Мірскі замак: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Цікавыя факты: пішу артыкул
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Радок 38:
 
{{Уладальнікі Мірскага замка}}
'''За́мкава-па́ркавы ко́мплекс «Мір»''', '''Мі́рскі за́мак''' — унікальны помнік беларускай нацыянальнай культуры, архітэктурны шэдэўр<ref name="ReferenceD">Федорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. с.90</ref>, які ўваходзіць у [[Сусветная спадчына|Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА]], адзін з нацыянальных сімвалаў<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с. 46, 51</ref> [[Беларусь|Беларусі]]. Архітэктурны комплекс уключае ў сябе замак [[XVI ст.|XVI]]-[[XX ст.|XX]] стагоддзяў, валы XVI—XVII стагоддзяў, [[сажалка|стаў]] [[1896]]—[[1898]] гадоў, [[капліца Заслаўскіх, Мір|прыдарожную каплічку]], [[капліца-пахавальня Святаполк-Мірскіх|капліцу-пахавальню князёў Святаполк-Мірскіх]] з [[домік вартаўніка і брама, Мір|домам вартаўніка і брамай]], [[Замкавы парк, Мір|пейзажны і рэгулярны паркі]], дом упраўляючага. Знаходзіцца ў [[Гарадскі пасёлак Мір|г.п. Мір]], на правым беразе [[рака Міранка|ракі Міранкі]]<ref name="ReferenceA">Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 135</ref>.
 
Пабудаваны ў пачатку [[16 ст.|XVI ст.]] магнатам [[Юрый Іванавіч Ільініч|Ю. І. Ільінічам]] замак стаў першым прыватнаўласніцкім замкам на землях [[Беларусь|Беларусі]]<ref>Калнін В. В. Мірскі замак. с.34</ref><ref>Анатоль Бутэвіч. Таямніцы Мірскага замка. с. 26</ref>. З [[1568]] г. ён належаў князям [[род Радзівілаў|Радзівілам]], у [[19 ст.|XIX ст.]] [[род Вітгенштэйнаў|Вітгенштэйнам]] і [[род Святаполк-Мірскіх|Святаполк-Мірскім]]<ref name="ReferenceE">Беларуская энцыклапедыя: т. 10, с. 469</ref>. Мірскі замак з'яўляецца самым усходнім [[готыка|гатычным]] збудаваннем, а таксама самым буйным і адзіным некультавым аб'ектам з захаваных нешматлікіх узораў самабытнай [[беларуская готыка|беларускай готыкі]]<ref>Дмитрий Бубновский…" История создания. с.14</ref>.
 
Замак у плане блізкі да [[квадрат]]а са стараной каля 75 метраў, па вуглах мае пяціпавярховыя вежы вышынёй 25—27 м, якія выходзяць за межы сцен. Пятая вежа — шасціпавярховая з уязной брамай<ref name="ReferenceF">Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, с.437</ref>.
 
Помнік удзельнічаў практычна ва ўсіх войнах, якія толькі праносіліся ў свой час па шматпакутнай беларускай зямлі: пачынаючы з [[Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, 1654-1667|руска-польскай 1654—1667 гг.]] і да [[Вайна 1812 года|руска-французскай 1812 года]]<ref>Памяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р-на. с. 43</ref>, замак не раз бралі ў аблогу і штурмавалі. Быў пашкоджаны ў [[1665]] і [[1706]] гг., пасля адноўлены ў пачатку [[18 ст.|XVIII ст.]] Пасля зноў моцна пашкоджаны ў [[1794]], пасля чаго ў канцы [[18 ст.|XVIII ст.]] заняпаў. У [[1812]] г. пад сценамі замка адбыўся бой паміж французскай кавалерыяй маршала [[Луі Даву|Л. Даву]] і ар'ергардам 2-й рускай арміі — казацкай конніцай [[Мацвей Іванавіч Платаў|М. І. Платава]]<ref>Беларуская энцыклапедыя: т. 10, с. 469<name="ReferenceE"/ref>.
 
Мірскі замак для свайго часу быў магутным ваенным збудаваннем, дзе былі прыменены амаль усе вядомыя элементы [[Сярэднявечча|сярэднявечнай]] [[фартыфікацыя|фартыфікацыі]] і былі ўвасоблены мясцовыя традыцыі замкавага [[дойлідства]]. Будавалі яго па праекту таленавітага архітэктара, які, хутчэй за ўсё, быў майстар з народа і валодаў мастацкім густам. Адсутнасць добрых прылад не перашкодзіла дойліду стварыць першакласнае для таго часу ваенна-інжынернае збудаванне і ўпрыгожыць яго разнастайнымі [[архітэктура|архітэктурнымі]] дэталямі<ref>Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 142</ref>. Вялікая насычанасць агнявых сродкаў пры ўзаемным перакрыванні сектараў абстрэлу, пастаноўка веж з разлікам вядзення флангавага агню ўздоўж сцен, высокія, стромкія земляныя валы з [[бастыён]]амі па кутах рабілі Мірскі замак першакласным абарончым збудаваннем свайго часу<ref>А. Я. Митятин. Замок в Мире</ref>.
Радок 58:
=== Першыя згадкі пра Мір ===
{{Цытата |аўтар= Дарчая грамата [[Сігізмунд Кейстутавіч|Сігізмунда Кейстутавіча]], [[Трокі]], [[1434]] год|''«... за многія заслугі вернага нам і мілага Сенькі Гедыгалдовіча і жадаючы, каб у будучым ён яшчэ лепей нёс сваю верную службу — не так дзеля ўзнагароды, як для прыкладу іншым... дорым... гэты маёнтак з усімі яго выгодамі...''}}
Першае ўпамінанне Міра адносіцца да [[1395]] года, калі [[крыжакі]], падтрымліваючы [[Свідрыгайла|Свідрыгайлу]] ў яго міжусобіцы супраць [[Вітаўт]]а, уварваліся на [[Навагрудскае княства|Навагрудчыну]], дасягнулі [[гарадскі пасёлак Мір|Міра]] і знішчылі паселішча. У [[1434]] годзе [[вялікія князі літоўскія|вялікі князь літоўскі]] [[Сігізмунд Кейстутавіч]], раздаючы землі сваім прыхільнікам, падарыў Мір Сёмку — гэта значыць [[Сямён Гедыголдавіч|Сямёну Гедыголдавічу]], які пасля стаў віленскім кашталянам. І хаця ў гэтай грамаце ўпамінаецца ўсяго адна ''curia'' (двор) нейкага Дзяміда, археалагічныя матэрыялы пачатку [[XV ст.]] сустракаюцца не толькі на тэрыторыі сучаснага мястэчка [[Мір]], але і на другім беразе ракі Міранкі, менавіта на тым месцы, дзе ўзвышаецца цяпер Мірскі замак. Рэшткі выяўленых дазамкавых пабудоў сведчаць аб тым, што яны былі даволі багатымі для свайго часу. Так, у культурным слоі замкавага двара знойдзены рэшткі печы, складзенай з гаршковай кафлі<ref name="ReferenceG">Памяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р-на. с. 40</ref>.
 
Сёмка, паміраючы бяздзетным, адпісаў мірскія ўладанні сваёй названай дачцы Ганне Бутрымаўне. Але Ганна так і не выйшла замуж і памерла маладой. У [[1476]] г. яна перапісала ўсю маёмасць роднай цётцы — жонцы Сенькі Мілохне<ref>Краўцэвіч А. К., Якшук Г. М. Стары Мір. с.6</ref>, а Мілохна ў сваю чаргу [[1490]] г. адпісала свае ўладанні сваяку [[Юрый Іванавіч Ільініч|Юрыю Ільінічу]]<ref>Шишигина-Потоцкая К. Я. Замки Мирский и Несвижский. с.10</ref>, маладому, але даволі заможнаму пану.
Радок 70:
Цяпер цяжка вызначыць, якімі матывамі кіраваўся магнат, прымаючы рашэнне аб стварэнні ўмацаванай рэзідэнцыі. Амаль усе даследчыкі гісторыі Мірскага замка пастаянна ставяць пытанне, што прымусіла далёка не самага багатага і не самага ўплывовага ўрадніка [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] ўзяцца за маштабнае будаўніцтва. Інтрыгуе і той факт, што Ільініч распачаў грандыёзнае будаўніцтва на схіле свайго жыцця<ref>Інтрыга вакол 10 тысяч дукатаў. с.102</ref>. Акрамя таго, да XVI стагоддзя ў Вялікім Княстве Літоўскім зусім не будавалася прыватных мураваных замкаў, і нават вельмі заможныя паны звычайна абыходзіліся драўлянымі ўмацаванымі дварамі<ref>Калнін В. В. Мірскі замак. с. 34</ref>.
[[Выява:Mir Castle Complex 101.jpg|справа|thumb|200px|Паўночная сцяна замка захавалася да нашага часу амаль без змен]]
Сярод вучоных дагэтуль працягваюцца спрэчкі і пра прызначэнне Мірскага замка. Нагодай для будаўніцтва каменнага замка маглі паслужыць войны з [[Вялікае княства Маскоўскае|Вялікім княствам Маскоўскім]], набегі [[крымчакі|крымчакоў]], складаныя адносіны з суседзямі, уласная агрэсіўнасць ці імкненне праславіцца, атрымаць тытул графа [[Свяшчэнная Рымская Імперыя|Свяшчэннай Рымскай Імперыі]] ці проста становішча [[маршалак надворны літоўскі|маршалка надворнага літоўскага]]<ref name="ReferenceG"/><ref name="ReferenceC">МИР. Замок и местечко. Текст О. Новицкой</ref><ref>Памяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р-на. с. 40</ref>.
[[Выява:Hniezna. Гнезна (07-2007).jpg|злева|thumb|Архітэктура [[Касцёл Святога Міхаіла, Гнезна|касцёла Святога Міхаіла ў Гнезна]] сугучна з архітэктурай Мірскага замка]]
Цяпер даследчыкі звязваюць пабудову замка з меркаваннямі аўтарытэту і жаданнем Юрыя Ільініча самасцвердзіцца. Ён на працягу больш чым двух дзесяцігоддзяў вёў судовыя цяжбы за права ўладання Мірскімі маёнткамі, якія завяршылася ў карысць Ільінічаў толькі ў [[1522]] годзе, калі мабыць і пачалося ўзвядзенне Мірскага замка<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с. 13</ref><ref>Федорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. с.71</ref>. Да гэтага часу Ільініч стаў заможным магнатам і атрымліваў прыбыткі ад кіравання [[Берасцейскае староства|Берасцейскім]] і [[Ковенскае староства|Ковенскім]] староствамі і замкамі<ref>Федорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. с. 64</ref>, а таксама магчыма скарыстаўся вялізнай сумай грошай у 10 000 залатых дукатаў ад земскага падскарбія [[Абрам Езафовіч Рабічковіч|Абрама Езафовіча Рабічковіча]]<ref>Інтрыга вакол 10 тысяч дукатаў.</ref>.
Радок 76:
Вызывае спрэчкі і дата будаўніцтва замка. Замак упершыню ўпамінаецца ў [[1527]] годзе ў [[Літоўская метрыка|Літоўскай метрыцы]], аднак асаблівасці архітэктуры Мірскага замка паказваюць на тое, што ён быў закладзены не раней за [[1510]] год. [[Міхаіл Аляксандравіч Ткачоў|Міхаіл Ткачоў]] лічыў, што замак быў пабудаваны ў 1506—1510 гадах<ref name="ReferenceA"/>, сустракаюцца таксама даты будаўніцтва — канец XV — пачатак XVI стст.<ref>Краўцэвіч А. К., Якшук Г. М. Стары Мір. с.7</ref>), і [[1508]]—[[1510]] гады (паводле А. Сняжко). Цяпер большасць гісторыкаў сходзяцца ў меркаванні, што ў самым канцы XV стагоддзя замка ў Міры яшчэ не было<ref>Калнин В. В. Мирский замок. с. 7</ref>. На тое, што замак будаваўся не раней за 20-я гады ўскосна ўказвае факт пабудовы ў [[1524]] годзе непадалёк ад [[Ваўкавыск]]а [[Касцёл Святога Міхаіла, Гнезна|касцёла Святога Міхаіла]], пластыка архітэктурных дэталяў якога вельмі падобная на архітэктурнае аздабленне замка<ref>Мирский замок: история создания и современность, А. С. Судакова, с.49</ref>. Некаторыя асаблівасці архітэктуры Мірскага замка («''крышталёвыя скляпенні''») таксама з'яўляюцца пацвярджэннем таго, што замак быў закладзены не раней чым у 1510-х гадах<ref>Калнін В. В. Мірскі замак. с. 38</ref>.
 
