Партугальцы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 26:
Першымі насельнікамі тэрыторыі [[Партугалія|Партугаліі]] былі іберыйцы-[[лузітаны]]. У [[VI стагоддзе да н.э.|VI]] ст. да н. э. сюды прыйшлі [[кельты]]. Пазней яна ўвайшла ў склад [[Старажытны Рым|Рымскай дзяржавы]], у якой вылучалася правінцыя [[Лузітанія]]. Рымскае панаванне працягвалася да [[409]] г. і суправаджалася пашырэннем [[лацінская мова|лацінскай мовы]] і рымскай [[культура|культуры]]. Мяркуецца, што ''раманса''—лацінская мова мясцовага насельніцтва была аднолькавай для Лузітаніі і суседняй [[Галісія|Галісіі]]. Фарміраванню агульных з продкамі [[галісійцы|галісійцаў]] рысаў культуры садзейнічала ўваходжанне ў [[V стагоддзе|V]] - [[VII стагоддзе|VII]] стст. зямель Паўночнай Партугаліі і Галісіі ў склад дзяржавы [[свевы|свеваў]]. У [[714]] г. Лузітанія была захоплена [[арабы|арабамі]].
 
Першапачаткова [[Партугалія]] ўзгадвалася як графства ў складзе Галісіі, пакуль падчас [[Рэканкіста|Рэканкісты]] яно не было пераўтворана ў [[1139]] г. у каралеўства. У [[1249]] г. партугальскія каралі адваявалі ў арабаў апошнюю частку былой Лузітаніі. Менавіта, жыхары сучаснай Паўднёвай Партугаліі знаходзіліся пад найбольшым уплывам ад арабскай культуры і традыцый. Акрамя [[мусульмане|мусульман]] і [[хрысціяне|хрысціян]], тут жыло шмат [[яўрэі|яўрэяў]]-[[сефарды|сефардаў]]. У [[1418]] г. партугальцы высадзіліся на [[Мадэйра|Мадэйры]], у [[1431]] г. — на [[Азорскія астравы|Азорскіх астравах]].
 
Гуртаванне адзінай партугальскай этнічнай супольнасці адбывалася ў жорсткіх умовах Рэканкісты, пазней — рэлігійных ганенняў супраць мусульман і яўрэяў. Значную ролю ў гуртаванні народа і стварэнні развітай супольнай культуры адыгралі [[Вялікія геаграфічныя адкрыцці]], у якіх партугальцы прымалі непасрэдны ўдзел. Выхадцы з розных частак Партугаліі ўдзельнічалі разам у каланізацыі іншых краін свету. У канцы [[XV стагоддзе|XV]] - [[XVII стагоддзе|XVII]] стст. у Партугалію было ўвезена шмат рабоў афрыканскага паходжання, але пазней яны змяшаліся з мясцовым насельніцтвам. На партугальцаў з Мадэйры і Азорскіх астравоў паўплывалі асобныя групы перасяленцаў з [[Фландрыя, гістарычная вобласць|Фландрыі]] і [[Італія|Італіі]], што мігрыравалі сюды ў самым пачатку каланізацыі.
 
Пра складванне адзінай партугальскай тоеснасці кажа творчасць паэта [[Луіс дэ Камоэнс|Луіса дэ Камоэнса]], які ў [[XVI стагоддзе|XVI]] ст. сцвярджаў адзінае паходжанне партугальцаў непасрэдна ад лузітан.<ref name="WDL">{{cite web |url = http://www.wdl.org/en/item/11198/ |title = The Lusiads |website = [[World Digital Library]] |date = 1800-1882 |accessdate = 2013-08-31 }}</ref> У [[1580]] - [[1640]] гг. Партугалія ўваходзіла ў склад [[Іспанія|Іспаніі]], хаця захоўвала пэўныя прывілеі. У выніку супольнай барацьбы партугальскіх гараджан і часткі рыцараў супраць іспанскага дамінавання краіна зноў набыла незалежнасць.
Радок 46:
У Партугаліі шырока адзначаюцца святы ў гонар [[Рымска-каталіцкая царква|каталіцкіх]] [[святы]]х, падчас якіх арганізуюцца шэсці і [[карнавал]]ы, феерверкі, [[тэатр]]альныя відовішчы. Асабліва любімае летняя свята — ''Сан-Жуан'' ([[Купалле|дзень Святога Яна]]). Увесну адбываюцца баі быкоў, якія ніколі не скончваюцца смерцю жывёл. Найбольш папулярная гульня — [[футбол]]. Партугальцы славяцца [[песня|спеўным]] і [[танец|танцавальным]] мастацтвам. Распаўсюджаны журботныя спевы ''фаду'', песні-чатырохрадкоўі, а таксама шматлікія прафесійныя спевы (пастуховыя, рачныя і марскія рыбацкія, паломніцкія, студэнцкія і г. д.). Народныя [[музычны інструмент|музычныя інструменты]] — [[гітара]], [[бубен]], [[скрыпка]], [[барабан]], [[дуда]].
 
<gallery align="center ">
Image:Belmiro de Almeida - A Portuguesa, 1897.jpg|Партугальская жанчына, 1897 г.
Image:FESTATABULEIROS2.jpg|Святочнае шэсце