Сведкі Іеговы ў Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 82:
У 1990-х—2010-х гг. пачалі выходзіць публікацыі [[Алег Віктаравіч Дзячэнка|А. В. Дзячэнкі]], які спецыяліваўся на вывучэнні новых рэлігійных рухаў. Некалькі яго навуковых артыкулаў былі поўнасцю прысвечаны Сведкам Іеговы<ref>Дьяченко О. В. Иеговизм в контексте идеологической трансформации современного общества / О. В. Дьяченко // Материалы регионального семинара преподавателей гуманитарных дисциплин вузов Могилевской области: научное издание — Могилев: УПКП "Могилевская областная укрупненная типография, 2001 — с. 50-58.</ref><ref>Дьяченко О. В. Сущность и тенденции развития иеговизма в современной Беларуси // Веснік МДУ імя А. А. Куляшова № 2 (152), 2018, с. 76-81</ref><ref>Дьяченко О. В. [https://libr.msu.by/handle/123456789/8300 Иеговизм и иеговисты в Могилевской области в 1988—2018 гг.] Электронный архив библиотеки МГУ им. А. А. Кулешова, с. 84-86</ref>. У 2018 г. Дзячэнка падрабязна пісаў пра гісторыю і сучаснасць Сведкаў Іеговы Беларусі і адзначыў, што асноўная крытыка вучэння і практык гэтай канфесіі з боку [[Беларуская Праваслаўная Царква|Беларускай Праваслаўнай Царквы]] пазіцыянуецца як барацьба з небяспекай для грамадства, але па факце носіць характар багаслоўскай спрэчкі<ref>Дьяченко О. В. Сущность и тенденции развития иеговизма в современной Беларуси // Веснік МДУ імя А. А. Куляшова № 2 (152), 2018, с. 80</ref>. Таксама аўтар зазначыў, што «аб’ектыўных доказаў проціпраўнай дзейнасці іегавістаў яўна недастаткова для прыняцця судовага рашэння, тым больш, што ў Беларусі на працягу амаль 10 гадоў праводзіцца працэдура дзяржаўнай рэлігіязнаўчай экспертызы выданняў, якія ўвозяцца ў краіну рэлігійным аб’яднаннем Сведкаў Іеговы. За ўвесь час толькі два найменні рэлігійнай літаратуры не былі дазволены да ўвозу і распаўсюджання ў іегавісцкіх абшчынах. У астатнім часопісы „Вартавая вежа“, „Прачніцеся“, буклеты і брашуры на розныя тэмы, кнігі рэлігійнага зместу распаўсюджваюцца сярод насельніцтва падчас так званай „піянерскай“ работы, бо не маюць прыкмет экстрэмізму. Такім чынам, абвінавачванні іегавістаў у экстрэмізме з’яўляюцца безгрунтоўнымі і адлюстроўваюць расійскі сцэнарый процідзеяння распаўсюджанню іегавізму ў грамадстве<ref>Дьяченко О. В. Сущность и тенденции развития иеговизма в современной Беларуси // Веснік МДУ імя А. А. Куляшова № 2 (152), 2018, с. 80</ref>». У гэтым артыкуле, як і ў працы 2019 г., прысвечанай Сведкам Магілёўскай вобласці, Дзячэнка рабіў выснову, што невялікая колькасць паслядоўнікаў гэтага цячэння і яго нязначны ўплыў на беларускае грамадства робіць яго маргінальным<ref>Дьяченко О. В. Сущность и тенденции развития иеговизма в современной Беларуси // Веснік МДУ імя А. А. Куляшова № 2 (152), 2018, с. 80</ref><ref>Дьяченко О. В. [https://libr.msu.by/handle/123456789/8300 Иеговизм и иеговисты в Могилевской области в 1988—2018 гг.] Электронный архив библиотеки МГУ им. А. А. Кулешова, с. 86</ref>.
 
== Сведкі Іеговы ў беларускай літаратуры і публіцыстыцы ==
 
У сусветнай літаратуры і кінематаграфіі ёсць творы, прысвечаныя дзейнасці Сведкаў Іеговы, як крытычныя, так і апалагетычныя ці нейтральныя, аўтары якіх могуць з'яўляюцца Сведкамі Іеговы ці не мець да іх дачынення<ref>Напрыклад, фільмы "Лиловые треугольники", "Стук в дверь"</ref>. Але у беларускай літаратуры і публіцыстыцы Сведкі Іеговы пераважна з'яўляюцца ў эпізодах, звычайна без яскрава выражанага вобразу.
 
У вершы Дзяніса Шпіронка "Ноч на Каляды" сям'я Сведкаў Іеговы ратуе праваслаўнага падарожніка ад смерці на марозе, калі ён ішоў за крыжыкам у манастыр. І робіцца вынік: "Ці мае сэнс, якой царквой, // Якой канфесіяй ахрышчан? // Адна з нямногіх вартых ісцін – // Будзь чалавекам, будзь сабой!"<ref>Дзяніс Шпіронак [http://vershy.ru/content/noch-na-kalyady Ноч на Каляды] // Беларускія вершы</ref>.
 
У апавяданні "Ліпавы шлюб" (2005) у адным з эпізодаў узгадваецца, што паштальён прынёс сярод іншага бюлетэнь Сведкаў Іеговы, але ніякай далейшай ролі гэты бюлетэнь не адыгрывае<ref>Ліпавы шлюб // Зборнік "[https://books.google.by/books?id=wHiGDwAAQBAJ&pg=PT448&lpg=PT448&dq=%D1%81%D0%B2%D0%B5%D0%B4%D0%BA%D0%B0%D1%9E+%D0%86%D0%B5%D0%B3%D0%BE%D0%B2%D1%8B&source=bl&ots=aY34OaCT7A&sig=ACfU3U3SWHYO38Ph-ewviQlIxEbc6Wwt_A&hl=ru&sa=X&ved=2ahUKEwjhzODbqZLoAhXAycQBHT_WDLo4ChDoATAIegQIChAB#v=onepage&q=%D1%81%D0%B2%D0%B5%D0%B4%D0%BA%D0%B0%D1%9E%20%D0%86%D0%B5%D0%B3%D0%BE%D0%B2%D1%8B&f=false Пакахай мяне, калі ласка]"</ref>. У дзённіку Андруся Горвата "Радзіва "Прудок"" узгадваецца цётка Воля, якая "не глядзіць тэлевізар, належыць да "Сведкаў Іеговы" і баіцца гадзюк<ref>[https://books.google.by/books?id=lwp2DwAAQBAJ&pg=PT94&lpg=PT94&dq=%D1%81%D0%B2%D0%B5%D0%B4%D0%BA%D0%B0%D1%9E+%D0%86%D0%B5%D0%B3%D0%BE%D0%B2%D1%8B&source=bl&ots=7mwzoY51ce&sig=ACfU3U3Buy5daLzMSqfZdmrj1A9zmiSiDA&hl=ru&sa=X&ved=2ahUKEwjhzODbqZLoAhXAycQBHT_WDLo4ChDoATAJegQICRAB#v=onepage&q=%D1%81%D0%B2%D0%B5%D0%B4%D0%BA%D0%B0%D1%9E%20%D0%86%D0%B5%D0%B3%D0%BE%D0%B2%D1%8B&f=false Радзіва «Прудок»]</ref>.
{{зноскі}}