Язычніцтва: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
вікіфікацыя, арфаграфія, дапаўненне
Радок 1:
{{Традыцыйныя рэлігіі}}
'''ЯзычніцтваЯзы́чніцтва'''<ref name="БЭ">Назвы '''язычніцтва''' і '''паганства''' паводле БЭ ў 18 тамах. Т.18, Мн., 2002, С.247</ref> (ад [[Царкоўнаславянская мова|царк.-слав.]] «языцы» — чужаземцы, народы) — агульны тэрмін для абазначэння старажытных вераванняў і [[культ]]аў, якія існавалі да ўзнікнення і пашырэння «вышэйшых» [[монатэізм|монатэістычных]] рэлігій ([[будызм]], [[хрысціянства]], [[іслам]]). Іншая назва — '''паганства'''<ref name="БЭ"/> (ад {{lang-la|paganus}} — язычнік).
 
Сутнасць язычніцкіх культаў заключалася ў магічным уздзеянні на [[прырода|прыроду]]. У большай ці меншай ступені захоўвалася ў духоўнай культуры многіх народаў нават пасля прыняцця адной з сусветнай рэлігій, што было звязана з захаваннем традыцый у сферы працоўнай дзейнасці, штодзённых паводзін, а таксама з непаўнатой ведаў чалавека аб прыродных і сацыяльных з'явах, немагчымасцю поўнасцю падначаліць сабе сілы прыроды. Для язычніцтва характэрны вера ў шматлікіх [[багі|багоў]] і божастваўбажэстваў ([[політэізм]]); абагаўленне розных прыродных сіл і стыхій ([[пантэізм]]); перакананне ў рэальным існаванні [[душа|душы]], добрых і злых [[дух]]аў ([[Анімізм, вера|анімізм]]); надзяленне чалавечымі рысамі і якасцямі прыродных з'яў, багоў, міфічных істот ([[антрапамарфізм]]); вера ў цудадзейную сілу асобных матэрыяльных прадметаў (фетышызм); уяўленні аб звышнатуральнай роднасці паміж людзьмі і пэўным відам [[жывёлы|жывёл]], [[расліны|раслін]] ([[татэмізм]]); магічныя дзеянні; культ продкаў. Прыхільнікі язычніцтва — язычнікі (паганцы) — прыносілі разнастайныя ахвярапрынашэнні (часцей прадукты харчавання, расліны, радзей — жывёл і нават людзей) шматлікім божаствам, пакланяліся духам рэк, азёр, лясоў, асобных жывёл, а таксама дрэвам, камяням, крыніцам і г.д. Найбольш паважаныя язычніцкія багі славянскіх плямёнаў — [[Пярун]] (бог грому і маланкі), [[Вялес]] (бог жывёлагадоўлі), [[Сварог]] (бог неба) і яго сын [[Даждзьбог]] (бог сонца). Язычніцкія культавыя збудаванні называліся [[капішча]]мі (свяцілішчамі). У цэнтры капішчаў знаходзіліся драўляныя ці каменныя [[ідал]]ы, каля якіх праводзіліся святкаванні, выконваліся рытуальныя дзеянні.
 
[[File:Ivankupala.jpg|thumb|left|Г. Семірадскі. Ноч на Івана Купалу (каля 1880)]]
Радок 19:
 
== Літаратура ==
* Энцыклапедычны слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы / У. М. Завальнюк, М. Р. Прыгодзіч, В. К. Раманцэвіч. — [[Мінск]], Изд-во Гревцова, [[2013]]. — 808 с. ISBN 978-985-6954-73-6. С. 789.
* Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. [[Эдуард Станіслававіч Дубянецкі|Э. Дубянецкі]]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6
 
[[Катэгорыя:Рэлігіі]]