У першапачатковым варыянце замак не быў дабудаваны, засталіся недабудаванымі абарончыя карпусы ўздоўж паўднёвай і ўсходняй сцен, а таксама паўночна-заходняя вежа<ref name="ReferenceH">Памяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р-на. с. 41</ref>. Тым не менш па меркаванню даследчыкаў, у той час на ўсёй тэрыторыі Беларусі як па памерах, так і па велічыні не было нічога, што магло б параўнацца з Мірскім замкам<ref>Інтрыга вакол 10 тысяч дукатаў. с.116</ref>.
 
=== Першапачатковы выгляд замка ===
Радок 88:
 
Дэкаратыўнае аздабленне замка было заснавана на кантрасце чырвонай цэглы і ружовай атынкоўкі. Вонкавыя сцены арнаментаваны [[парэбрык]]амі, [[гірка]]мі, [[ніша]]мі, паяскамі, паўкалонкамі<ref>Беларуская энцыклапедыя: т. 10, с. 469—470</ref>.
Пры будаўніцтве сцен была выкарыстана трохслаёвая муроўка: вонкавую частку сцен выкладвалі з цэглы з украпваннем каменя-валуна, а ўнутраная — складалася з дробнага каменя і цагляных аскепкаў, залітых вапнавым растворам<ref name="ReferenceI">Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 140</ref>. Аднак дальнабачнасць Юрыя Ільініча не дазволіла «зрабіць з замка проста цацку» — у выпадку патрэбы замак мог аказаць адчувальны адпор захопнікам<ref>Людмила Массакова. Сокровище мира. с.34</ref>. Усе вежы былі збудаваны з такім разлікам, каб было зручна весці флангавы агонь уздоўж сцен і знішчаць ворага на подступах да іх. Кожная вежа мела па пяць баявых ярусаў з байніцамі і складаную сістэму ўнутраных пераходаў. З часу першага этапу будаўніцтва захаваліся два каміны. Першы знаходзіцца ў праездзе на першым ярусе ўязной вежы, ім карысталіся для абагравання вартавыя, якія няслі кругласутачнае дзяжурства. У адным канале з ім знаходзіўся другі камін — ў памяшканні капліцы на другім ярусе ўязной вежы<ref name="ReferenceJ">Дмитрий Бубновский. История создания… с.20</ref>.
 
На працягу першага перыяду ўзвядзенне Мірскага замка не было завершана. Недабудаванымі засталіся верхнія ярусы паўночна-заходняй вежы, замкавыя сцены<ref>Федорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. с. 71</ref>, а таксама капітальныя збудаванні на поўдні і ўсходзе замкавага двара, якія маглі прызначацца для жылля гарнізона і чэлядзі. Паводле старой традыцыі пад жыллё феадала адводзілася адна з веж, хутчэй за ўсё, паўночна-усходняя. Пра гэта сведчыць арыгінальны дэкор вежы: ў нішах на яе фасадах выяўлены дэкаратыўныя шматколерныя кампазіцыі, так званыя «аказійныя» роспісы, якія маглі быць створаны ў гонар атрымання ў [[1555]] годзе апошнім уладальнікам замка з [[род Ільінічаў|роду Ільінічаў]] тытула [[граф]]а [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыі]]<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с.19</ref>.
Радок 94:
Замак узводзіла насельніцтва Міршчыны і сяляне іншых з уладанняў Юрыя Ільініча. Былі пабудаваны цагельні ў вёсках Пропашы і Бірбашы. Вапну дастаўлялі са [[Вёска Новы Свержань|Свержня]]. У адно месца звозіліся сотні кубаметраў палявога каменю, там будаўнічы матэрыял абчэсвалі, парадкавалі па памеры і колеру<ref name="ReferenceA"/>.
 
Другі этап будаўніцтва прыйшоўся на 20-30-я гг. XVI ст., калі да паўднёвай і ўсходняй сцен прыбудавалі аднапавярховы корпус з шырокім склепам,<ref>Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 140<name="ReferenceI"/ref>, які заняў амаль палову плошчы двара<ref name="А. Я. Митятин. Замок в Мире. с. 13"/>.
 
На трэцім этапе (другая палова [[XVI стагоддзе|XVI ст.]] — першая палова [[XVII ст.]]) над аднапавярховым корпусам узвялі яшчэ два паверхі<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с.21</ref>.
Радок 108:
=== Перабудова замка пры Радзівіле Сіротцы ===
[[Выява:Рэканструкцыя 17 ст. М. Ткачова. Мастак Я. Кулік.JPG|справа|thumb|400px|Мірскі замак. Выгляд у XVII ст. паводле М. Ткачова]]
У [[1580-я|1580]]—[[1590-я]] гады на трэцім этапе да паўночных і ўсходніх сцен быў прыбудаваны трохпавярховы палац, а вежы прыстасаваны пад жыллё. Хутчэй за ўсё на пачатковым этапе кіраваў будаўнічымі работамі [[Ян Марыя Бернардоні]]. Вонкавымі сценамі палаца сталі замкавыя сцены — паўночная і ўсходняя. Частку байніц замуравалі, а на ўзроўні другога і трэцяга паверхаў зрабілі вялікія аконныя праёмы. Драўлянае перакрыцце першага паверха было заменена цаглянымі цыліндрычнымі зборамі, а папярочныя сцены першага паверха палаца былі ўзмоцнены абліцоўваннем іх абапал цэглай. З вонкавага боку замка паміж вежамі ў заходняй і паўднёвай замкавых сценах былі пабудаваны гаспадарчыя будынкі<ref name="А. Я. Митятин. Замок в Мире. с. 13"/>. Ва ўязной вежы была пабудавана замкавая капліца. Паўднёвая сцяна недабудаванага паўднёвага абарончага корпуса ўвянчалася галерэяй з [[байніца]]мі, якія аднак ужо былі мала прыдатныя для мэт абароны<ref name="ReferenceK">Дмитрий Бубновский. История создания… с.25</ref>. Перад уязной вежай узвялі падковападобную сцяну прадбрам'я ([[барбакан]])<ref>Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 140<name="ReferenceI"/ref>.
Была дабудавана паўночна-заходняя вежа, дабудаваныя паверхі якой, дзякуючы прыладзе лучковых [[сандрык]]аў над вокнамі, па аб'ёмнаму рашэнню вельмі падобныя на завяршэнне паўднёва-усходняй вежы<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с.23</ref>.
 
Замак стаў адміністрацыйным цэнтрам [[Мірскае графства|Мірскага графства]] і княжацкай загараднай рэзідэнцыяй. Сцены палаца і веж былі атынкаваны і афарбаваны ў ружовы колер, які спалучаўся з цагляным мурам чырвонага колеру. Аконныя і дзвярныя праёмы былі выкананы з шэрага пясчаніку, які прывозілі з [[Галіцыя|Галіцыі]]<ref name="ReferenceC"/>. У скляпах і на першым паверсе палаца знаходзіліся гаспадарчыя памяшканні і каморы, на другім паверсе размяшчалася адміністрацыя Мірскага графства, замкавы суд, канцылярыя, а трэці — прызначаўся для гаспадароў<ref name="ReferenceL">Мирский замок: история создания и современность, А. С. Судакова, с.50</ref>.
[[Выява:Інтер'еры Мірскага замка.JPG|thumb|злева|200px|Інтер'еры трэцяга паверха Мірскага замка. Рэканструкцыя, сучасны стан.]]
 
