Дом Ваньковічаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 54:
 
У [[2000]] годзе да 200-годдзя з дня нараджэння мастака Валенція Ваньковіча быў адкрыты філіял [[Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь|Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь]] музей ''«Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы XIX стагоддзя»''. План экспазіцыі задуманы і выкананы супрацоўнікамі Нацыянальнага мастацкага музея на чале з [[І. М. Паньшына]]й, тагачаснай намесніцы дырэктара па навуковай рабоце. Меркавалася аднавіць некаторыя інтэр’еры, размясціць сядзібныя партрэты асобнай галерэяй і стварыць мемарыяльныя залы, прысвечаныя жыццю і творчасці мастака Валенція Ваньковіча<ref name="artmuseum">[https://www.artmuseum.by/by/filb/vank/gstoryya-muzeya.html Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы ХIХ ст. Мінск. Гісторыя музея]</ref>.
[[Файл:Мінск. Верхні горад (жнівень 2019) (19).jpg|міні|Флігель упраўляючага]]
 
Флігель упраўляючага, ад якога да моманту работы над праектам заставаўся толькі стары падмурак, адноўлены ў [[2008]] годзе. Цяпер ім знаходзіцца офіс турыстычнай фірмы, тады ж адноўлена брама з агароджай, праведзена добраўпарадкаванне. У [[2010]] годзе ў двары сядзібы ўстаноўлена скульптурная кампазіцыя [[помнік Валенцію Ваньковічу (Мінск)|«Раніца мастака»]] работы скульптара [[У. І. Слабодчыкаў|У. І. Слабодчыкава]]<ref name="spadchina"/> — выкананая ў бронзе фігура Валенція Ваньковіча, які з палітрай і пэндзлем выйшаў насустрач сябрам<ref name="artmuseum"/>.