Ягана Шпіры: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(Няма розніцы)

Версія ад 02:47, 2 чэрвеня 2020

Ягана Шпіры (ням.: Johanna Spyri, joˈhana ˈʃpiːri), пры нараджэнні Ягана Луіза Гойсер (ням.: Johanna Louise Heusser; 12 чэрвеня 1827, Гірцэль, Швейцарыя — 7 ліпеня 1901, Цюрых, Швейцарыя) — швейцарская дзіцячая пісьменніца, найбольш вядомая сваёй кнігай «Гайдзі».

Ягана Шпіры
Johanna Louise Heusser
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Ягана Луіза Гойсер
Дата нараджэння 12 чэрвеня 1827(1827-06-12)
Месца нараджэння Гірцэль, Швейцарыя
Дата смерці Шаблон:Памерла
Месца смерці Цюрых, Швейцарыя
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Ёган Якаб Гойсер[d]
Маці Мета Гойсер-Швайцэр[d]
Муж Johann Bernhard Spyri[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца
Жанр дзіцячая і падлеткавая літаратура
Мова твораў нямецкая
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзілася ў сельскай мясцовасці, улетку дзяцінства праводзіла ў ваколіцах Кура (Граўбюндэн), які пазней апіша ў сваіх творах.

У 1852 годзе выйшла за адваката Бернгарда Шпіры. Жывучы ў Цюрыху, пачала апісваць жыццё ў вёсцы. Першая аповесць «Нататка на Вроневай магіле», якая апавядае пра жыццё жанчыны пад хатнім гвалтам, выйшла ў 1880. У наступным годзе з'явіліся гісторыі для дзяцей і падлеткаў, сярод якіх быў і раман «Гайдзі», якія пісьменніца напісала за чатыры тыдні. «Гайдзі» — гісторыя пра дзяўчынку-сірату, што жыве з дзедам у швейцарскіх Альпах; відарысы ў рамане апісаныя вельмі маляўніча.

Муж Яганы і адзіны іх сын Бернард памерлі ў 1884 годзе. Пасля гэтага яна прысвяціла сябе дабрачыннасці і напісала больш за 50 апавяданняў. Пахаваная побач з сям’ёй на могілках Зыльфельд-А ў Цюрыху.

Ушанаванне памяці

У Швейцарыі пісьменніцу вельмі шануюць; яе партрэт выдадзены на марцы ў 1951 годзе і выбіты на памятнай манеце ў 20 франкаў у 2009.

Спасылкі

  1. Loacker N., Hänsli C. Where Zurich Comes to Rest - The Cemeteries of the City of ZurichZürich: Orell Füssli, 1998. — S. 288. — ISBN 3-280-02809-4
  2. Johanna Spyri