Адпаведна былі аздоблены і інтэр'еры пакояў розных узроўняў. У лехах падлога была брукаванай, сцены не тынкаваліся, з ацяпляльных прыстасаванняў былі толькі прымітыўныя каміны, сталярка таксама вельмі простая. На першым і другім паверхах падлога выкладвалася керамічнай пліткай, на другім паверсе пазней былі высланы драўляныя падлогі. Сцены тынкаваліся і бяліліся, уладкоўваліся печы, прычым на першым паверсе абкладзеныя, як правіла, непаліванай кафляй, а на другім — паліванай, часцей за ўсё зялёнай. Затое трэці наверх зіхацеў усімі фарбамі, асляпляльна ззяў пазалотай. У апісаннях сустракаюцца ўпамінанні аб [[Францыя|французскім]] жывапісе на сценах (на распісных [[Фрыз, архітэктура|фрызах]]), кесонных столях з разьбой, ляпнінай, расфарбоўкай і пазалотай, паркетных падлогах, багата ўпрыгожаных камінах і печах, якія былі аздоблены паліванай кафляй (шматколернай, па чатыры і болей колераў на адной кафліне) рознай формы ў залежнасці ад месца ўстаноўкі. Дзверы з каштоўных парод дрэва ўстаўляліся ў прыгожа прафіляваныя каменныя абрамленні. Кампазіцыю інтэр'ераў цудоўна дапаўняла багатая мэбля, творы мастацтва і іншыя прадметы ўнутранага ўбранства<ref>Памяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р-на. с. 42-43</ref>. Асабістыя пакоі князя Радзівіла Сіроткі былі абабіты чорным [[Маравія|мараўскім]] сукном, для якога чорны стаў асноўным колерам у адданасці ідэалам [[Контррэфармацыя|Контррэфармацыі]], а таксама смутку ад смерці каханай жонкі<ref>Бохан, Ю. М. Побыт феадалаў Вялікага Княства Літоўскага ў XV — сярэдзіне XVII стагоддзя. с.98</ref>. Былі ў замку адмысловыя пакоі-«скарбцы» для захоўвання каштоўнасцей<ref>Анатоль Бутэвіч. Таямніцы Мірскага замка. с. 84</ref>.
[[Выява:Капліца ў вежы. Рэканструкцыя Д. Бубноўскага.JPG|thumb|200px|Замкавая капліца. Рэканструкцыя Д. Бубноўскага]]
Шмат увагі надавалася разьбе, асабліва каменнай. Дубовыя бэлькі столі пакрываліся адмысловай разьбой ці размалёўвалі фарбамі, якія імітуюць разьбу. На сценах жывапіс выконваўся ў тэхніцы [[грызайль]], імітуючы скульптурны рэльеф<ref>Федорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. с.78</ref>. У апрацоўцы вонкавых сцен выкарыстоўвалі тэхніку [[сграфіта]]<ref>Мирский замок: история создания и современность, А. С. Судакова, с.50<name="ReferenceL"/ref>.
 
[[Файл:MirskiZamak2007v1.jpg|міні|злева|Рэнесансны палац з балконам]]
Радок 124:
У вежы над варотамі на другім ярусе размясцілася капліца [[Святы Хрыстафор|св. Хрыстафора]], а на трэцім былі ўсталяваны чаты. З капліцы прабілі выхад прама да княжых пакояў на поўнач і баявых галерэй на поўдзень. На недабудаванай паўднёвай сцяне была збудавана новая баявая [[галерэя]], таксама была перароблена старая заходняя<ref name="Калнин В. В. Мирский замок. с. 14"/>. Усё збудаванне ў цэлым фактычна пераўтварылася ў палац<ref>Памяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р-на. с. 42</ref>.
 
Паколькі старыя сцены перасталі быць непераадольнай перашкодай для больш дасканалай артылерыі, то асноўную абарончую функцыю сталі выконваюць земляныя валы з [[бастыён]]амі па кутах так званага галандскага тыпу<ref>Бохан, Ю. М. Побыт феадалаў Вялікага Княства Літоўскага ў XV — сярэдзіне XVII стагоддзя. с.63</ref>, прарэзаныя равамі з вадой<ref>Калнин В. В. Мирский замок. с. 13-14</ref>. Вышыня вала дасягала 9 метраў і па кутах якога размяшчаліся абарончыя бастыёны. Эфектыўнасць земляных умацаванняў дапаўнялася штучна створанай сістэмай абваднення. Вал атачаў роў, напоўнены вадой дзякуючы заводненаму Замкаваму раўчуку і [[рака Міранка|рэчцы Міранцы]]<ref>Людмила Массакова. Сокровище мира. с.36</ref>, што дазволіла стварыць каскад сажалак з вадзянымі млынамі на плацінах. Знаходжанне воднай гладзі ўзбагаціла пейзаж маляўнічаю кампазіцыяй з выразным адлюстраваннем замка ў вадзе<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с.25<name="ReferenceK"/ref>.
[[Выява:Схема Мірскага замка ў 2-ой палове 16ст. паводле В. Калніна.JPG|злека|thumb|Схема Мірскага замка і наваколля ў 2-ой палове XVI ст.]]
Побач з замкам у пачатку [[XVII ст.]] быў разбіты сад паўднёва-[[Італія|італьянскага]] рэнесанснага тыпу. Плошча саду была невялікая — каля 2 га. Дрэвы спачатку высаджваліся пераважна мясцовых парод ([[яблыня|яблыні]], [[груша|грушы]], [[вішня|вішні]]), пасля раслі [[апельсін]]ы, [[цытрын]]ы, [[Інжыр|фігі]], [[мірт]], [[кіпарыс]], [[самшыт]], італьянскі арэх, чырвонае і лаўровае дрэвы. Італьянскі сад аддзяляла ад навакольнага свету паласа ліп і каналаў, а кілім кветак быў павернуты да палацавых акон. Праз ланцужок сажалак, якія адлюстроўвалі замак у сваіх люстэрках, можна было патрапіць у фальварак<ref>Мирский замок: история создания и современность, А. С. Судакова, с.50<name="ReferenceL"/ref>.
 
[[Фальварак]] закладваецца на ўсход ад замка са шматлікімі гаспадарчымі пабудовамі і памяшканнямі для слуг, а ў трох кіламетрах ад Міра ўладкоўваюць звярынец. Цяпер тут захаваўся [[дуб]], дзе, згодна з паданнем, знаходзіўся цэнтр звярынца, ад якога разыходзіліся просекі-прамяні для кругавога абстрэлу; вакол былі загоны, дзе трымалі звяроў<ref name="Калнин В. В. Мирский замок. с. 14"/>. Стварэнне фальварка дало магчымасць аўтаномнага забеспячэння замка харчаваннем і фактычна ператварыла рэзідэнцыю ў самадастатковую гаспадарчую адзінку<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с.25<name="ReferenceK"/ref>. Сам замак пасля перабудовы стаў адным з самых выразных у Беларусі ўзораў прыватнага замкавага [[дойлідства]].
 
У дакументах захавалася імя майстра, які кіраваў будаўнічымі працамі. Па распараджэнню Радзівіла Сіроткі майстру Марціну Забароўскаму ў [[1575]] годзе перадалі дом для жылля ў Міры, дзе ў той час будаваўся [[Мікалаеўскі касцёл, Мір|касцёл Св. Мікалая]], які мае агульныя дэталі з архітэктурай Мірскага замка<ref name="Калнин В. В. Мирский замок. с. 14"/>.
Радок 139:
З прычыны ахопленасці краіны неразбярыхай і грабяжамі даставалася маёнтку і ад айчынных салдат. Так, у [[1660]] годзе радзівілаўскімі камісарамі быў складзены «''рэестр прычыненых шкод у графстве Мірскім людзьмі з маёнтка Турэц''». Відаць, нанесеная шкода была даволі значная, бо судовы працэс па гэтай справе доўжыўся больш за стагоддзе і закончыўся толькі ў [[1789]] годзе<ref>Калнін В. В. Мірскі замак. с. 78</ref>.
 
Інвентар замка, складзены [[14 жніўня]] [[1660]] г., адзначае, што «''замак нагляду патрабуе, усюды цячэ, вокны, дзверы, лаўкі рэдка дзе ёсць, ва ўсіх пакоях верхніх і сярэдніх, а таксама ў скляпах дзвярэй і акон няма..''»<ref>Калнин В. В. Мирский замок. с. 16</ref>, а княжацкі фальварак і «італьянскі сад» спалены<ref name="ReferenceM">Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення… с.148</ref>.
 
Першыя ў гісторыі замка рамонтныя работы пачаліся ў пачатку 1680-х гадах пад кіраўніцтвам [[Кацярына Сабеская|Кацярыны Радзівіл]] з [[род Сабескіх|роду Сабескіх]] пасля смерці мужа князя [[Міхал Казімір Радзівіл|Міхаіла Казіміра]]. Асноўны аб'ём работ праводзіўся ў перыяд 1681—1688 гадах, а інвентар [[1688]] года ўжо апісвае адрамантаваны замак. За гэты час былі ўзноўлены амаль усе вокны і дзверы на палацы, пакрыты дахам вежы, памяшканні прыведзены ў належны стан і адноўлен фальварак<ref>Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення… с.148<name="ReferenceM"/ref>.
 
Летам 1686 года мірскі гадзіншчык Юцевіч запусціў ківач адрамантаванага замкавага гадзінніка, які аднак быў разбураны падчас [[Паўночная вайна, 1700-1721|Паўночнай вайны]], ад яго засталося толькі ''''вялікае кола і на ім другое меншае і спружына з круглай бляхай''«<ref>Шишигина-Потоцкая К. Я. Замки Мирский и Несвижский. с.14</ref>.
 
Пасля праведзенай рэстаўрацыі Мірскі замак захаваў свае першапачатковыя стылістычныя набыткі часоў [[готыка|готыкі]] і [[Рэнесанс]]у, а пашкоджаныя структурныя часткі замка падчас рамонту былі толькі спрошчаны або ўвогуле не аднаўляліся<ref name="ReferenceN">Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення… с.149</ref>.
 
=== Выгляд замка ў XVII стагоддзі ===
Паводле звестак інвентара за [[1688]] г., на акружаным валам падзамчышчы размяшчаліся разнастайныя гаспадарчыя пабудовы („''стайня з вазоўняй і абозняй, усё крытае гонтам''“, а таксама „''невялікі агародзік''“). Каля варот стаяла [[кардыгардыя]], дзе былі печ „з белай кафлі, выведзеная ўгару, тры лавы, стол і акно“. У замку знаходзіліся княжацкая стайня з нарыхтаванымі празапас сенам і аўсом, бровар, лазня, гаспадарчыя скляпы. Высокі ганак „''з усходцамі і парэнчамі маляванымі''“ адкрываў дарогу ў шматлікія пакоі і залы палаца. Сонца зазірала туды праз каляровае шкло акон, устаўленае ў алавяныя і драўляныя рамы дзіўнай работы, і асвятляла паркетную падлогу, высокія печы, складзеныя са шматколернай кафлі, каваную медзь падсвечнікаў, знакамітыя карэліцкія дываны („шпалеры“), дарагая зброя на сценах<ref>Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 140<name="ReferenceI"/ref>.
 
