Галіна Кліменцьеўна Макарава: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Радок 24:
Нарадзілася ў сям'і афіцэра расійскай імператарскай арміі Кліменція Чаховіча. У [[Першая сусветная вайна|1-ю сусветную вайну]] бацька служыў у імператарскай стаўцы, у сям'і захоўваўся сярэбраны паднос і чайны сервіз, падораныя імператарам. Не прыняўшы савецкую ўладу, Чаховіч ваяваў у арміі [[Дзянікін]]а, дайшоў да [[Крым]]а, але не эміграваў, а вярнуўся ў Старобін, дзе заставалася жонка з дзецьмі. Яго бацька, святар на прыходзе ў Старобіне, выгнаў сына з дому, калі той кінуў першую сям'ю дзеля маладой (маладзей на 24 года) дзяўчыны-прыслугі.<ref name="kp"/>
 
Кліменція Чаховіча арыштавалі, год ён праседзеў у турме, але застаўся жывы. Але сям'я назаўжды атрымала таўро сям'і лішэнцаў. Сям'і прыйшлосяПрыйшлося знішчыць усе дакументы, якія злучаюць іх з імем бацькі. У новым пашпарце дзяўчыны год нараджэння быў паказаны няправільна. Пазней яна самастойна вылічыла, што нарадзілася ў [[1916]] годзе<ref name="kp">[http://kp.ru/daily/24416/588890/ Галина Макарова всю жизнь любила первого мужа]</ref>.
 
У 16 гадоў Агата пераязджае ў [[Горад Мінск|Мінск]]. Працуе хатняй прыслужніцай, санітаркай. Трохі пазней паступае ў студыю [[БДТ-1|Першага Беларускага драматычнага тэатра]]. Падчас навучання ў студыі актрыса бярэ псеўданім Галіна і мяняе прозвішча рэпрэсаванага бацькі '''Чаховіч''', на прозвішча маці — '''Апанашчык'''. У гэты ж час захапляецца экстрэмальнымі відамі спорту, конным спортам, кіданнем дзіды, вышываннем. У 1937 годзе робіццастановіцца чэмпіёнкай рэспублікі па мотакросе[[мотакрос]]е.
 
Скончыла студыю [[Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы|Першага Беларускага драматычнага тэатра]] ў 1938, у гэтым жа годзе была прынята ў яго трупу.
 
У 1939 годзе актрыса выходзіць замуж за Івана Макарава і бярэ яго прозвішча. Пераязджае з ім у [[Масква|Маскву]], пасля ў эвакуацыю ў [[Карэлія|Карэлію]]. У 1944 годзе разводзіцца з мужам і вяртаецца ў [[Мінск]].
 
Першы поспех у тэатры да актрысы прыходзіць у 1954 г., вядомасць ёй прынесла роля Марыі Кірылаўны ў спектаклі «[[Выбачайце, калі ласка!]]» па п'есе [[Андрэй Ягоравіч Макаёнак|А.Андрэя Макаёнка]]. Пасля гэтага ў п'есах Макаёнка Галіна Кліменцьеўна пачала іграць вельмі часта, некаторыя ролі драматург пісаў спецыяльна для яе.
 
Здымацца ў фільмах актрыса пачала з 1958 г. Яе першай зорнай роляй у кінематографе стала роля Аляксандры Мацвееўны Громавай ў фільме Сяргея Мікаэляна «Удовы» ў 1976 годзе.