Валюміна Легум: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Валюміна Легум''' ([[лацінская мова|лац.]] ''Volumina Legum'' — збор законаў; Другі тытул: {{lang-pl|«Prawa, konstytucye y przywileie Królestwa Polskiego, y Wielkiego Xięstwa Litewskiego, y wszystkich prowincyi należących na wylnych seymach koronnach od seymu Wiślickiego roku pańskiego 1347 aż do ostatniego seymu uchwalone»}}) — шматтомны збор законаў, сеймавых пастаноў, прывілеяў і іншых заканадаўчых актаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Польшчы, Беларусі, Літвы і правабярэжнай Украіны з [[1347]] да [[1793]]—[[1795]]. Прыватнае выданне [[Піяры|ордэна піяраў]], арганізаванае пры падтрымцы Ю. Залускага і С. Канарскага. Прызначалася для практычнай арыентацыі юрыстаў, сцддзяўсуддзяў, палітычных дзеячаў і інш. у заканадаўчым матэрыяле. Публікаваўся на [[Польская мова|польскай]] і [[Лацінская мова|лацінскай]] мовах з загалоўкамі, без каментарыяў, у канцы тамоў прыкладзены рэестр канстытуцый і прывілеяў за адпаведны перыяд.
 
Упершыню т. 1-6 (акты 1347—1736) выдадзены ў [[Горад Варшава|Варшаве]] ў [[1732]]—[[1739]], т. 7-8 (акты 1764—1780) — у [[1782]]. Гэтыя 8 тамоў перавыдаў і выдаў паказальнікі да іх [[Іасафат Пятровіч Агрызка|І. П. Агрызка]] ў [[1859]]—[[1860]] у [[Санкт-Пецярбург]]у. У [[1889]] у [[Кракаў|Кракаве]] выйшаў том 9 (акты 1782—1792), у [[1952]] у [[Познань|Познані]] — том 10 (з матэрыяламі [[Гарадзенскі сейм, 1793|Гарадзенскага сойма 1793]]). Некаторыя соймавыя матэрыялы да [[1526]] увайшлі ў выданне О. Больцара «Збор законаў Польшчы». Апошняе перавыданне «Volumina Legum» пачата ў 1970-я гады ў Варшаве. Прадметна-тэматычныя паказальнікі (інвентар) да «Volumina Legum» «Konstytucye koronne y Wielkiego Xiestwa Litewskiego od roku panskiego 1550 do roku 1683» падрыхтаваў і апублікаваў [[1685]] у Варшаве сакратар кароннай канцылярыі М. Ладоўскі. У [[1754]] і [[1782]] выйшлі падрыхтаваныя А. Жагліцкім і Т. Вагам дапоўненыя выданні інвентароў.
 
«Volumina Legum» — неафіцыйнае выданне і не з'яўляеццаз’яўляецца поўным зборам законаў. Змешчаны акты, ўзятыя з арыгінальных крыніц і з прац асобных аўтараў. Для вывучэння гісторыі ВКЛ значную каштоўнасць маюць акты, што адносяцца да дзейнасці органаў дзяржаўнага кіравання і ўлады, адлюстроўваюць палітычныя і сацыяльна-эканамічныя адносіны, як напрыклад: прывілей купцам Польшчы і ВКЛ 1424; прывілей Падляшскай зямлі 1569; канстытуцыя Люблінскага сойма 1569; генеральная канфірмацыя ўсіх прывілеяў Польшчы ВКЛ 1576; «справы ВКЛ» 1590; асобныя канстытуцыі ВКЛ (пачалі выдавацца з пачатку [[17 стагоддзе|XVII ст.]]), дзе зацвярджаліся ўхвалы соймаў па розных пытаннях (апрабацыя міжнародных трактатаў і дагавораў ВКЛ, прызначэнне камісараў.ю арганізацыя судовых устаноў, падаткі, мытныя зборы, рамонт дарог, мастоў, ачышчэнне рэчышчаў і інш.). Шмат канкрэтных звестак па палітычных, гаспадарчых і адміністрацыйных справах на Беларусі: пацверджанне падзелу беларускіх уладанняў князёў Радзівілаў (1589), выначэнне межаў Полацкага (1590), Падляшскага і Берасцейскага (1598, 1607) ваяводстваў, дазвол на арганізацыю кірмашу ў Менску (1601), пайменны спіс шляхты Віцебскага, Новагародскага, Полацкага ваяводстваў.
 
== Літаратура ==