Інвентар захаваў апісанне пакоя „''Яго Літасці Князя''“, згодна з ім, у пакой „''вядуць дубовыя дзверы з новым замкам і ацынкаванымі завесамі. У ёй два акны з французскім шклом у алавянай аправе ў кожным акне па васямнаццаць дубцоў, завесы, засаўкі, зашчапкі ацынкаваны… Там новая паліўная печ з рознакаляровай пліткі, з арламі, каменным адкрытым камінам, круглы стол з ліпы, два зэдлічкі, адна нізкая лаўка, дзве пафарбаваныя паліцы, новыя перакрыцці і столь, нядаўна абітая дрэвам''“<ref>Федорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. с. 82</ref>
Радок 155:
 
=== Замак падчас Паўночнай вайны. Разбурэнні і рэстаўрацыя ===
[[Паўночная вайна, 1700-1721]] на доўгія гады спыніла пачынанні па рэстаўрацыі замка. У красавіку [[1706]] войска [[Карл XII|Карла XII]] захапіла і разрабавала горад Мір, а [[27 красавіка]] пасля артылерыйскага абстрэлу штурмам быў узяты і спалены замак<ref>Краўцэвіч А. К., Якшук Г. М. Стары Мір. с. 11.</ref>. Страты замка былі яшчэ большыя, чым у мінулую вайну. Аб разбурэнні сведчыць падрабязна апісаны выгляд пабудовы ў інвентары [[1719]] года: спустошаныя пакоі палацавых карпусоў, закопчаныя агнём сцены, адсутнасць дзвярэй і акон, часткова знішчаны дах на вежах і інш<ref>Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення… с.149<name="ReferenceN"/ref>: „''ўсе пакоі зруйнаваныя і пустыя, ва ўсіх няма ані дзвярэй, ані жалеза, таксама няма ніводнага акна… Усе афіцыны адны гонтам, другія дахоўкамі пакрытыя…''“<ref>Калнін В. В. Мірскі замак. с. 84</ref>
[[Выява:Мірскі замак у 18 ст. Рэканструкцыя паводле В.Калніна.JPG|thumb|Мірскі замак і наваколлі ў XVIII ст.]]
У архіўных дакументах 1706—1720 гадоў грунтоўнага аднаўлення Мірскага замка не зафіксавана. Тым не менш, нязначныя работы на ім усё ж ажыццяўляліся: згодна з вопісам [[1719]], на вокнах замест разных абрамленняў з'явілася простая штукатурка, а некаторыя з іх увогуле залажылі цэглай або забілі дошкамі, дах палаца і веж быў пакрыты часткова гонтам і чарапіцай, інтэр'ерная частка (пераважна палацавыя карпусы) знаходзілася яшчэ ў спустошаным стане. Толькі ў [[1720]] пасля смерці мужа [[Караль Станіслаў Радзівіл (1669-1719)|Караля Станіслава Радзівіла]] [[Ганна Кацярына Радзівіл]] пачынае энергічныя дзеянні па аднаўленню замка, у гэты час крыніцамі адзначаецца выдзяленне значнай колькасці грошай на рамонт акон палаца і набыццё неабходных будаўнічых матэрыялаў<ref>Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення… с.149<name="ReferenceN"/ref>. Да [[1722]] г. поўнасцю адбудавалі будынак новага фальварка непадалёк ад замка, млын і стайню, а ў самім комплексе ўставілі новыя вокны, дзверы; на палацы і вежах часткова ўзнавілі дах, у галоўнай вежы — драўляную браму<ref>Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення… с.149-150</ref>. Пры аднаўленні арыентаваліся на значную пераробку інтэр'ернай часткі, што прывяло да стылістычных змен на замку<ref>Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення… с. 150</ref>. Падчас аднаўленчых работ у аблічча палаца прыўносіліся рысы стылю [[барока]]. Гэта тычылася пераважна інтэр'ераў, так, калі месца аконных праёмаў не адпавядала барочнай кампазіцыі інтэр'еру, яны проста расчэсваліся і пераносіліся<ref name="ReferenceO">Дмитрий Бубновский. История создания… с.28</ref>. Упершыню сярод розных прадметаў указваецца 17 партрэтаў<ref name="ReferenceP">Федорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. с. 83</ref>.
[[Выява:Michał Kazimierz Radziwiłł Rybeńko.JPG|right|thumb|[[Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька]]]]
Былую раскошу замку вярнуў яго новы ўладальнік — князь [[Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька]]. Замест аднатыпных памяшканняў з'яўляецца [[анфілада]] залаў розных памераў, для чаго перабляюцца ўнутраныя перагародкі, змяняецца кірунак усходаў. З'яўляюцца ''Парадная'', ''Партрэтная'' і ''Танцавальная'' залы, якія ўпрыгожваюцца дубовымі паркетнымі падлогамі, пазалочанымі размаляванымі і разьбянымі столямі, цудоўнай мэбляй працы мясцовых майстроў, шпалерамі, карцінамі, парцалянавымі і фаянсавымі вырабамі, якія часткова вырабляліся на радзівілаўскіх мануфактурах. Ва ўсіх пакоях абавязкова знаходзіліся печы і камін, ляпная столь з пазалотай, паркет у малых і вялікіх квадратах, філянговыя дзверы з унутраным французскім замкам. Усяго ў замку было шаснаццаць камінаў і сямнаццаць пячэй рознай формы і колеру<ref name="ReferenceL"/><ref>Калнин В. В. Мирский замок. с. 21</ref><ref>Мирский замок: история создания и современность, А. С. Судакова, с.50</ref>. Да [[1738]] г. аднаўленчыя работы былі завершаны; таксама хутка ліквідуюцца наступствы пажару, які ўзнік у замку ў верасні 1738 года<ref>Федорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. с. 83<name="ReferenceP"/ref>.
 
Аднаўленне тычылася і прылягаючага саду, у якім пры апісанні адзначана каля 400 рэдкіх дрэў, якія вырошчваліся ў бочках у аранжарэі, збудаванай з бярвенняў, а ўлетку выстаўляліся на адкрытае паветра<ref>Калнін В. В. Мірскі замак. с. 94</ref>.
 
На сённяшні дзень з элементаў дэкаратыўнага аздаблення стылю барока ў Мірскім замку захаваліся хіба што фрагменты дэкаратыўнай тынкоўкі на аконных адхонах<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с.28<name="ReferenceO"/ref>.
 
Увогуле, функцыю жылля ў той час пачаў выконваць драўляны панскі дом, які мясціўся на ўваходзе на тэрыторыю фальварка і часта ўпамінаўся ў інвентарах. Гэта адпавядала патрабаванням і ладу жыцця таго часу, калі велізарныя каменныя замкі былі малапрыдатнымі для штодзённага пражывання і выкарыстоўваліся галоўным чынам для правядзення буйных мерапрыемстваў, а час у сямейным крузе праводзіўся ў невялікім утульным драўляным ''палацыку''»<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с.28<name="ReferenceO"/ref>.
 
=== Замак у часы Радзівіла «Пане Каханку» ===
Радок 209:
 
Між тым, становішча замка пагаршалася. Калі ў [[1827]] годзе царскі ўрад пачаў збіраць звесткі пра помнікі даўніны ў [[Паўночна-Заходні край|заходніх губернях]], нясвіжская адміністрацыя выслала кароткі адказ: «''Мірскі замак цяпер зусім разбураны і пакінуты, нікім не населены, належыць Антонію Радзівілу''». Таксама быў зроблены першы абмер замка, які аднак да нашага часу не захаваўся<ref name="Калнін В.В. Мірскі замак. с. 106">Калнін В. В. Мірскі замак. с. 106</ref>.
У [[1830]] годзе лаканічны вопіс Радзівілаўскай Масы фіксуе гаротны стан замка<ref name="ReferenceQ">Федорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. с. 86</ref>. На плане Мірскага графства [[1830]] года выразна бачны заняпад замка: дарогі абмінаюць будынак, а да замкавай брамы не вядуць нават сцяжынкі<ref name="Калнін В.В. Мірскі замак. с. 106"/>.
 
Судовыя цяжбы паміж Вітгенштэйнамі і Антоніем Радзівілам скончыліся толькі ў [[1846]], Мірскія ўладанні па рашэнню адмысловай камісіі перайшлі да Льва Вітгенштэйна. Па завяшчанню апошняга [[1853]] года спачатку ў валоданне павінен быў уступіць [[Пётр Львовіч Вітгенштэйн|Пётр Вітгенштэйн]], але адразу ж перадаць іх сястры [[Марыя Вітгенштэйн|Марыі]], за якой яны былі запісаны ў шлюбным кантракце з князем [[Хлодвіг Гогенлоэ-Шылінгсфюрст|Хлодвігам Гогенлоге-Шылінгсфюрстам]]<ref>Выход Мирского замка… с. 86</ref>, які пазней у [[1894]]—[[1900]] гадах быў [[канцлер]]ам [[Германская імперыя|Германскай імперыі]]<ref>Федорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. с. 67</ref>.
Радок 217:
У сярэдзіне стагоддзя замак аказаўся пад пагрозай поўнага знішчэння. У [[1860]] годзе ў газеце «[[Віленскі кур'ер]]» з'явіўся ліст паэта [[Уладзіслаў Сыракомля|Уладзіслава Сыракомлі]], у якім ён паведамляў пра планы руйнавання помніка<ref>Калнин В. В. Мирский замок. с. 27</ref>. Але катастрофы ўдалося пазбегнуць, неўзабаве ў той жа газеце з'явіўся апраўдальны ліст Мацея Ямонта, генеральнага адміністратара валоданняў Вітгенштэйна, у якім ён запэўніваў, што сцен замка не кранула і не кране кірка<ref name="Калнин В. В. Мирский замок. с. 29">Калнин В. В. Мирский замок. с. 29</ref>.
 
У [[1870]] г. на чатырох вежах, акрамя ўзарванай паўночна-ўсходняй, былі зроблены часовыя гонтавыя дaxi, што зараз лічыцца першым прыкладам кансервацыі архітэктурнага аб'екта на Беларусі як помніка старажытнасці<ref name="ReferenceR">Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення… с.151</ref>. Аднак архіўныя дакументы, фатаграфічныя матэрыялы 20-30-х гг. XX ст., а таксама шматлікія сведчанні даследчыкаў 1915—1938 гадоў паказваюць наяўнасць досыць вялікіх архітэктурна-мастацкіх страт, атрыманых замкам у XIX ст.<ref>Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення… с.151<name="ReferenceR"/ref>.
 
