Пратэсты ў Новых Санжарах: Розніца паміж версіямі

Пратэст
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Грамадзянскі канфлікт | загаловак = Пратэсты ў Новых Санжарах | частка = | выява...'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:46, 21 лютага 2020

Пратэсты ў Новых Санжарах адбыліся 1921 лютага 2020 г. у ваколіцах пасёлка гарадскога тыпу Наві Санжары (Палтаўская вобласць, Украіна) супраць людзей, якія былі эвакуяваны з кітайскага гораду Ухань, дзе пачалася ўспышка хваробы 2019-nCoV.

Пратэсты ў Новых Санжарах
Дата 1921 лютага 2020
Месца Сцяг Украіны Украіна, Наві Санжары, Палтаўская вобласць
Прычыны Размяшчэнне эвакуяваных людзей з кітайскага г. Ухань у медыцынскім цэнтры Міністрэства ўнутраных спраў Украіны «Наві Санжары»
Характарыстыка мітынг, блакаванне дарог, запалохванне і напад на эвакуяваных
Бакі канфлікту
Сцяг Украіны Грамадзянская супольнасць Сцяг Украіны Нацыянальная гвардыя Украіны

Прычына

Уладамі Украіны было прынята рашэнне часова размясціць людзей, эвакуіраваных з кітайскага г. Ухань, дзе пачалася ўспышка хваробы 2019-nCoV, у медыцынскі цэнтр Міністэрства ўнутраных спраў Украіны «Наві Санжары»[1].

Усяго было эвакуявана 79 чал., 1 пасадка была адхілена з-за прысутнасці сабакі, 4 чал. было адмоўлена ва ўездзе з-за наяўнасці хваробы. З іх 45 украінцаў, астатнія 27 — замежнікі. У каранцін былі накіраваны ўсе пасажыры і экіпаж самалёта, усяго 94 чал., у т.л. 22 члены экіпажа і лекары[2].

Ход падзей

Увечары 19 лютага, калі яшчэ не было дакладна вядома пра эвакуацыю вблізу населеннага пункта, мясцовыя жыхары сабраліся на мосце Ворскла, які вядзе да медыцынскага цэнтра[3].

Дэпутаты Новасанжарскай сельскай рады выступілі супраць карантыну і запісалі звароты да прэзідэнта Украіны У. Зяленскага і міністра аховы здароўя Заряны Скалецька[4][5].

У ноч з 19 на 20 лютага мясцовыя жыхары перакрылі дарогі, каб прадухіліць размяшчэнне эвакуіраваных, а аўтобусы з эвакуяванымі закідалі камянямі. Людзі пачалі паліць шыны, а паліцыя пачала акружаць удзельнікаў акцыі[6][7][8]. У тую ж ноч, прэм'ер-міністр Аляксей Ганчарук прыляцеў у Наві Санжары, каб стварыць урадавы аператыўны штаб[3].

Раніцай 21 лютага міністр Заряна Скалецька абвясціла, што будзе жыць у карантыне, сумесна з эвакуіраванымі. Але ўжо на абед з'явілася інфармацыя, што яна пакінула карантын[9]. З 900 мясцовых вучняў у школах населенага пункта, больш за 400 не прыйшлі з-за забароны бацькоў[10].

Наступствы

У выніку сутычак паміж Нацгвардыяй і мясцовымі жыхарамі пацярпелі 9 службоўцаў і адзін мясцовы[11]. Затрыманыя 24 найбольш актыўныя ўдзельнікі пратэсту. Пасля было ўзбуджана 5 крымінальных спраў[12].

Зноскі

  1. Протести у Нових Санжарах: Гончарук і Скалецька терміново вилетіли на Полтавщину (укр.). 24 канал (20 лютага 2020).
  2. Пасажири рейсу з Уханя приземлилися в Харкові, – ДПСУ (укр.). Новинарня (20 лютага 2020).
  3. а б У Нових Санжарах поновилися сутички: на мості місцеві запалили шини (укр.). 24 канал (20 лютага 2020).
  4. ЗВЕРНЕННЯ депутатів Новосанжарської селищної ради до Президента України Володимира Зеленського, міністерки охорони здоров’я України Зоряни Скалецької (укр.). Афіцыйны сайт Навасанжарскай сельскай рады і выканаўчага камітэта (20 лютага 2020).
  5. Нові Санжари проти евакуації: які аргументи місцевої влади (укр.). 24 канал (20 лютага 2020).
  6. Евакуйованих українців по прибуттю до Санжарів мітингувальники закидали камінням – джерела (ОНОВЛЕНО) (укр.). Mind.ua (20 лютага 2020).
  7. Евакуйовані з Китаю у Нових Санжарах ФОТО, ВІДЕО Оновлено (укр.). Kolo.news (20 лютага 2020).
  8. Правоохоронці реагуватимуть на ймовірні правопорушення згідно з Законом - Артем Шевченко (укр.). Афіцыйны сайт Нацыянальнай паліцыі Украіны (20 лютага 2020).
  9. КОРОТКИЙ КАРАНТИН: СКАЛЕЦЬКА ПОЇХАЛА З САНАТОРІЮ НОВИХ САНЖАР, ДЕ ЖИВУТЬ ЕВАКУЙОВАНІ З КИТАЮ УКРАЇНЦІ (укр.). ТСН (20 лютага 2020).
  10. У Нових Санжарах майже половина дітей не прийшла до школи (укр.). РБК-Украина (20 лютага 2020).
  11. Під час зіткнень у Нових Санжарах постраждали 9 поліцейських (укр.). РБК-Украина (20 лютага 2020).
  12. Поліція відкрила п'ять справ через зіткнення в Нових Санжарах (укр.). РБК-Украина (20 лютага 2020).