Яма (мемарыял): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
Радок 37:
 
== Гісторыя ==
На гэтым месцы [[2 сакавіка]] [[1942]] года фашыстамі было расстраляна каля 5 тысяч вязняў ''мінскага гета''. Гранітны абеліск у памяць страшнай трагедыі мінскага і сусветнага яўрэйства быў усталяваны яшчэ ў [[1947]] годзе. На ім змешчаны надпісы на [[ідыш]]ы і [[Руская мова|рускай мове]]. Тэкст надпісу на ідышы напісаны паэтам [[Хаім Ізраілевіч Мальцінскі|Хаімам Мальцінскім]]:
 
{{цытата|
На гэтым месцы [[2 сакавіка]] [[1942]] года фашыстамі было расстраляна каля 5 тысяч вязняў ''мінскага гета''. Гранітны абеліск у памяць страшнай трагедыі мінскага і сусветнага яўрэйства быў усталяваны яшчэ ў [[1947]] годзе.
{{lang-he2|אַ ליכטיקער אָנדענק אפ אייביקע יאָרנ די פינפ טויזנט יידנ-קדוישימ וואָס זײַנענ דערמאָרדעט געוואָרנ דורכ די הענט פון די בלוטיקסטע סאָנימ פון דער מענשהײַט — די פאַשיסטיש־דײַטשישע מערדער־טאַליאָנימ}}
}}
 
Тэкст надпісу на рускай мове:
 
{{цытата|Светлая память на вечные времена пяти тысячам евреев, погибших от рук лютых врагов человечества — фашистско-немецких злодеев 2 марта 1942 года}}
 
Гэта быў першы помнік ахвярам Халакоста ў СССР, на якім было дазволена зрабіць надпіс на ідышы. Але затым Мальцінскага (у 1949 г.) і каменячоса Мордуха Спрышэна (у 1952 г.) арыштавалі і саслалі ў [[Гулаг|лагеры Гулага]] па абвінавачванні ў «[[Барацьба з касмапалітызмам|касмапалітызме]] — праяве яўрэйскага буржуазнага нацыяналізму», у тым ліку за тое, што асмеліліся напісаць на помніку не прадпісаную фразу пра «мірных савецкіх грамадзян», а прама пра яўрэяў<ref>[http://mb.s5x.org/homoliber.org/ru/uh/uh010504.shtml С. Спришен. Черный обелиск. К истории создания Мемориала на Минской Яме]</ref><ref>[http://evreimir.com/88123/131117_volodin_obelisk/ М. Володин. Черный обелиск, или История об антисоветском памятнике]</ref>.
 
Ужо ў наш час ([[1990-я]]) было прынята рашэнне аб увекавечанні трагедыі ў больш маштабным мемарыяле, што і было ажыццёўлена ў [[2000]] годзе, хоць у цэлым работы па ўладкаванні мемарыяла працягваліся 8 гадоў. Пры іх выкананні не ўжывалася тэхніка, таксама было вырашана не праводзіць раскопак. Паводле першага варыянта праекта скульптурная група павінна ўтрымліваць больш канкрэтыкі, хоць і даволі абстрактнай (у прыватнасці, павінны былі быць фігуры скрыпача або цяжарнай жанчыны, якія былі б зборна-абагульненымі вобразамі). Аднак, у рэшце рэшт канчатковы праект аказаўся больш эстэтычна выразным, аднак пазбаўленым адкрыта нацыянальнага каларыту.