Новыя ўладальнікі замка нямецкія князі [[Гогенлоэ-Шыллінгфюрсты]] здавалі яго тэрыторыю ў арэнду. Адзін з арандатараў, Антоній Пуцята, закладаў ля замка шыкоўныя сады з прагулачнымі алеямі і сцяжынкамі, аднак «кветкавыя» мары арандатара не спраўдзіліся: выдаткаваўшы ўсе свае зберажэнні, Пуцята пакідае Мір<ref>Калнін В. В. Мірскі замак. с. 112</ref>.
Радок 237:
Распродажы маёмасці Вітгенштэйнаў выклікалі небывалы ажыятаж сярод рускай арыстакратыі. У [[1891]] годзе гэтыя землі купляе наказны казачы атаман [[Войска Данское|Войска Данскога]] князь [[Мікалай Іванавіч Святаполк-Мірскі]] за вялізную суму ў 414 тысяч рублёў срэбрам, для гэтага ён заклаў амаль усю сваю нерухомасць у [[Наўгародская губерня|Наўгародскай]] і [[Падольская губерня|Падольскай губернях]]<ref>Надежда Усова. Наказной атаман… с. 145</ref>. Магчыма, князя прыцягнула сугучча назвы мястэчка з яго прозвішчам: хоць Святаполк-Мірскія лічыліся дваранамі [[Мінская губерня|Мінскай губерні]], але да замка дачынення не мелі<ref>Надежда Усова. Наказной атаман… с. 146</ref>, тым не менш іменна Мір планавалася зрабіць радавым гняздом сям'і<ref>Федорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. с. 68</ref>
[[Выява:Мірскі замак у 20 ст. Рэканструкцыя В. Калніна.JPG|thumb|злева|Мірскі замак і наваколле пасля 1910-ых гадоў]]
Новы ўладальнік замка не стаў аднаўляць помнік, для свайго пражывання ён з усходняга боку ад замка пабудаваў новы палац, які згарэў у [[1914]] годзе. Палац будаваўся ў формах [[неакласіцызм]]у: каменны двухпавярховы сядзібны дом з [[афіцына]]й, побач знаходзіліся гаспадарчыя пабудовы<ref>Федорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. с.90<name="ReferenceD"/ref>, а паміж новым палацам і замкам — пейзажны парк англійскага тыпу. На месцы зарослых вадаёмаў у [[1898]] годзе была выкапана новая сажалка, для чаго з гэтага боку былі скапаны бастыённыя ўмацаванні<ref name="ReferenceB"/>. Пры гэтым росшы на гэтым месцы яблыневы сад бязлітасна высеклі як раз у перыяд красавання. У парку пабудавалі радавую [[капліца-пахавальня Святаполк-Мірскіх|капліцу-пахавальню Святаполк-Мірскіх]]<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с.31</ref>. Мікалай Іванавіч Святаполк-Мірскі памёр тут жа ў сваім маёнтку Замір'е ў ноч з [[14 ліпеня|14]] на [[15 ліпеня]] [[1898]] года ва ўзросце 65 гадоў<ref>Надежда Усова. Наказной атаман… с. 147</ref>. Уладанні князя спярша перайшлі да жонкі, княгіні [[Клеапатра Міхайлаўна Святаполк-Мірская|Клеапатры Міхайлаўны]], а пасля да сына [[Міхаіл Мікалаевіч Святаполк-Мірскі|Міхаіла]]<ref>Федорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. с.69</ref>.
 
У гэты час узрастае цікавасць да Мірскага замка як да помніка старажытнай культуры. У [[1915]] годзе ў шостым томе «[[Древности|Древностей]]» з'явіўся артыкул [[Юзаф Ядкоўскі|Ю. Ядкоўскага]] пра замак у Міры з вялікай колькасцю фотаздымкаў, малюнкаў і абмерных чарцяжоў. Артыкул Ядкоўскага сыграў важную ролю не толькі ў навуковым даследаванні помніка архітэктуры, але і ў ратаванні помніка<ref>Калнін В. В. Мірскі замак. с. 113</ref>.
[[Выява:Святаполк-Мірскі на гаўбцу.JPG|thumb|злева|Князь [[Міхаіл Мікалаевіч Святаполк-Мірскі|Міхаіл Святаполк-Мірскі]] на гаўбцу замка]]
Міхаіл Мікалаевіч Святаполк-Мірскі, які да гэтага служыў у пасольстве Расіі ў [[Лондан]]е, прыняў рашэнне аднаўляць не згарэлы ў 1914 годзе новы палац, а стары замак<ref name="ReferenceS">Дмитрий Бубновский. История создания… с. 32</ref>. Працы па аднаўленню замка пачаліся ў [[1922]] годзе і працягваліся 16 гадоў. За перыяд 1922—1929 гадоў была поўнасцю адноўлена паўднёва-заходняя вежа, муроўка сцен усходняга корпуса палаца. Пасля [[Вялікая дэпрэсія|эканамічнай дэпрэсіі]] з [[1934]] па [[1939]] было адноўлена пяць пралётаў усходняга крыла палаца і дзве вежы: паўднёва-ўсходняя і частка паўночна-заходняй<ref>Андрэй Карэцкі. Гісторыя аднаўлення… с.151<name="ReferenceR"/ref><ref>Памяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р-на. с. 44</ref>.
[[Выява:Рэканструкцыя замка ў 20 гг. 20 ст..JPG|thumb|Рэканструкцыя замка ў 20-я гады 20 ст.]]
З усіх залаў, спраектаваных варшаўскім архітэктарам [[Тэадор Бурш|Тэадорам Буршам]], атрымалася завяршыць толькі ''Слановую''<ref>Шишигина-Потоцкая К. Я. Замки Мирский и Несвижский. с.19</ref>). У замак была падведзена вада і электрычнасць, працавала каналізацыя і тэлефон<ref>Хілімонаў В. А. Мірскія былі. с.14</ref>. Увогуле, ажыццяўленне аўтарскіх задум было далёкім ад літаральнага<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с. 32<name="ReferenceS"/ref>. Так, праломы ва ўсходняй сцяне па прапанове студэнт-архітэктара Стэфана Пысевіча забудавалі вітой лесвіцай з гаўбцом, якая атрымала назву «''сходы Стэфана''»<ref>Калнин В. В. Мирский замок. с. 34</ref>. На паўднёвай вонкавай замкавай сцяне быў уладкован невялікі гаўбечак, які стаў для князя любімым месцам зацішку<ref>Федорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. с.95</ref>. Разам з тым ацалелыя фрагменты і руіны замка ўпершыню разглядаліся як культурная каштоўнасць<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с. 33</ref>.
 
Князь Міхаіл не меў сем'і і нашчадкаў, у [[1937]] годзе ён усынавіў пляменніка [[Аляксандр Дзмітрыевіч Святаполк-Міркі|Аляксандра Дзмітрыевіча]], якому ў [[1938]] годзе і перайшоў замак. Аляксандр, маючы [[Румынія|румынскі]] пашпарт, каб атрымаць польскае грамадзянства ў тым жа годзе жаніўся на польцы, 22-гадовай графіні Катажыне Бнін-Бнінскай. З надыходам на землі [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]] ў верасні [[1939]] года яны былі арыштаваны, але дзякуючы дыпламатычным сувязям пазбеглі высылкі ў [[Сібір]]<ref>Федорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. с. 69-70</ref>.
Радок 266:
[[12 красавіка]] [[1993]] года, з вялікай пышнасцю, у прысутнасці кіраўнікоў незалежнай Беларусі, адбылося адкрыццё першай экспазіцыі ў рэстаўрыраванай паўднёва-заходняй вежы<ref name="Калнін В.В. Мірскі замак. с. 135"/>, а па выніках работ у тым жа годзе Мірскі замак ганараваны Дыпломам адзнакі прэстыжнай міжнароднай арганізацыі «[[Europa Nostra]]». У далейшым навуковая канцэпцыя рэстаўрацыі і прыстасавання замка дакладвалася экспертам [[ЮНЕСКА]], якія наведалі Мірскі замак з мэтай вызначэння адпаведнасці разглядаемага аб'екта крытэрыям [[Сусветная спадчына|Спіса Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА]]. У 2000 годзе замкавы комплекс «Мір» быў уключаны ў Спіс спадчыны ЮНЕСКА<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с. 46</ref><ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с. 56-57</ref>.
 
У [[1987]] Мірскі замак быў перададзены на баланс [[Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь|Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь]], які прыступіў да стварэння канцэпцыі будучай музейнай экспазіцыі. У [[2002]] на калегіі [[Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь|Міністэрствы культуры]] канцэпцыя была разгледжана і ўхвалена; у жніўні таго ж года яна была надрукавана ў газеце «Культура»<ref name="ReferenceT">Мирский замок: история создания и современность, А. С. Судакова, с.51</ref>.
 
== Выкарыстанне замка ў сучасны перыяд ==
Радок 286:
{{main|Архітэктура Мірскага замка}}
{{Цытата |аўтар=Надпіс на [[лацінская мова|лацінскай мове]] (пераклад [[Валянцін Калнін|В. Калніна]]) на будынку плябаніі [[Мікалаеўскі касцёл, Мір|Мікалаеўскага касцёла]]|''Для сябе будую дом <br/> Табе, нашчадак, у добры дар,<br/>Калі падабае - прымі з удзячнасцю,<br/> Калі дрэнны - збудуй новы''}}
Замак уяўляе сабой [[квадрат]]ны ў плане будынак з выступаючымі па вуглах магутнымі [[вежа]]мі вышынёй каля 25 [[метр]]аў. Пятая, заходняя вежа, з'яўляецца брамнай, і калісьці мела пад'ёмны [[мост]] цераз шырокі роў. Таўшчыня сцен дасягала 3 метраў пры вышыні каля 13 м<ref>Памяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р-на. с. 40<name="ReferenceG"/ref>.
 
У пластычным афармленні замка выкарыстаны характэрныя для беларускай готыкі выяўленчыя сродкі: гатычная муроўка (чаргаванне тычка і лажка) з умураванымі камянямі і выкарыстаннем [[Клінкерная цэгла|клінкернай цэглы]], падзел сцен разнастайнымі па форме атынкаванымі нішамі, арнаментальныя цагляныя паясы<ref name="ReferenceU">Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, с. 437</ref>. Унутраныя плоскасці ніш, цяг і паясоў былі атынкованы ў белы колер, што ў спалучэнні з цёмначырвонай фактурай асноўнага поля цагляных сцен і цёмнымі плямамі [[амбразура]]ў, у значнай ступені спрыяла выразнасці яго архітэктуры<ref name="А. Я. Митятин. Замок в Мире. с.12">А. Я. Митятин. Замок в Мире. с.12</ref>. Некаторыя даследчыкі лічаць, што арнаментальнае аздабленне Мірскага замка, таксама, як арнамент [[Беларускі нацыянальны касцюм|народнага адзення]], прызначалася для адагнання злых духаў і абароны гаспадароў ад злой долі<ref>Памяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р-на. с. 41<name="ReferenceH"/ref>, магутныя абарончыя прыстасаванні не падкрэсліваюцца, а наадварот, як бы адводзяцца на другі план<ref name="А. Я. Митятин. Замок в Мире. с.12"/>.
 
