Кіеў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Goshaproject (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта Пашыраная мабільная праўка
Радок 196:
Насельніцтва горада пачало зноў павялічвацца толькі ў [[XIX стагоддзе|XIX ст.]] З сярэдзіны [[XIX стагоддзе|XIX ст.]] і да [[Першая Сусветная вайна|Першай Сусветнай вайны]] насельніцтва Кіева павялічылася ў 8 разоў.
 
У савецкі час Кіеў па колькасці насельніцтва быў трэцім у Саюзе, пасля [[Масква|Масквы]] і [[Санкт-Пецярбург|Ленінграда]]. Перад Вялікай Айчыннай вайной (у 1940 г.) насельніцтва Кіева склаладала 930 тыс. чалавек. Адразу пасля вызвалення ад нацыстаў у горадзе пражывала каля 180 тысяч чалавек. Але горад хутка адраджаўся. У 1959 г. яго насельніцтва перавысіла мільён жыхароў, а ў 1979 г. — адзнаку ў два мільёны. Рост горада працягваўся і далей, але ўжо не так хутка. Гэты працэс не спыніўся, хаця значна запаволіўся, у 90-я гады XX ст., калі агульная колькасць насельніцтва Украіны пачала скарачацца. Маючы адмоўнае значэнне натуральнага прыросту несельніцтва, Кіеў, аднак, працягвайпрацягвае расці за кошт перасяленцаў з рэгіёнаў Украіны. У 2001 г. яго насельніцтва склала 2 611 300 чалавек, з іх 1 219 000 (46,7 %) мужчын і 1 393 000 (53,3 %) жанчын. За апошнія дзесяцігоддзі колькасць дзяцей у горадзе скарацілася, а колькасць сталага насельніцтва значна ўзрасла.
 
За нацыянальным складам Кіеў спрадвеку быў усходнеславянскім горадам. Да [[XX стагоддзе|XX ст.]] большасць у горадзе складала рускае насельніцтва. За данымі [[перапіс насельніцтва Расіі, 1897|перапісу 1897 г.]], у горадзе пражывала 56,6 % [[рускія|рускіх]], 22,2 % [[украінцы|ўкраінцаў]], 12,7 % [[яўрэі|яўрэяў]] і 6,7 % [[палякі|палякаў]]. У [[XX стагоддзе|XX ст.]] становішча змянілася на карысць украінцаў. Паводле [[перапіс насельніцтва Украіны, 2001|апошняга перапісу]], доля ўкраінцаў у Кіеве складае 82,2 % (у 1989 г., калі праводзіўся папярэдні перапіс, — 72,5 %), а рускіх — 13,1 % (20,9 % у 1989 г.)