Ян са Стабніцы (польск.: Jan ze Stobnicy; каля 147010 лютага 1519, Познань) — польскі географ і філосаф. Вучыўся ў Кракаўскай акадэміі, дзе ў 1494 годзе атрымаў вучоную ступень бакалаўра, а ў 1498 годзе — магістра. У 1498—1514 гадах — прафесар Кракаўскай акадэміі, дзе ў час вучобы Францыска Скарыны чытаў студэнтам лекцыі па філасофіі англійскага філосафа-схаласта Іаана Дунса Скота. У 1507 і 1513—1514 гадах быў дэканам аддзялення «вольных навук».

Ян са Стабніцы
польск.: Jan ze Stobnicy
Дата нараджэння каля 1470
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лютага 1519 ці 1530
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці філосаф, астраном, географ
Навуковая сфера геаграфія, філасофія
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Parvulus philoaophilae naturalis

Філасофская праца Яна са Стабніцы «Parvulus philosophiae naturalis» («Дзіця прыроднай філасофіі»; 1503) перавыдавалася ў 1507, 1513, 1517 гадах (усе ў Кракаве), у 1516 годзе ў Базелі. У 1512 годзе ў Кракаве выйшла праца «Уводзіны ў касмаграфію Пталамея», у якой упершыню ў Польшчы былі змешчаны геаграфічныя карты, звесткі пра нядаўняе на той час адкрыццё Амерыкі. Неаднаразова выдаваліся падрыхтаваныя ім да друку працы Леанарда Бруні Арэцінскага, Арыстоцеля, польскага філосафа Міхала з Быстжыкава і інш. У асабістай бібліятэцы Яна са Стабніцы былі працы па сярэдневяковай філасофіі, працы па геаграфіі, тэалогіі, граматыцы і інш. У яго бібліятэцы быў, напрыклад, «Кракаўскі Місал», надрукаваны ў Нюрнбергу па заказу Я. Галера і багата арнаментаваны кракаўскімі майстрамі.

Зноскі

Літаратура Правіць

  • Неміроўскі, Я. Л. Ян са Стобніцы / Я. Л. Неміроўскі // Францыск Скарына і яго час: энцыклапедычны даведнік / [рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэдэ) і інш.]. — Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1988. — 607, [1] с.: іл., факсім. — С. 563. — ISBN 5-85700-003-3.
  • Bibliografia literatury polskiej. «Novy Korbut». Т.3 — Warszawa,1965.
  • Szelinska W. Biblioteki profesorow Uniwersitetu Krakowskiego w XV i poczatkach XVI wieku. — Wroclaw, 1966.
  • Sieciechowiczowa L. Życie codzienne w renesansowym Poznaniu 1518—1619. — Warszawa, 1974.
  • Who’s Who in Polish America, Francis Bolek (Hg.). — Harbinger House, New York, 1943
  • Zur Aktualität des Thomas von Erfurt und Jan de Stobnica. — M. Michael Nickl, 2004,