Нягледзячы на арыгінальнасць аблічча Мірскага замка, па сваёй схеме ён у пэўнай ступені нагадвае цагляныя замкі-манастыры Паўночнай Польшчы і Прыбалтыкі і манастырскія крэпасці [[Малдова|Малдавіі]] і [[Румынія|Румыніі]]<ref>Калнин В. В. Мирский замок. с. 11</ref>.
Радок 294:
=== Асаблівасці архітэктуры сцен ===
[[Выява:Сцены Мірскага замка. Паўднёвая галерэя.JPG|thumb|Паўночная галерэя замкавых сцен]]
Сцены Мірскага замка адметныя тым, што мелі тры ярусы бою. Ніжнюю частку сцен праразалі гарматныя байніцы падэшвавага бою; сярэдні ярус на вышыні 8 м ад зямлі меў выгляд [[калідор]]а-галерэі вышынёй каля 2 м, які злучаў паміж сабою ўсе вежы<ref>А. Я. Митятин. Замок в Мире. с.10</ref>; верхні ярус уяўляў баявую пляцоўку на самым версе сцяны<ref>Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 140<name="ReferenceI"/ref>. Завяршаліся сцены прамавугольнымі зубцамі; на адной са сцен захаваліся [[машыкуль|машыкулі]]<ref>Бохан, Ю. М. Побыт феадалаў… с.63</ref>.
 
Сцены палаца і замка пастаўлены на масіўных падмурках глыбінёй каля 4-4,5 метраў. Падмуркі выкладзены з буйнага каменя і цэглай у якасці запаўняльніка. Сцяна складаецца з трох пластоў — двух вонкавых, выкладзеных змяшаным мурам, паміж якімі зроблена забутоўка дробным каменем і цагляным боем на вапнавым цесце<ref>А. Я. Митятин. Замок в Мире. с.11</ref>. Ніжнія часткі замкавых сцен і веж выкладзены змяшаным мурам вышынёй ад 1,2 да 7,3 метра. Верхнія часткі сцен і веж выкладзены з цэглы цёмна-чырвонага колеру, якая мае назву ''Літоўскай''. Пераважны памер цэглы 10Х15Х30 см<ref>А. Я. Митятин. Замок в Мире. с.10-11</ref>, вагой каля 6 кг<ref name="ReferenceV">В. Калнин. Жизнерадостный замок эпохи сурового средневековья</ref>.
 
Па перыметры сцен на вышыні каля 8 м ад зямлі праходзіць арнаментальны цагляны пояс шырынёй каля 70 см з шасці радкоў цаглянага мура<ref>Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, с.437<name="ReferenceF"/ref>. Верхні і ніжні рады — цэгла, пакладзеныя на вугал у выглядзе традыцыйнага [[парэбрык]]а. Паміж імі праходзіць пояс, пабелены [[вапна]]й, які выразна вылучаецца на чырвоным фоне цаглянай сцяны<ref name="ReferenceB"/>.
 
Для дасягнення выразнасці кампазіцыі будаўнікі актыўна ўжывалі папраўкі на аптычныя ілюзіі — [[курватура|курватуры]]: ўсе сцены злёгку выгнуты ў плане<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с.15</ref>.
 
На ўчастку паўночнай сцяны захаваліся дзве нішы і скразная адтуліна для сцёку вады, таксама ў замку меўся прыбіральня (туалет), якая ўяўляла сабой звычайны эркер, які навісаў над вонкавай гранню паўночнага ўчастку заходняй сцяны. У замку захавалася і дзейнічае сістэма скіду ліўневых сцёкаў з тэрыторыі двара<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с.20<name="ReferenceJ"/ref>.
 
=== Асаблівасці архітэктуры веж ===
[[Выява:Мір. Паўночна-усходняя Вежа..jpg|thumb|200px|Паўночна-ўсходняя вежа першапачаткова задумвалася як жылая, пра што сведчыць дэкор і інтэр'еры вежы]]
Акцэнт у мастацкім афармленні Мірскага замка быў зроблены на вежах. Архітэктурная апрацоўка іх фасадаў заснавана на чаргаванні рознай формы і велічыні дэкаратыўных [[ніша|ніш]](у некаторых з іх знойдзены [[фрэска]]вы роспіс<ref>Археалогія Беларусі. с. 93</ref>), цяг і арнаментальных паясоў<ref name="ReferenceB"/><ref>Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, с. 437<name="ReferenceU"/ref>. Гэты прыём меў шырокае распаўсюджанне ў беларускай архітэктуры [[XVI стагоддзе|XVI ст.]] (у [[франтон]]ах [[Царква Святога Міхаіла, Сынкавічы|Сынковічскай]] і [[Свята-Раства-Багародзіцкая царква, Мураванка|Маламажэйкаўскай]] цэркваў)<ref name="А. Я. Митятин. Замок в Мире. с.12"/>.
 
Усе вежы маюць аднолькавую аб'ёмную кампазіцыю — ніжняя чатырохгранная частка, на якой змяшчаецца васьмігранае завяршэнне<ref>Бохан, Ю. М. Побыт феадалаў Вялікага Княства Літоўскага ў XV — сярэдзіне XVII стагоддзя. с.62</ref>. Вежы замка канструктыўна і стылістычна блізкія паміж сабой і ў той жа час кожная з іх мае сваё індывідуальнае архітэктурнае аблічча. Мастацкае дасканаласць [[фасад]]а замка асабліва падкрэсліваецца прадуманасцю і злучнасцю арнаментальных паясоў веж<ref name="ReferenceB"/>. Яны збудаваны з такім разлікам, каб было зручна весці флангавы агонь уздоўж праслаў сцен<ref>Бохан, Ю. М. Побыт феадалаў… с.62</ref>. У вежах для мэт фартыфікацыі меліся каміны<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с. 20</ref>. Большасць вежавых [[Байніца|байніц]] прызначалася для стральбы з [[гармата|гармат]]. Усе вежы спланаваны як самастойныя вузлы абароны<ref>Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 136—137</ref>.
Радок 314:
=== Архітэктура ўязной вежы ===
[[Выява:Мірскі замак. Від на ўязную вежу.JPG|thumb|злева|Уязная вежа. Від з боку замкавага двара]]
З усіх веж Мірскага замка ўязная з'яўляецца найбольш цікавай, яркай і дасканалай<ref>Шишигина-Потоцкая К. Я. Замки Мирский и Несвижский. с.6</ref>. Яна мае вышыню 25 метраў, стаіць на падмурку памерамі 12х12 м. Вежа ўпрыгожана арнаментальнымі паясамі і дэкаратыўнымі нішамі рознага памеру і формы, якія спалучаюць у сабе традыцыйныя прыёмы і сродкі аздаблення мясцовага каменнага дойлідства<ref>Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 138</ref>: [[Старажытная Русь|старажытнаславянскі]] [[парэбрык]], і аркатурныя [[Фрыз, архітэктура|фрызы]], а таксама [[ніша|нішы]]<ref>Мирский замок: история создания и современность, А. С. Судакова, с.50<name="ReferenceL"/ref>. На другім паверсе размяшчалася [[капліца]]. Знізу пачыналіся каменныя ўсходы, якія ішлі ў тоўшчы сцяны да чацвёртага паверха, адкрываючы выйсце на кожны ярус бою. Завяршалася вежа поясам «варавых акон»<ref name="ReferenceW">Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 139</ref>.
 
Існавала цікавая сістэма блакавання ўваходу: праезд на ўязную вежу быў падняты на 1,5 м вышэй навакольнай тэрыторыі <ref name="ReferenceX">Дмитрий Бубновский. История создания… с.17</ref>. Адзіны праезд у замак праразаў увесь першы паверх вежы, ён меў двое [[дуб]]овых варот. Акрамя таго, створ варот быў дадаткова абаронены [[герса]]й (якая, аднак, не ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах, таму некаторыя даследчыкі выказваюць сумненні ў яе існаванні)<ref>Мікалаў Волкаў. Да пытання аб існаванні герсы ў браме Мірскага замка. с. 49-51</ref>). Яна апускалася з другога паверха і дазваляла імгненна зачыніць уваход у замак<ref>Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 138—139</ref><ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с.18</ref>. Для прадухілення спроб знішчэння сістэмы замыкання над уездам быў зроблен [[машыкуль]] — адтуліна, праз якую на нападаючых зліваўся кіпень, смала або скідваліся камяні<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с.17<name="ReferenceX"/ref>.
 
У канцы XVI ст. вароты былі дадаткова ўмацаваны, да іх прыбудавалі [[барбакан]]. Па цэнтры яго праразаў варотны праём на два палатны<ref name="ReferenceY">Федорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. с. 73</ref>. Тут таксама была баявая галерэя — памост для стралкоў. У сярэдзіне барбакана выкапалі катлаван глыбінёй 2 м, які закрываўся адмысловым пад'ёмным мостам. Барбакан існаваў да канца [[XIX ст.]]<ref>Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 139—140</ref>.
 
У вежы паводле апісання інвентароў [[1681]] і [[1688]] гадоў знаходзілася вязніца, яна складалася з двух памяшканняў: першае пры ўваходзе называлася ''Верхняя турма'', другое — «склеп пад брамай» (''Ніжняя турма''). Такі падзел адпавядаў нормам пакарання [[Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588|Статута 1588 года]]<ref>Валянцін Калнін. Зняволенне і пакаранне… с.16-18</ref>. Ніжняя турма лічылася значна больш цяжкім пакараннем і знаходзілася ў пограбе памерамі 6x4,5 м і 2,7 м вышынёй на глыбіні 4 м ад узроўню праезду<ref>Валянцін Калнін. Зняволенне і пакаранне… с.19-22</ref>.
Радок 324:
У канцы XVI ст. ў надбрамным памяшканні была зроблена капліца, да якой праз галерэю на паўночным фрагменце заходняй сцяны быў зроблены ход у ізноў збудаваны паўночны палацавы корпус. Ва ўсходняй нішы малельнай залы ў стылі [[маньерызм]]у быў устаноўлены алтар [[святы Хрыстафор|св. Хрыстафора]]<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с.25-26</ref>.
 
На трэцім паверсе брамы меўся вялікі гадзіннік з боем, цыферблат гадзінніка са стрэлкай размяшчаўся на вонкавай сцяне вежы<ref>Федорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. с. 73<name="ReferenceY"/ref>.
 
Паводле дадзеных інвентара замка [[1688]] г., каля варотнай вежы стаялі тры жалезныя гарматы<ref>Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 139<name="ReferenceW"/ref>.
 
=== Архітэктура паўднёва-заходняй вежы ===
Радок 352:
=== Бастыёны ===
[[Выява:Belarus-Mir-Castle-9.jpg|thumb|злева|Захаваны паўночна-заходні бастыён]]
Напачатку [[XVII стагоддзе|XVII ст.]] вакол Мірскага замка былі насыпаны [[бастыён]]ныя ўмацаванні з гліны, буйнага пяску і землі. Яны мелі выгляд магутнага чатырохкутніка памерамі 170x150 м так званага галандскага тыпу, і сталі першай лініяй абароны замка<ref>Ткачев М. А. Замки Беларуси. с. 140<name="ReferenceI"/ref>. Існуе меркаванне, што па вуглах былі не класічныя бастыёны, а своеасаблівыя платформы, на якія ставіліся драўляныя вежы.
 
