Кім Хадзееў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Біяграфія: ЛТПБ і "Красты" - гэта дзве розныя турмы
Радок 17:
Вызвалены са спецпсіхбальніцы 15 лютага 1954 года ў адпаведнасці з вызначэннем Мінскага абласнога суда ад 30 студзеня 1954 года (аддадзены на парукі бацьку). Вярнуўся ў Мінск. Паступіў у [[Мінскі педагагічны інстытут]]. Ад гэтага часу Хадзееў удзельнічае, а затым робіцца лідарам розных нефармальных гурткоў і аб’яднанняў.
 
Зноў арыштаваны 25 студзеня [[1962]] года. Асуджаны за захоўванне і распаўсюд (даваў пачытаць знаёмым) машынапісных кніг мастацкай прозы Паўла Уліціна «Табу» і «Анты-Асаркан» па частцы першай артыкула 67 Крымінальнага кодэкса БССР («Антысавецкая агітацыя і прапаганда»). Па той самай справе на два гады зняволення быў асуджаны і актор [[Эдуард Мікалаевіч Гарачы|Эдуард Гарачы]]<ref>Белохвостик, Надежда. [http://www.kp.by/daily/26043.3/2956466/ Актер Эдуард Горячий о Минске 60-х: «Мне повезло — посадили и все. А многих выгнали из комсомола»] // Комсомольская правда в Беларуси. 7 марта 2013.</ref>. Апошні ў судзе паказаў, што «быў незадаволены савецкай уладай, лічыў, што сацыялізм будуецца на прыгнёце асобы, што савецкая прамысловасць пабудавана на прыгнёце сялян»<ref>58-10. Надзорные производства Прокуратуры СССР по делам об антисоветской агитации и пропаганде. Март 1953—1991. Аннотированный каталог. Под ред. В. А. Козлова и С. В. Мироненко; сост. О. В. Эдельман, Москва, 1999. С. 592.</ref>. У Асаркана і Уліціна (абое жылі ў Маскве) ў сувязі са справай Хадзеева і Гарачага прайшлі вобшукі<ref>[http://rvb.ru/ulitin/about/protokol.htm Протокол обыска у Улитина Павла Павловича по адресу — Москва, Савельевский пер., 4, кв. 1. 7 февраля 1962 года]</ref><ref>[https://stengazeta.net/?p=10001860 Михаил Айзенберг. Открытки Асаркана 6]</ref>. Хадзееў знаходзіўся ва [[Уладзімірская турма|Уладзімірскай турме]]{{крыніца?}}, на прымусовым лячэнні ў Ленінградскай турэмнай псіхіятрычнай бальніцы пры ленінградскай турме «[[Красты, следчы ізалятар|Красты]]» (Ленінградскай спецыяльнай псіхіятрычнай бальніцы турэмнага тыпа). Вызвалены ад прымусовага «лячэння» 8 ліпеня 1963 г. у адпаведнасці з вызначэннем Мінскага абласнога суда ад 25 чэрвеня 1963 года.
 
З [[1960-я|1960-х]] гадоў Хадзееў — культавая фігура мінскага інтэлектуальнага падполля, «гуру» мінскага [[андэграўнд]]а. У аднапакаёвай кватэры К. Хадзеева ([[Вуліца Кісялёва, Мінск|вул. Кісялёва]], д. 17, кв. 24) збіралася маладая інтэлектуальная эліта, многія станавіліся яго вучнямі, у т.л. вядомыя мастакі, музыканты, пісьменнікі, навукоўцы. Праз гурток К. Хадзеева прайшлі многія відныя дзеячы культуры Беларусі, напрыклад, [[Уладзімір Рудаў]], [[Мікалай Андрэевіч Захаранка|Мікалай Захаранка]], [[Дзмітрый Строцаў]], [[Юлія Вісарыёнаўна Чарняўская|Юлія Чарняўская]]<ref name="Квір">{{крыніцы/Квір-гісторыя Беларусі|}}</ref>, [[Андрэй Валер'евіч Хадановіч|Андрэй Хадановіч]]<ref>Тамковіч, Аляксандр. [http://novychas.by/asoba/natatki-andreja-hadanovicza Нататкі Андрэя Хадановіча] // Новы час. 18 жніўня 2017. С. 6-7.</ref>. Гурток быў прыязным да самых розных людзей, якія не ўкладваліся ў познесавецкую нарматыўнасць. [[Анатоль Астапенка]] (пад псеўданімам Антон Кулон) так апісвае атмасферу гуртка: