Кіеўская Русь: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Тэгі: Візуальны рэдактар Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 20:
Каля 850 ва Усходняй Еўропе з'явіліся [[варагі]], якія, паводле летапіснага падання, называліся руссю (адсюль назва дзяржавы — Русь). Іх з'яўленне не мела вырашальнага значэння для ўзнікнення Кіеўскай Русі, але паскорыла яго. Паўночны саюз княжанняў у [[862]] запрасіў правіць у Ноўгарадзе варага [[Рурык]]а. Яго пераемнік варажскі князь [[Алег]] (879-912) авалодаў у [[882]] Кіевам, забіўшы князёў [[Аскольд]]а і Дзіра, пашырыў уладу на многія ўсходнеславянскія і некаторыя неславянскія плямёны. Князь Ігар (912- 945) ажыццявіў 2 паходы (у 941 і 944) на Царград ([[Канстанцінопаль]]), у 943 — на Каўказ. У 945 яго забілі драўляне, якія паўсталі супраць збірання празмернай даніны. Удава Ігара [[Вольга, княгіня Кіеўская]] (945-964) у [[956]] жорстка расправілася з драўлянамі, аднак устанавіла нормы даніны, час і месцы (пагосты) яе збору. Сын Ігара і Вольгі князь [[Святаслаў Ігаравіч]] (964-972) значна пашырыў межы дзяржавы, разграміў [[Хазарскі каганат]], Булгарыю Волжска-Камскую, перамог ясаў і касогаў, далучыў да Кіеўскай Русі вяцічаў.
 
Найвышэйшага росквіту Кіеўская Русь дасягнула ў часы княжання [[Уладзімір Святаславіч|Уладзіміра Святаславіча]] (980-1015) і яго сына [[Яраслаў Мудры|Яраслава Мудрага]] (1019-54). Каля 980 Уладзімір захапіў Полацк, забіў полацкага князя [[Рагвалод]]а, а князёўну [[Рагнеда Рагвалодаўна|Рагнеду Рагвалодаўну]] прымусіў стаць сваёй жонкай. Пры ім амаль завершана аб'яднанне ўсходне-славянскіх зямель, умацавана дзяржаўнае кіраванне, уведзена [[хрышчэнне Русі|хрысціянства як дзяржаўная рэлігія]] (988-989). Ён ажыццявіў паходы на яцвягаў, далучыў да Кіеўскай Русі т.зв. Чэрвенскія гарады па Заходнім Бугу. Пры Яраславе ўзмацніліся гандлёвыя, палітычныя і культурныя сувязі з Паўночным Прычарнамор'ем, Візантыяй, Блізкім Усходам, Сярэдняй Азіяй, з прыбалтыйскімі, скандынаўскімі і нямецкімі землямі, з Польшчай, Венгрыяй, Францыяй. Пачалося складанне зборнікаў законаў — т.зв. Руская праўда. Аднак, у канцы яго княжання намеціліся княжацкія міжусобіцы і распад Кіеўскай Русі на самастойныя дзяржаўныя ўтварэнні.
 
Прычынамі распаду Кіеўскай Русі былі: далейшае развіццё феадалізму, узмацненне мясцовай знаці, эканамічнае і палітычнае ўзмацненне асобных княстваў, якія імкнуліся выйсці з-пад улады вялікага князя. У 1-й чвэрці ХІ ст. ад Кіева аддзяліўся Полацк, спрабавалі аддзяліцца Ноўгарад, Тураў. Значныя намаганні па спыненні міжусобнай барацьбы і аб'яднання сіл Русі супраць полаўцаў прыклалі вялікі князь [[Уладзімір Усеваладавіч Манамах]] (1113-25) і яго сын [[Мсціслаў Уладзіміравіч]] (1125-32). У 1116, 1119 Манамах учыніў паходы супраць мінскага князя Глеба Усяславіча і захапіў яго ў палон. У 1127 Мсціслаў арганізаваў вялікі паход на [[Полацкая зямля|Полацкую зямлю]] з мэтай яе падпарадкавання.