Да нашага часу захаваліся паўночна ўсходні бастыён, паўночная і часткова заходняя ўсходняя курціны вышынёй 4 м. Раней земляныя валы былі вышынёй да 9 м, перад імі меўся роў, які напаўняўся вадой пры дапамозе сістэмы ставоў<ref>Федорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. с.76</ref>. Адным з асноўных недахопаў бастыённых умацаванняў Мірскага замка была невялікая вышыня вала, што не дазваляла закрыць палац ад варожага абстрэлу. На версе вала не захавалася рэшткаў землянога [[бруствер]]а. Яго ролю мог выконваць драўляны [[паркан]] ці рады кашоў-габіёваў з байніцамі для стралкоў і [[амбразура]]мі для гармат<ref>Мікалай Волкаў. Фартыфікацыя і ўзбраенне Мірскага замка. с.19-20</ref>.
Радок 362:
Агульны рысунак фартыфікацыі першапачатковага замка меў наступны выгляд. На далёкай адлегласці ворага стрымлівала артылерыя, размешчаная на трох вуглавых вежах; падыходы да сцен закрывалі востраколы і сухі ці напоўнены вадою роў. Каля саміх замкавых сцен агонь вёўся з [[рушніца|рушніц]] і [[гакаўніца|гакаўніц]] з вуглавых веж, машыкуляў і з байнічнага пояса ў праслах сцен<ref>Мікалай Волкаў. Фартыфікацыя і ўзбраенне Мірскага замка. с. 16</ref>.
[[Выява:Belarus-Mir-Castle-17.jpg|thumb|справа|250px|Байніцы ў паўночнай сцяне]]
Абарона замка была сканцэнтравана ў вежах, якія былі сапраўднымі цэнтрамі абароны замка. Першы, чацвёрты і пяты паверхі прызначаліся для стралкоў з ручной агнястрэльнай зброяй, другі для ўстаноўкі цяжкіх [[гакаўніца|гакаўніц]] і гармат-фоглераў, а трэці — для вядзення агню на далёкую адлегласць<ref>Мікалай Волкаў. Фартыфікацыя і ўзбраенне Мірскага замка. с. 14-15</ref>. Для размяшчэння гармат на трэцім паверсе былі патрэбны вялікія байніцы, таму да гэтага ўзроўню вежы захоўваюць чатырохгранную форму. Далей вежа ператвараецца ў васьміграннік, што стварала магчымасць пашырыць вобласць абстрэлу вакол вежы, пакрываючы «мёртвыя зоны» перад вугламі чатырохгранніка<ref name="ReferenceZ">Мікалай Волкаў. Фартыфікацыя і ўзбраенне Мірскага замка. с. 15</ref>.
 
Адрозніваецца ад іншых паўночна-усходняя вежа, у ёй пераход з чатырохгранніка ў васьміграннік адбываецца на ўзроўні трэцяга паверха. Гэты факт і яе надзвычай багатае дэкаратыўнае афармленне тлумачыцца тым, што вежу маглі выкарыстоўваць як жылую<ref>Мікалай Волкаў. Фартыфікацыя і ўзбраенне Мірскага замка. с. 15<name="ReferenceZ"/ref>. У вежы-браме першы паверх займае праезд брамы, а на другім паверсе знаходзіцца капліца, пачынаючы з трэцяга паверха вежа пераходзіць у васьміграннік. У вежы ўсе баявыя ўзроўні прызначаліся для стралкоў з ручной агнястрэльнай зброяй<ref>Мікалай Волкаў. Фартыфікацыя і ўзбраенне Мірскага замка. с. 15<name="ReferenceZ"/ref>. Абарончыя элементы Мірскага замка акрамя свайго прамога прызначэння займалі значную ролю ў дэкаратыўным аздабленні збудавання, яны надавалі архітэктуры замка святочнасць, урачыстасць<ref>Калнин В. В. Мирский замок. с. 12</ref>.
 
Звесткі пра гарматы ў Міры вельмі скупыя. Даследчыкі лічаць, што гарматы маглі знаходзіцца ў байніцах, а ў брамнай вежы меліся «3 жалезныя гарматы, неапраўленыя». У «Апісанні рэчаў у мірскім скарбцы» [[1636]] года ўпамінаецца невялікая гармата «спіжовая дзялка» з 30 ядрамі, якая знаходзілася ў паўднева-ўсходняй вежы<ref>Мікалай Волкаў. Фартыфікацыя і ўзбраенне Мірскага замка. с. 12</ref>. Вядома, што ў арсенале мелася 56 гакаўніц, 20 «меншых» гакаўніц, 8 гакаўнічных і 15 паўгакаўнічных ствалоў, 15 «''кабыл''», альбо «''старасвецкіх пулгакаў''» (паўгакаўніц). Большасць зброі трапіпа ў замак яшчэ пры [[Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка|Мікалаю Радзівілу Сіротку]], аднак некаторая зброя магла захоўвацца ў замку яшчэ з першай паловы XVI ст. Гакаўніцы заставаліся асноўнай зброяй для абароны замка яшчэ ў першай палове [[XVII ст.]]
Радок 400:
== Італьянскі сад. Паркавы комплекс ==
{{main|Замкавы парк, Мір}}
Італьянскі сад быў закладзены ў XVII ст. на поўдзень за замкавымі валамі як рэгулярны парк італьянскага тыпу з сістэмай алей і баскетаў, аранжарэямі і вадаёмамі<ref name="Архітэктура Беларусі. с.348">Архітэктура Беларусі. с.348</ref>. Сад — адзін з самых старых рэгулярных паркаў [[Беларусь|Беларусі]]<ref name="Архітэктура Беларусі. с.348"/>. У 1654 годзе італьянскі сад быў знішчаны, у Інвентары за [[1686]] год упамінаюцца толькі 8 сажалак<ref>Анатолий Федорук. История формирования… с.92</ref>. Спустошаны Італьянскі сад упамінаецца ў чарговым Інвентары за [[1688]] год, у 1692 годзе садоўнікам у ім працаваў нейкі Пятроўскі<ref>Федорук А. Т. Старинные усадьбы Беларуси. с. 86<name="ReferenceQ"/ref>. Няма звестак пра сад у дзённіку стольніка [[Пётр Андрэевіч Талстой|Пятра Талстога]], які наведаў Мір у 1697 годзе, упамінаецца толькі «''звярынец — хваёвы гай абгароджаны''»<ref>Анатолий Федорук. История формирования… с.92</ref>.
[[Выява:Замкавы стаў у Міры.JPG|thumb|250px|Замкавы стаў, вырыты на месцы сада Пуцяты. На дальнім беразе хвойная алея]]
Паводле Інвентара за [[1722]] год Італьянскі сад быў «''абгароджаны ад варот замка і да фігарні''»<ref>Анатолий Федорук. История формирования… с.93</ref>, і пачаў выконваць у большай ступені эканамічнае, чым дэкаратыўнае значэнне<ref>Дмитрий Бубновский. История создания… с. 29</ref>. Дэталёвае апісанне парку вядома па інвентару [[1746]] г. Парк складаўся з 25 квадратаў, у якіх знаходзіліся адзінкавыя пладовыя дрэвы, гадаваліся прышчэпы і гародніна, адзін квадрат служыў агародам для лекавай травы, а некаторыя квадраты ўвогуле пуставалі. За паркам мясціліся: дом садоўніка з аранжарэяй, гаспадарчыя пабудовы, цяпліцы, а за імі — агарод<ref name="Архітэктура Беларусі. с.348"/>. Лічыцца, што да 1746 г. парк страціў сваё [[барока|барочнае]] прызначэнне<ref>Анатолий Федорук. История формирования… с.95</ref>. У 1805 годзе Італьянскі сад займаў плошчу каля 4,62 га. Вуліцы-алеі былі аформлены абапал радамі [[ліпа|ліп]], некаторыя з якіх захавалася да нашага часу. У 1830 памеры саду паменшыліся, пракладзенай дарогай на [[Стоўбцы]] парк быў асуджаны на павольнае згасанне<ref name="Архітэктура Беларусі. с.348"/>.
Радок 417:
Падчас раскопак М. Ткачова 1972 года былі вывучаны рэшткі мураванага [[барбакан]]а канца XVI — пач. XVII ст., які знаходзіўся перад галоўнай брамай. Было высветлена, што падковападобная цагляная сцяна ў плане мела таўшчыню 1,25 м. Рэшткі гэтага мура захаваліся на той час на вышыні месцамі да 1,35 м. Спачатку М. Ткачоў датаваў гэту пабудову не пазней сярэдзіны XVI ст., але пасля пагадзіўся з даціроўкай канец XVI — пачатак XVII ст.<ref>Алег Трусаў. Археалагічнае вывучэнне Мірскага замка. с.3-4</ref>.
 
У выніку далейшых раскопак была ўскрыта плошча каля 4000 м2. Культурны пласт мае таўшчыню ад 0,2—0,3 каля м каля замкавых сцен да 1 м у паўднёва-заходняй частцы двара. Высветлена, што на месцы мураванага замка ў другой палове 15 ст. існавала паселішча, якое загінула ў выніку моцнага пажару, пра што сведчыць вялікая колькасць вуглёў. Былі знойдзены развал глінабітнай сцяны, складзенай з гаршковай кафлі, шмат непаліванай керамікі XV — пач. XVI стст. На месцы паселішча ў пач. XVI ст. будаўнікі зрабілі насып з пяску і гліны таўшчынёй ад 0,2 да 1 м і на ім збудавалі замак, падмуркі якога заглыблены на 4—5 м. Земляныя валы і бастыёны вакол замка былі насыпаны ў больш познія часы з гліны, пяску і культурнага пласта 16 ст<ref name="ReferenceF"/><ref name="Археалогія Беларусі. с.93">Археалогія Беларусі. с.93</ref><ref>Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, с.437</ref>.
 
