Цюменская вобласць: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
VolnyiLev (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 52:
| Колер фону герб-сцяг = #EEEEEE
}}
'''Цюменская вобласць''' — суб'ектсуб’ект [[Расія|Расійскай Федэрацыі]], які размешчаны на Урале і [[Заходняя Сібір|Заходняй Сібіры]]. Адміністрацыйны цэнтр — [[Горад Цюмень|Цюмень]]. У склад вобласці ўваходзяць [[Ханты-Мансійская аўтаномная акруга|Ханты-Мансійская]] і [[Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга|Ямала-Ненецкая]] аўтаномныя акругі.
 
Створана [[14 жніўня]] [[1944]] года. Цюменская вобласць з'яўляеццаз’яўляецца трэцім па плошчы рэгіёнам пасля Якуціі і Краснаярскага края. Насельніцтва 3323,3 тыс. чалавек, у гарадах пражывае 77,4 %. Нацыянальны склад: [[рускія]] 71,6 %, [[татары]] 7,4 %, [[украінцы]] 6,5 %, [[башкіры]] 1,4 %, [[азербайджанцы]] 1,3 %. Буйнейшыя гарады: [[Цюмень]], [[Табольск]], [[Ішым]].
 
== Геаграфія ==
Радок 60:
 
=== Карысныя выкапні ===
У Цюменскай вобласці сканцэнтравана асноўная частка запасаў [[нафта|нафты]] і [[прыродны газ|газу]] краіны. Агульны аб'ёмаб’ём пошукава-разведвальных бурэнняў перавысіў 45 млн метраў. Здабыча нафты засяроджана ў сярэднім Прыоб'іПрыоб’і. Газ здабываецца пераважна ў паўночных раёнах. Буйныя радовішчы нафты — [[Саматлорскае радовішча|Саматлорскае]], [[Прыобскае радовішча|Прыобскае]], [[Халмагорскае радовішча|Халмагорскае]], [[Красналенінскае радовішча|Красналенінскае]], [[Фёдараўскае радовішча|Фёдараўскае]], газу — [[Урэнгойскае радовішча|Урэнгойскае]], [[Мядзвежае радовішча|Мядзвежае]], [[Ямбургскае радовішча|Ямбургскае]]. Глыбіня залягання складае ад 700 м да 4 км. Акрамя таго ў рэгіёне здзяйняецца здабыча [[торф]]у, [[сапрапель|сапрапэляў]], [[кварцавы пясок|кварцавых пяскоў]], [[вапняк]]оў. Разведана каля 400 радовішчаў сыравіны для вытворчасці будаўнічых матэрыялаў.
 
Рудныя карысныя выкапні і каштоўныя камяні адкрыты на ўсходнім схіле Прыпалярнага і Палярнага Урала (у прыватнасці, радовішчы [[свінец|свінцу]], [[медзь|медзі]], [[храміты|храмітаў]]).
Радок 73:
 
== Эканоміка ==
 
=== Прамысловасць ===
Паводле аб'ёмуаб’ёму вырабленай прамысловай прадукцыі вобласць займае першае месца ў Расіі. Асноўнай галіной спецыялізацыі з'яўляеццаз’яўляецца [[паліўная прамысловасць]], на долю якой прыпадае 86,4 % аб'ёмуаб’ёму прамысловай вытворчасці вобласці. Значная частка нафты (64 %) і газу (91 %) краіны здабываецца ў Цюменскай вобласці. За [[2003]] год здабыта 283 млн тон нафты і газавага кандэнсату, 564 млрд м³ прыроднага газу.
 
Перапрацоўка [[вуглевадарод]]най сыравіны ажыццяўляецца заводамі ў гарадох [[Губкінскі]]м, [[Мураўленка]], [[Сургут|Сургуце]]; Белазерскім і Паўднёва-Балыскім ГПЗ. У [[Табольск]]у размешчана найбуйнейшае ў Расіі прадпрыемства нафтахімічнай прамысловасці — [[Табольскі нафтахімічны камбінат]]<ref>[http://www.mrcb.ru/?2020 МРЦБ]</ref>. У яго склад уваходзяць некалькі магутных вытворчасцей па перапрацоўцы нафты і газу.
Радок 82 ⟶ 83:
=== Сельская гаспадарка ===
Вобласць адрозніваецца суровымі прыродна-кліматычнымі ўмовамі, 90 % тэрыторыі аднесена да раёнаў [[Крайняя Поўнач|Крайняй Поўначы]] ці прыраўнанае да іх. Толькі 3 % тэрыторыі вобласці займаюць [[сельская гаспадарка|сельскагаспадарчыя]] вучасткі. Больш спрыяльныя кліматычныя ўмовы поўдня дазваляюць вырошчваць [[збожжа]], [[бульба|бульбу]], [[гародніна|гародніну]], грубыя і сакавітыя кормы. Наяўнасць вялікіх плошчаў сенакосаў і пашы стварае спрыяльныя ўмовы для малочна-мясной [[жывёлагадоўля|жывёлагадоўлі]]. Тут вырабляецца каля 80 % сельскагаспадарчай прадукцыі вобласці. Сельскагаспадарчыя арганізацыі аўтаномных акругаў спецыялізуюцца на вытворчасці [[малако|малака]], [[яйка|яек]], агародніны абароненага грунту. Развітыя традыцыйныя для карэнных народаў Поўначы промыслы — [[аленегадоўля]] і [[рыбалоўства]].
 
== Вядомыя асобы ==
* [[Булат Янбулатавіч Янтыміраў]] — [[Герой Савецкага Саюза]].
 
{{зноскі}}