Помнік Валенцію Ваньковічу (Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 33:
Над вобразам Ваньковіча Уладзімір Слабодчыкаў пачаў працаваць яшчэ ў [[1985]] годзе — тады ўзнікла ідэя стварэння [[Бюст (скульптура)|бюста]]. У [[1988]] годзе быў створаны невялікі скульптурны партрэт, які сёння захоўваецца ў [[Нацыянальны мастацкі музей Беларусі|Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі]]. Праект помніка не праходзіў, выдатны мастак ХІХ стагоддзя не ўпісваўся ў кола тагачасных дзяржаўных прыярытэтаў. Нарэшце ў [[1997]] годзе [[Міністэрства культуры Беларусі]] заказала помнік Валенцію Ваньковічу. Уладзімір Слабодчыкаў спачатку прапанаваў паставіць бюст, але потым сваё рашэнне змяніў, палічыўшы, што постаць будзе лепш стасавацца з атмасферай двара сядзібнага дома<ref name="kimpress"/>.
 
Меркавалася, што помнік будзе пастаўлены ў [[2000]] годзе да 200-годдзя з дня нараджэння Ваньковіча. Але з прычыны рэканструкцыі сядзібы і недахопу сродкаў гэтага не адбылося, дзесяць гадоў скульптура прастаяла на [[Мінскі мастацкі камбінат|мастацкім камбінаце]]. Устаноўлены перад сядзібным домам Ваньковічаў у канцы снежня [[2010]] года<ref name="kimpress"/>.
 
{{цытата|аўтар=[[Уладзімір Слабодчыкаў]]. 2011|У гэтым помніку нібы ўвасобіўся лёс Ваньковіча, блуканні яго непрытульнай душы. Калі пачаў працаваць над ім, мне было за сорак, як і майму герою. Я „жыў“ гэтым мастаком, доўга вывучаў архіўныя матэрыялы, лёс яго твораў. Вельмі дапамагала супрацоўніца мастацкага музея [[Ірына Паньшына]], яна так і не дачакалася адкрыцця. Усё зрушылася з мёртвай кропкі год таму [2010]. Міністр культуры [[Павел Латушка]] сказаў, што помнік паставіць абавязкова. І слова сваё стрымаў. Частку сродкаў на стварэнне скульптурнай кампазіцыі выдзеліў генеральны партнёр Нацыянальнага мастацкага музея<ref name="kimpress"/>.}}
 
== Апісанне ==