У 1981—84 гг. былі адкрыты падмуркі і рэшткі сцен аднапавярховых прыбудоў канца XVI — пач. XVII стст. каля паўднёвай і заходняй замкавых муроў. На поўнач ад замка прасочаны рэшткі цагляных слупоў апор мастка XVII ст., што вёў з парадных дзвярэй другога паверха паўднёвага корпуса ў італьянскі парк<ref name="Археалогія Беларусі. с.93"/>.
Радок 424:
 
== Легенды і паданні Мірскага замка ==
* Самая вядомая легенда пра Мірскі замак кажа, што ў эпоху [[род Радзівілаў|князёў Радзівілаў]] паміж Мірскім і [[Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс|Нясвіжскім замкамі]] быў пракапаны падземны ход, па якім свабодна магла праехаць карэта, запрэжаная тройкай коней. Калі расійскія войскі ў 1812 годзе захапілі [[Нясвіж]], то адданыя радзівілаўскія слугі паспелі схаваць нясвіжскі скарб у падземны лаз і падарваць уваход. Гэтыя скарбы да сённяшняга дня не знойдзены, а сярод іх, як лічацца, знаходзяцца залатыя постаці [[дванаццаць апосталаў|дванаццаці апосталаў]]<ref>Мирский замок: история создания и современность, А. С. Судакова, с.51<name="ReferenceT"/ref>.
* У Міры існуе легенда пра прывіда «Белай панны» — [[Соф'я Святаполк-Мірская|Соф'і Святаполк-Мірскай]], якую мясцовыя жыхары ласкава называюць Сонечкай. Лічыцца, што яна не так ахвотна паказваецца людзям<ref>BY. Вокруг света в Беларусь. Январь 2009</ref>, як яе «калега» з Нясвіжа — знакамітая [[Чорная Панна]], але музейныя працаўнікі жартуюць, што Соф'я часта сыходзіць па падземным ходзе да сваёй сяброўкі ў Нясвіж<ref>Мирский замок: история создания и современность, А. С. Судакова, с.51<name="ReferenceT"/ref>.
* У канцы XIX ст. на поўдзень ад замка была выкапана вялікая сажалка, з якой звязаны розныя трагічныя гісторыі. Падчас рэканструкцыі замка і ўладкавання ландшафту князь [[Мікалай Іванавіч Святаполк-Мірскі|Мікалай Святаполк-Мірскі]], каб стварыць на гэтым месцы штучны вадаём, загадаў выкапаць возера на месцы квітнеючага саду. Мясцовыя людзі адмаўляліся выконваць загад, лічачы высечку квітнеючых дрэў вялікім грахом. Тады князь уласнаручна ссек некалькі квітнеючых яблынь<ref>Шишигина-Потоцкая К. Я. Замки Мирский и Несвижский. с. 18</ref>, пасля чаго яму ноччу ў сне з'явілася незнаёмка і пракляла яго род. Па другой версіі да князя прыйшла маці аднаго з лесарубаў, загінуўшага пры высечцы саду, і пракляла гэтыя месцы, сказаўшы, што з гэтага часу кожны год у сажалцы будзе тануць па аднаму чалавеку за кожнае высечанае дрэва. Прычым, колькі іменна дрэў ссеклі не вядома, і тонуць у сажалцы толькі мужчыны<ref>Мирский замок: история создания и современность, А. С. Судакова, с.51<name="ReferenceT"/ref>. Так ці інакш, але аж да нашых часоў у сажалцы кожны год тануў чалавек… А сам князь Мікалай быў знойдзены на яго беразе мёртвым у [[1898]] годзе. А па жаданню [[Клеапатра Міхайлаўна Святаполк-Мірская|яго жонкі]] на паляне паміж палацам і замкам як знак жалобы былі высаджаны [[хвоя|хвойныя]] дрэвы<ref>Людмила Массакова. Сокровище мира. с.38</ref>.
 
[[Выява:Г.п. Мір - Мірскі замак, галава барана PICT1699.jpg|thumb|Галава барана на паўднёвай сцяне]]
* У паўднёвай частцы замкавай сцяны ў замак умураваны камень у выглядзе галавы жывёлы. Лічыцца, што пад уплывам [[язычніцтва]] будаўнікі замуравалі ў паўднёвую сцяну сімвалічную каменную «''галаву барана''». Яна магла быць як магічным знакам і перасцярогай ворагам, так і напамінкам пра святое ягня<ref>Шишигина-Потоцкая К. Я. Замки Мирский и Несвижский. с.7</ref>. Паводле старажытнай легенды, пакуль існуе гэты «баран», стаяць будзе і Мірскі замак<ref>Памяць: Гіст. дак. хроніка Карэліцкага р-на. с. 41<name="ReferenceH"/ref>. Сярод шматлікіх паданняў хрысціянскага паходжання ёсць легенда аб прыняцці Богам ахвяры Авеля, які з пакорлівай малітвай аддаў сваё любімае ягня. Ёсць таксама тлумачэнне, што падобная выява ў сцяне — гэта «''стафія''», альбо «''стыхія''», і азначае прывід, цень жывой істоты, які ахоўвае дом і сцеражэ скарбы<ref>Калнін В. В. Мірскі замак. с.49</ref>.
* Адна з легенд замка апавядае, што сапернік Юрыя Ільініча [[Літавор Храбтовіч]], пасля шматгадовай цяжбы, не дачакаўшыся ў судзе праўды, пракляў [[род Ільінічаў|Ільінічаў]]. Праклён упаў на дзяцей і ўнукаў усяго роду. Пасля смерці Юрыя замак застаўся недабудаваным. Аднаго з чатырох сыноў — Івана бацька пазбавіў спадчыны за тое, што «''меў ад яго значныя непрыемнасці''». Злы рок пераследваў і іншага сына, Мікалая, які памёр адразу пасля смерці бацькі. Сваё права на спадчыну пачынае даказваць Іван. У барацьбу братоў умяшаўся вялікі князь [[Жыгімонт Стары]], які сваёй граматай [[27 мая]] [[1527]] года пакінуў замак за трэцім сынам Станіславам, які ў [[1531]] годзе памірае ў маладых гадах. Згодна з іншаю легендай ён быў атручаны жонкай свайго слугі. Жонка слугі, прыгажуня Кася, была ашукана панічам і прымусова выдадзена замуж за слугу. Народжанае дзіця забілі. Таму ганарлівая міранка адпомсціла крыўдзіцелю і атруціла яго, але і сама памерла страшнай смерцю. Суд прысудзіў яе да спалення. Прысуд выканаў малодшы сын Юрыя [[Фелікс Ільініч|Фелікс]] па мянушцы Шчасны. Па яго загаду прыгажуню спалілі ў паўднёва-заходняй вежы і там жа замуравалі яе косці. У месяцавыя ночы душа няшчаснай блукае па замку ў пошуках дзіцяці. Сын Іван таксама памірае бяздзетным, і апошні сын Шчаснага Юрый таксама пражыў кароткае жыццё<ref>Шишигина-Потоцкая К. Я. Замки Мирский и Несвижский. с.10-11</ref>.
* Існуе легенда, нібы падчас рэстаўрацыі замка, якая праводзілася пры [[Міхаіл Мікалаевіч Святаполк-Мірскі|Міхаіле Святаполк-Мірскім]], пры адкрыцці падлог было выяўлена два шкілеты, быццам бы ваяроў, пахаваных пазней па загаду гаспадара на праваслаўных могілках. Згодна з паданнямі, дагэтуль у навагоднюю поўнач можна пачуць ляск іх мячоў, а затым працяглыя стогны<ref>Людмила Массакова. Сокровище мира. с.38</ref>.
* Па іншай легендзе, падчас пабудовы замка пры рыцці катлавана былі знойдзены косці [[мамант]]а. Але не ведалі, каму яны належаць, і таму вырашылі, што гэта косці велікана і навесілі іх на цэп варот уязной вежы<ref>В. Калнин. Жизнерадостный замок эпохи сурового средневековья<name="ReferenceV"/ref>. Народная фантазія ператварыла сапраўдныя косці жывой істоты ў легендарных волатаў-будаўнікоў Мірскага замка<ref>Калнін В. В. Мірскі замак. с. 33</ref>.
* Існуе паданне, згодна з якім Юрый Ільініч атаясамляў пабудаваныя вежы з уласнай сям'ёй. Галоўная вежа азначала яго самога: вялікага і магутнага, гасцінна адчыняючага вароты для сяброў і прыяцеляў. Размешчаныя па вуглах чатыры меншыя вежы — гэта яго сыны: Мікалай, Ян, Станіслаў і Шчасны. Аднак Ян у апошнія гады бацькавага жыцця сапсаваўся на гулянках, таму ўзвядзенне яго вежы прыпынілася. І, сапраўды, узвядзенне паўночна-заходняй вежы скончылася толькі пры [[Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка|Радзівіле Сіротцы]]<ref>Калнін В. В. Мірскі замак. с. 51</ref>.
* Яшчэ адна легенда звязана з падзеямі [[Вайна 1812 года|Айчынай вайны 1812 года]], калі быў астаўлены аўтограф на сцяне каля акна ў палацавай сталовай. Мяркуюць, што ён мог належаць французскаму маршалу [[Луі Даву]]. Аўтограф разам з датай [[1812]] быў знойдзены падчас рэстаўрацыі і ўзяты ў рамку<ref>Анатоль Бутэвіч. Таямніцы Мірскага замка. с. 109</ref>.
Радок 494:
* Усова Н. Наказной атаман Войска Донского князь Николай Святополк-Мирский (1833—1898) — первый владелец Мира из рода Святополк-Мирских. Материалы к биографии. Мірскі замак. Канцэпцыя рэстаўрацыі і праблемы музеефікацыі: Рэсп. навук.-практ. канф., 16 чэрвеня 2007 г., г. п. Мір Гродзен. вобл. / Навук. рэд. А. У. Карпенка. — Мн.: ТАА «Бел- прынт», 2008. — 168 с.: іл. ISBN 978-985-459-114-8
* Федорук А. История формирования, стилевые и планировочно-композиционные особенности парков в Мире. Мірскі замак. Канцэпцыя рэстаўрацыі і праблемы музеефікацыі: Рэсп. навук.-практ. канф., 16 чэрвеня 2007 г., г. п. Мір Гродзен. вобл. / Навук. рэд. А. У. Карпенка. — Мн.: ТАА «Бел- прынт», 2008. — 168 с.: іл. ISBN 978-985-459-114-8
* [[Аляксандр Адамавіч Ярашэвіч|Ярошевич А.]] Сражение 1812 года под Миром в историографии и искусстве. Мірскі замак. Канцэпцыя рэстаўрацыі і праблемы музеефікацыі: Рэсп. навук.-практ. канф., 16 чэрвеня 2007 г., г. п. Мір Гродзен. вобл. / Навук. рэд. А. У. Карпенка. — Мн.: ТАА «Бел- прынт», 2008. — 168 с.: іл. ISBN 978-985-459-114-8
* Сардараў А. Мірскі замак: архітэктура і рынак. [[Архитектура и строительство]]. 10/2009 Октябрь.
<!--* Сокровище мира. Людмила Массакова. BY Вокруг света в Беларусь. Февраль 2009-->