Залёты: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выдалены тэкст, які меркавана парушае аўтарскія правы
др афармленне
Радок 1:
'''«Залёты»''' — [[камедыя]], якая выйшла з-пад пяра [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|В. Дуніна-Марцінкевіча]] ў [[1870]] г., гаварылі персанажы [[беларуская мова|па-беларуску]] і [[польская мова|па-польску]].
 
У гэтым творы далейшае развіццё атрымала тэма спажывецтва і беспрынцыпнасці, уласцівых надыходзячаму [[капіталізм]]у. Польскі тэкст на беларускую мову ў пачатку XX ст. пераклаў [[Янка Купала]], у 1915 г. «Залёты» былі пастаўлены ў [[Вільня|Вільні]] [[Беларускі музычна-драматычны гурток у Вільні|Беларускім музычна-драматычным гуртком]]. А першая публікацыя гэтай п’есы адбылася ў газеце «[[Вольная Беларусь]]» у 1918 г.

В. Дуніна-Марцінкевіч паэтызаваў жыццё і побыт селяніна як носьбіта высокіх маральных і эстэтычных каштоўнасцей, што садзейнічала нараджэнню новых дэмакратычных ідэй у беларускай літаратуры. Камедыя была напісана ў традыцыях двухмоўя і прысвечана праблеме расслаення парэформеннай вёскі. Тут многа камедыйна-бытавых сцэн, дзеянне часта суправаджаецца песнямі і танцамі, але вядучыя прынцыпы — сатырычнае выкрыццё «чыноўных п’явак». Высмейваецца каставая абмежаванасць пінскай шляхты.
 
Асноўны персанаж «Залётаў» — Антон Сабковіч. Ён жыве толькі адной мэтай: «выбіцца ў людзі», разбагацець любымі сродкамі.