Дыякан: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў
дрНяма тлумачэння праўкі
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Радок 3:
'''Дыякан''' ({{lang-el|διάκονος "служыцель"}}) — ніжэйшы духоўны чын у праваслаўнай і каталіцкай цэрквах. Дапамагае епіскапам і святарам у час богаслужэнняў і здзяйснення царкоўных таінстваў, але сам іх не здзяйсняе.
 
Дыяканы ўпершыню згадваюцца ў [[Біблія|Бібліі]] ў пасланнях [[Павел, апостал|апостала Паўла]]. У [[Багаслоўе|тэалагічнай]] навуцы (дагматыка) першая ступень святога Таінства Свяшчэнства пасвячэння з трох магчымых (дыякан, [[прэсвітэр]], [[епіскап]]) у іерархіі Царквы (Касцёла). У яго абавязкі ўваходзіць быць у саслужэнні біскупам і прэсвітэрам пры наданні імі святых Таінстваў, набажэнствах. Самастойна дыякан служыць не можа, падпарадкоўваецца непасрэдна настаяцелю [[храм]]а, выконвае ўсе яго кананічныя распараджэнні. У перыяд фарміравання царкоўнай іерархіі ў [[II стагоддзе|II]]—[[III]] ст. н. э. у іх функцыі ўваходзіць нагляд за парадкам у рэлігійнай суполцы. Дыяканы прыслужваюць іншым з духавенства ў [[алтар]]ы, чытаюць [[Евангелле]] на богаслужэнні або прамаўляюць пропаведзь з дазволу прэсвітэра або епіскапа. Таксама, калі ў хрысціянскай суполцы больш за 700 вернікаў з блаславення старэйшага клірыка (прэсвітэра або епіскапа) у крайняй неабходнасці (з апраўданых прычын у кананічным парадку) — могуць адслужыць Паніхіду, Пахаванне, [[Акафіст]], Малебен, Вячэрню, Утрэню. А таксама — выкладаць у Нядзельнай школе.
 
* Навучанне дыяканаў адбываецца гэтак жа, як і іншых клірыкаў (прэсвітэраў з біскупамі) — у духоўнай [[Семінарыя|семінарыі]] або ў духоўнай [[Акадэмія|акадэміі]] (цалкам завершаная адукацыя).