Першамайская вуліца (Магілёў): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 33:
Фарміраванне вуліцы пачалося ў [[XVI ст.]] на тэрыторыі [[Шклоўскае прадмесце|Шклоўскага прадмесця]] [[Новы горад (Магілёў)|Новага горада]] на поўнач ад цэнтральнай [[Плошча Славы (Магілёў)|Гандлёвай плошчы]] (цяпер плошча Славы). Першапачаткова насіла назву '''Шклоўская''', у часы [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] — '''Дняпроўскі праспект'''. У [[1918]] годзе перайменавана ў Першамайскую вуліцу, таксама ў [[СССР|савецкія часы]] насіла назву '''Ульянавай-Крупскай''' у гонар савецкага грамадскага дзеяча [[Надзея Канстанцінаўна Крупская|Надзеі Канстанцінаўны Крупскай]], жонкі [[У. Ленін]]а.
 
Сучаснае аблічча вуліцы пачало фарміравацца ў адпаведнасці з генпланам сацыялістычнай рэканструкцыі горада [[1936]]—[[1939]] гадоў, паводле якога на яе скрыжаванні з [[праспект Міру (Магілёў)|праспектам Міру]] створаны новы грамадскі цэнтр — [[плошча Леніна (Магілёў)|плошча Леніна]] з [[Дом Саветаў (Магілёў)|Домам Саветаў]], пабудавана [[гасцініца «Дняпро» (Магілёў)|гасцініца «Дняпро»]]. У пасляваенныя гады паводле генплана [[1947]]—[[1950]] гадоў пачалася [[рэканструкцыя]] вуліцы ад [[Плошча Славы (Магілёў)|Савецкай плошчы]] (цяпер плошча Славы) да [[Плошча Леніна (Магілёў)|плошчы Леніна]]. У пачатку [[1950-я|1950-х]] гадоў пабудаваны жылы [[143-кватэрны дом (Магілёў)|143-кватэрны дом]] на пляцы паміж [[вуліца Лазарэнкі (Магілёў)|вуліцай Лазарэнкі]] і [[Чырвоная Зорка (кінатэатр)|кінатэатрам «Чырвоная Зорка»]], на супрацьлеглым усходнім баку вуліцы — 5-павярховыя жылыя дамы з магазінамі на першых паверхах. Адначасова завершана рэканструкцыя плошчаў Леніна і Савецкай.
 
Пры рэканструкцыі вул. Першамайскай і прылеглых да яе кварталаў не ўдалося дасягнуць цэласнага ўзаемападпарадкаванага характару забудовы. І справа не ў тым, што новыя і пабудаваныя ў даваенны час збудавання вырашаны ў розным стылістычным характары. Бо апынулася магчымым арганічна ўключыць у Мінску ў новую сістэму ансамбляў такія будынкі, як Дом урада, Дом афіцэраў, будынак ЦК КПБ і інш. Прычына палягае ў тым, што шматпавярховыя жылыя дамы, як і грамадскія будынкі, пабудаваныя па праектах архітэктараў [[Л. Рымінскі|Л. РымінскРымінскага]]ага, [[А. Семяненка|А. СемяненкСемяненкі]]і, [[Д. Саннікаў|Д. СаннікаСаннікава]]ва ў [[1950]]—[[1957]]  гг., рэзка адрозніваюцца ад пабудаваных раней не толькі насычанасцю [[архітэктурны дэкор|дэкаратыўных сродкаў]], але галоўным чынам прынцыпамі [[Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя|аб'ёмнааб’ёмна-прасторавай пабудовпабудовы]]ы<ref>{{крыніцы/Жыллёвае будаўніцтва ў Беларускай ССР|старонкі=96-97}}</ref>.
 
У [[1960-я|1960]]-1970-я гады пабудаваны [[Дом палітычнай асветы (Магілёў)|Дом палітычнай асветы]] на [[Тэатральная плошча (Магілёў)|Тэатральнай плошчы]], [[будынак Магілёўскага абласнога камітэта КПБ]], 6-павярховы 80-кватэрны (з прадпрыемствамі бытавога абслугоўвання і магазінамі на 1-м паверсе) на скрыжаванні з [[вуліца Міронава (Магілёў)|вуліцай Міронава]] і 111-кватэрны жылыя дамы, [[ЦУМ (Магілёў)|універмаг]].
 
У [[1970-я|1970]]-[[1980-я]] гады на ўчастку паміж плошчамі Леніна і Тэатральнай пашырана за кошт зносу з усходняга боку гістарычнай забудовы. Аб'ёмнаАб’ёмна-прасторавая кампазіцыя гэтай часткі забудовы заснавана на кантрасце вышынных будынкаў на заходнім і падоўжных на усходнім баках вуліцы.
 
У 1981 годзе на ўчастку паміж вул. Мігая і Будзённага пабудаваны [[Дом па Першамайскай вуліцы, 31 (Магілёў)|9-12-павярховы жылы дом]] з прадпрыемствамі бытавога абслугоўвання, у 1984 годзе побач з гасцініцай «Дняпро» ўзведзены 12-павярховы жылы дом.