Польская рада Мінскай зямлі: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
JerzyKundrat (размовы | уклад) др афармленне |
JerzyKundrat (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 10:
У сярэдзіне лістапада 1918 года ў [[Варшава|Варшаву]] прыехала дэлегацыя Польскай рады Мінскай зямлі ў складзе М. Абязерскага, Л. Лубенскага, У. Рыбінскага і прадстаўніцы Палесся Я. Карсакоўны. У час сустрэчы 14 лістапада з членамі Камітэта па ўсходніх справах М. Гандэльсманам, В. Камянецкім, А. Бабянскім дэлегаты занялі пазіцыю, паводле якой польскі ўрад павінен быў усталяваць адносіны з Беларускай радай і [[Літоўская Тарыба|Літоўскай Тарыбай]]. Пры гэтым М. Абязерскі і Л. Лубенскі запэўнівалі, што імкненнем палякаў з Беларусі з’яўляецца адраджэнне былога [[ВКЛ]], адлучэнне ад Расіі і ад наўленне уніі з Польшчай. Яны папярэджвалі: калі польскі ўрад не распачне супрацоўніцтва з беларускім і літоўскім урадамі, Беларусь і Літва трапяць пад уплыў Расіі, якая іх затым і паглыне<ref>''Бароўская В.'' На раздарожжы эпох. Эвалюцыя ідэі краёвасці на тэрыторыі Беларусі ў 1918–1921 гадах // Беларуская думка. №9. 2018</ref>.
Са жніўня 1919 года Мінск трапляе пад часовую польскую адміністрацыю. Генeральны камісар Ю. Асмалоўскі параіў прадстаўнікам Польска-беларускага таварыства ўступаць у супрацоўніцтва праз наладжаныя сувязі [[Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гродзеншчыны|Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны]], [[Часовы беларускі нацыянальны камітэт|Часовага беларускага нацыянальнага камітэта]] ў Мінску<ref>''Osmołowski E.'' Wspomnienia // Biblioteka Narodowa w Warszawie. – т.3. – № аkc. 6798; ''Бароўская В.'' На раздарожжы эпох. Эвалюцыя ідэі краёвасці на тэрыторыі Беларусі ў 1918–1921 гадах // Беларуская думка. №9. 2018</ref>.
Са жніўня 1919 года горад трапляе пад часовую польскую адміністрацыю. У ліпені—кастрычніку 1920 года горад займалі бальшавікі, потым зноў палякі. У сакавіку 1921 года згодна з [[Рыжскі мірны дагавор|Рыжскім мірным дагаворам]] горад адышоў да СССР.▼
▲
{{зноскі}}
|