Ян са Стабніцы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Д
Радок 25:
|Вікікрыніцы =
}}
'''Ян са Стобніцы''' ({{lang-pl|Jan ze Stobnicy}}) (каля {{ДН|||1470}}—{{ДС|10|2|1519}}, {{МС|Познань||}}, [[Рэч Паспалітая]])  — польскі географ і філосаф. Вучыўся ў [[Ягелонскі ўніверсітэт|Кракаўскай акадэміі]], дзе ў [[1494]]  г. атрымаў вучоную ступень бакалаўра, а ў [[1498]]  г.  — магістра. У [[1498]]—[[1514]]  гг. прафесар Кракаўскай акадэміі, дзе ў час вучобы [[Ф. Скарына]] чытаў студэнтам лекцыі па філасофіі англійскага філосафа-схаласта [[Іаан Дунс Скот|Іаана Дунса Скота]]. У [[1507]]  г. і ў [[1513]]—[[1514]]  гг. быў дэканам аддзялення «вольных навук».
[[Файл:Parvulus philoaophiae naturalis.PNG|thumb|''Parvulus philoaophilae naturalis'']]
 
Філасофская праца Яна са Стобніцы «Parvulus philosophiae naturalis» («Дзіця прыроднай філасофіі»; [[1503]]  г.) перавыдавалася ў [[1507]], [[1513]], [[1517]]  гг. (усе ў [[Кракаў|Кракаве]]), у [[1516]]  г. у [[Базель|Базелі]]. У [[1512]]  г. у Кракаве выйшла праца «Уводзіны ў касмаграфію Пталамея», у якой упершыню ў Польшчы былі змешчаны геаграфічныя карты, звесткі пра нядаўняе на той час [[Адкрыццё Амерыкі|адкрыццё Амерыкі]]. Неаднаразова выдаваліся падрыхтаваныя ім да друку працы [[Леанарда Бруні Арэціна|Леанарда Бруні Арэцінскага]], [[Арыстоцель|Арыстоцеля]], польскага філосафа [[Міхал з Быстжыкава|Міхала з Быстжыкава]] і інш. У асабістай бібліятэцы Яна са Стобніцы былі працы па сярэдневяковай філасофіі, працы па геаграфіі, тэалогіі, граматыцы і інш. У яго бібліятэцы быў, напрыклад, «Кракаўскі Місал», надрукаваны ў Нюрнбергу па заказу Я. Галера і багата арнаментаваны кракаўскімі майстрамі.
 
== Літаратура ==