Какосавая пальма: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
афармленне
Радок 21:
| tpl = kew-30534
}}
'''Какосавая пальма''' (''Cocos nucifera'') — расліна з сямейства [[пальмавыя|пальмавых]]. Расце ў [[Афрыка|Афрыцы]], Амерыцы, [[Акіянія|Акіяніі]] і Азіі, як правіла, каля трапічных пляжаў.
 
== Апісанне ==
Дасягае вышыні 30 м, мае пёрыстае лісце даўжынёй ад 4 да 6 м. Ствол голы і гладкі. Плады — пірэнарыі, іх называюць какосавымі арэхамі, дасягаюць 8  кг вагой, утрымліваюць адно семя. Сярэдняя частка насення запоўнена вадкасцю, т. зв. какосавым малаком. Поласць акружана слоем да 2  см таўшчынёй, цвёрдым эндаспермам пад назвай копра. Міжплоднік пранізаны шматлікімі валокнамі.
 
== Гаспадарчае выкарыстанне ==
Вырошчваецца, як гаспадарчая культура ў шэрагу краін. Большасць у Паўднёва-усходняй Азіі, таксама маюцца шырокія плантацыі ў Карыбскім басейне, у прыватнасці на [[Ямайка|Ямайцы]] і на паўвостраве [[Юкатан]] у Мексіцы.
 
Ствалы выкарыстоўваюць як будаўнічы і сталярны матэрыял, лісты — як дахавы матэрыял, а валакно лістоў ідзе на выраб вяровак, какосавае валакно выкарыстоўваюць на цыноўкі, шчоткі і іншыя вырабы. З копры атрымліваюць алей, жмыхі, а з цвёрдага дзеравяністага ўнутрыплодніка вырабляюць розныя рэчы (гузікі і інш.). Вельмі маладыя лісты ўжываюць у ежу як агародніну. З соку, які атрымліваюць пры зразанні маладых суквеццяў, пасля браджэння атрымліваюць віно, а пасля выпарвання — цукар, сіроп.
 
{{зноскі}}