Вігі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 20:
 
== Узнікненне ==
Першапачаткова вігі ўзніклі як [[Парламент Вялікабрытаніі|парламенцкая]] фракцыя падчас палітычнага крызісу ў [[1678]] - [[1681]] гг., калі частка парламента на чале [[:en:Anthony Ashley Cooper, 1st Earl of Shaftesbury|Энтані Эшлі Шатсбэры]] выступіла за адхіленне права [[Якаў II Сцюарт|Джэймса, герцага Ёрка]], заняць пасаду караля. Назва гэтай фракцыі паходзіць ад скарачэння слова ''whiggamor'', якім у [[Каралеўства Англія|Англіі]] звычайна называлі заходніх [[шатландцы|шатландцаў]] або шатландскую [[Апазіцыя|апазіцыю]]. Каралеўскія ўлады абапіраліся ў барацьбе з вігамі на [[Торы (партыя)|торы]]. У [[1680]] — [[1681]] гг. прыхільнікі Э. Э. Шатсбэры занялі большасць месцаў у парламенце, аднак не здолелі канчаткова прыняць закон аб адхіленні з-за палітычных маніпуляцый [[Карл II Сцюарт|Карла II]] і рэпрэсій супраць правадыроў вігаў, абвінавачаных у змове.
 
Пасля [[Славутая рэвалюцыя|Славутай рэвалюцыі]] дзейнасць вігаў узнавілася. Частка з іх актыўна супрацоўнічала з каралеўскімі ўладамі, аднак большасць на чале [[Роберт Харлі|Роберта Харлі]] склалі апазіцыю, да якой далучыліся некаторыя торы. Да пачатку [[18 стагоддзе|XVIII]] ст. вігі стала атрымлівалі падтрымку пераважна ад выбаршчыкаў у [[горад|гарадах]], аднак унутраны склад партыі быў надзвычай стракатым, яна падзялялася на фракцыі, часам з рознабаковымі палітычнымі інтарэсамі.