Красны Бераг (Жлобінскі раён): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 102:
 
== Гісторыя ==
У 1528 годзе мясцовы памешчык Аляксей Зяньковіч прадаў свае драўляныя будовы іншаму ўладару. Вось з гэтых пісьмовых крыніц дакладна вядомая вёска Красны Бераг, якая ў той час уваходзіла ў Рэчыцкі павет Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пасля Аляксея Зяньковіча да пачатку ХХ стагоддзя ўладарамі Краснага Берагу былі Солтаны, Варанецкія-Корбут (XVIII ст.), Фама Пятровіч Грыневіч (1785-1812 гг.), Ёсіп Фаміч Грыневіч (з 1812 г.), Іван Нікадзімавіч Грыневіч (з 1829 г.), Аляксандар Іванавіч Багародскі (з 1867 г.), Міхаіл Сямёнавіч Гатоўскі (з 1877 г.), Марыя Міхайлаўна Гатоўская-Паклеўская-Козел (з 1904 па 1917 гг.).
 
У 1654 годзе на долю жыхароў Краснага Берагу выпалі жорсткія выпрабаванні. Навакольныя вёскі, у тым ліку і Красны Бераг, амаль зусім зніклі. Да восені 1708 году Карл XII вымушаны быў павярнуць на поўдзень у кірунку Ўкраіны, і Красны Бераг апынуўся на шляху войскаў шведскага караля.