматдзетнай сям’і ў в. Лясань Жлобінскага раёна, Гомельскай вобласць, Беларусь. Выхаванец Дзіцячых домоў у в. Дзям’янкі (Добрушскі р.), в. Пірэвічы (Жлобінскі р.), г.п. Ветка.
 
Нарадзіўся 28 сакавіка 1948 г. у сялянскай шматдзетнай сям’і ў в. Лясань Жлобінскага раёна, Гомельскай вобласць, Беларусь. Выхаванец Дзіцячых домоў у в. Дзям’янкі (Добрушскі р.), в. Пірэвічы (Жлобінскі р.), г.п. Ветка. Першыя крокі ў мастацтве здзейсніў дзякуючы Сяргею Гаробчанка і Хвёдару Шкляраву. У 1964-1967 гг. навучаўся і працаваў на Пятра-данецкім рудніку Луганскай вобл., Украіна. Разам з гэтым першасную мастацкую адукацыю атрымаў ў Завочным народным універсітэце мастацтваў імя Н. Крупскай, г. Масква.
 
У 1967-1969 гг. служыў у арміі.
 
Асновы прафесійных навыкаў атрымаў у студыі Анатоля Бараноўскага. У 1970-1976 гадах навучаўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (Акадэмія мастацтваў) у мастакоў Хаіма Ліўшыца, Барыса Аракчэева, Мая Данцыга, Пётры Крохалева. Сябар Беларускага саюза мастакоў з 1983 г., сябар творчай суполкі “Пагоня”. У мастацкіх выставах бярэ ўдзел з 1975 г.
 
У 1979-1982 гг. займаўся педагагічнай дзейнасцю (выкладчык малюнка і жывапісу кафедры архітэктуры Беларускага політэхнічнага інстытута) і ў 1983-1984 гг. (настаўнік малюнка і жывапісу ў сярэдняй школе з мастацка-архітэктурным ухілам №75 г. Менска).
 
== ТВОРЧАСЦЬ ==
Працуе ў галіне станковага жывапісу пераважна ў жанрах партрэта, тэматычна-гістарычнай карціны, краявіду, рэчавіду. Найбольш значныя творы: “Бабуліна спадчына” (1975), “Веткаўчанін Хведар Шкляраў” (1976), “Гусляр” (1980), “Белая мелодыя” (1982), “Спрадвеку ад Нараджэння” (1983), “Дудары” (1983), “Хрост ліцьвінаў” (1987), “Барвяны шчыт. Прысвячэнне Васілю Быкаву” (1990), “Памяці Язэпа Драздовіча” (1990), “Покліч” (1991), “Курапаты, прывід” (1992), “Рассунуўшы цемру. Прысвячэнне Міколу Ермаловічу” (1993), “Ані канца, ані пачатку” (1995), “Плашчаніца нацыянальнай ідэі” (2000), “Янка Купала. На куццю.” (2012), “Містэрыя плошчы ў Паставах” (2014); трытворы: “На досвітку” (1978), “Лявоніха” (1980), “Агмень” (1983), “Свята” (1988), “Героям Монтэ-Касіна” (2015).
Шэраг персанальных і групавых мастацкіх выставаў праведзена як у Беларусі, так і за мяжой: Летува, Латвія, Расея, Украіна і іншыя.
 
Творы захоўваюцца ў фондах: Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Музея сучаснага выяўленчага мастацтва, Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя Паўла Масленікава, Гомельскага музея сядзібна-паркавай архітэктуры, Полацкага краязнаўчага музея, Веткаўскага музея народнай творчасці, Пастаўскага краязнаўчага музея, у прыватных зборах Беларусі, Расеі, Італіі, Польшчы, Украіны і іншыя.
 
З 1998 г. акрамя жывапісу займаецца разьбярскай творчасцю. Пачынаючы з 2000 г. ім усталяваны шэраг манументальна-мемарыяльных помнікаў і Знакаў: Крыж усім Святым Беларусі ў в. Чэхі, Мядзельскі р. (2000); намагільны помнік Вандзе Ромар в. Канябічы, Пастаўскі р. (2001); помнік паўстанцу 1848 і 1863 гадоў Фларыяну Даноўскаму з яго выявай у мармуры, в. Канябічы, Пастаўскі р. (2002); Капліца Пашаны ў памяць палеглых змагароў-паўстанцаў за Айчыну ў 1795, 1831, 1863 гг.) в. Страча, Астравецкі р. (2004); Брамная капліца на хрысціянскіх могілках, в. Радута, Пастаўскі р. (2005); памятны знак жаўнерам-суайчыннікам палеглым у 1919 г., м. Лынтупы, Пастаўскі р. (2008); крыж ксяндзу Вінцэнту Гадлеўскаму, урочышча Трасцянец, пераўсталяваны ля касцёла Св. Роха, г. Менск (2009); крыж Вацлаву Ластоўскаму, урочышча Курапаты, г. Менск (2016); памятны знак Міколу Гусоўскаму г. Томск (2017) і іншыя.
 
Ушанаваны ордэнам “Гонар Айчыны” (1993) і чэшскім медалём Масарыка (2005).
 
 
Спасылкі:
 
# Фатыхава Г.А. Цыркуноў А.І. // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 тамах – Том 5: Скамарохі – “Яшчур”. – Мн.: Выдавецтва “Беларускае савецкая энцыклапедыя”, 1987. – с. 487-488.
# Беларускі Саюз Мастакоў 1938-1998: Энцыклапедычны даведнік / Аўтар-склад. Б.А.Крэпак і інш. – Мн.: ВТАА “Кавалер Паблішэрс”, 1998. – с. 584
# Энцыклапедыя гісторыя Беларусі: у 6 тамах – Том 6 – Мн.: БелЭн, 1993. – с. 111
# Гаранская Т. Запаліць агмень, каб памятаць... Жывапіс Алеся Цыркунова. // Мастацтва. - №5 (май) 2011.– с. 48-51.
# Творчая суполка Пагоня Беларускага саюза мастакоў. – Менск; пад рэдакцыяй Зьміцера Санько, 2016. – с. 182-183.