Польскае Радыё Баранавічы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дапаўненне, вікіфікацыя
Радок 1:
[[File:Radio Baranavihy.JPG|thumb|250px|[[Будынак радыёрадыёстанцыі (Баранавічы)]]]]
'''Польскае Радыё Баранавічы''', '''Баранавіцкая радыёстанцыя''' ({{lang-pl|Rozgłośnia w Baranowiczach}}) — радыёстанцыя ў [[Баранавічы|Баранавічах]], створаная ўладамі [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшчы]] ў [[1938]] годзе.
 
Будаўніцтва працягвалася з 1937 па 1939. Двухпавярховы [[Будынак радыёстанцыі (Баранавічы)|будынак радыёстанцыі]] быў узведзены ў стылi канструктывiзму.

Радыёстанцыя пачала працу [[30 кастрычніка]] 1938 на хвалі 577 м. Мела дзве [[радыёмачта|мачты]] вышынёю 141 м. Ахоплівала тэрыторыю ў радыусе 120 км (Навагрудскае ваяводства і паўночную частку Палескага ваяводства). Дырэктарам радыёстанцыі быў Збігнеў Ціс-Банкевіч. Тут працавалі 2 дыктары.
 
Падчас [[Другая Сусветная вайна|Другой Сусветнай вайны]], [[15 верасня]] [[1939]] нямецкая авіяцыя атакавала радыёстанцыю, але не здолела яе пашкодзіць; адзін самалёт быў падбіты. Радыёстанцыя працягвала працу ў [[БССР]], а пасля — у час [[Нямецкая акупацыя Беларусі 1941-1944|нямецкай акупацыі]]. Пры адступленні нямецкіх войскаў радыёмачты былі ўзарваныя.
 
Пасля вайны выкарыстоўвалася дзеля [[радыёглушэнне|глушэння]] заходніх радыёстанцый. Пасля распаду [[СССР]] будынак станцыі займае мясцовае тэлебачанне «Інтэкс ТБ». Вежы станцыі выкарыстоўваюцца для ўзмацнення сігналаў беларускіх [[FM-вяшчанне|FM-станцый]].
 
Будынак радыёстанцыі ўваходзіць у [[Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь]].
 
== Спасылкі ==