Сяргей Іванавіч Губкін: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў [[Санкт-Пецярбург]]у ў сям’і настаўніка, пазней стаўшага акадэмікам [[АН СССР|Акадэміі навук СССР]], [[Іван Міхайлавіч Губкін|І. М. Губкіна]]. У 1917 годзе скончыў гімназію і паступіў на суднабудаўнічае аддзяленне [[Санкт-Пецярбургскі політэхнічны ўніверсітэт Пятра Вялікага|Ленінградскага політэхнічнага інстытута]]<ref name="Імя">[http://csl.bas-net.by/anews1.asp?id=71428 Имя в белорусской науке: Сергей Иванович Губкин]{{ref-ru}}</ref>. З пачаткам [[Грамадзянская вайна ў Расіі|Грамадзянскай вайны]] вучоба перарвалася і С. І. Губкін ужо ў 1923 годзе паступіў у [[Маскоўская горная акадэмія|Маскоўскую горную акадэмію]], якую скончыў у 1928 годзе і застаўся ў [[Аспірантура|аспірантуры]] пры ёй<ref name="Імя" />. З 1930 года працаваў у Маскоўскім інстытуце каляровых металаў і золата, дзе займаў пасады дацэнта, прафесара, загадчыка кафедры апрацоўкі металаў ціскам. У час [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] займаў пасаду загадчыка кафедры апрацоўкі металаў Казахскага горна-металургічнага інстытута<ref name="Імя" />. У 1943 годзе зноў працаваў у Маскоўскім інстытуце каляровых металаў і золата і адначасова ў 1944—1948 гадах у [[Інстытут металургіі і матэрыялазнаўства імя А. А. Байкова РАН|Інстытуце металургіі]] [[Акадэмія навук СССР|Акадэміі навук СССР]] на пасадах намесніка дырэктара і загадчыка аддзела апрацоўкі металаў ціскам.
 
У 1948 годзе С. І. Губкін абіраецца правадзейным членам [[АН БССР|Акадэміі навук БССР]] і ў гэтым жа годзе ўзначальвае [[Фізіка-тэхнічны інстытут НАН Беларусі|Фізіка-тэхнічнага інстытута]]. Адначасова стварае кафедру апрацоўкі металаў ціскам у [[БНТУ|Беларускім політэхнічным інстытуце]]<ref name="Імя" />.
 
Памёр С. І. Губкін 8 верасня 1955 года.
 
== Навуковая дзейнасць ==
Аўтар навуковых прац па тэорыі пластычнай [[Дэфармацыя|дэфармацыі]] і [[Апрацоўка металаў ціскам|апрацоўкі металаў ціскам]]. Распрацаваў матэматычныя метады вывучэння працэсаў цячэння металаў у працэсах пракаткі, [[Коўка|коўкі]], [[Штампоўка|штампоўкі]]. Прапанаваў метад фотапластычнасці, дазваляючы вывучаць напружаны стан пры пластычным цячэнні рэчыва, стварыў класіфікацыю відаў апрацоўкі металаў ціскам і інш.
 
Аўтар больш за 120 навуковых прац, у тым ліку 8 [[Манаграфия|манаграфій]]. Сярод апублікаванага:
* Теория течения металлического вещества.  — М.; Л.: ОНТИ, 1935.
* Теория обработки металлов давлением.  — М.: Металлургиздат, 1947.
* Фотопластичность.  — Мн.: Изд-во Акад. наук БССР, 1957 (разам з ГС.  І.  Дабравольскім, [[Барыс Барысавіч Бойка|Б.  Б.  Бойка]]).
 
Уваходзіў у склад шэрагу камісій, у тым ліку Вышэйшай атэстацыйнай камісіі. Удзельнічаў у стварэнні, а потым быў старшынёй праўлення Беларускага аддзялення Усесаюзнага інжынерна-навуковага таварыства машынабудаўнікоў<ref name="Імя" />.
 
== Узнагароды і памяць ==
Узнагароджаны [[Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга|Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга]] (1949), медалямі.
 
Імя вучонага прысвоена кафедры машын і тэхналогіі апрацоўкі металаў ціскам [[БНТУ|Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта]].
 
{{зноскі}}
Радок 27 ⟶ 32:
* [http://csl.bas-net.by/anews1.asp?id=71428 Имя в белорусской науке: Сергей Иванович Губкин]{{ref-ru}} // Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі
* [http://nasb.gov.by/rus/members/pamyati-uchenogo/gubkin.php Памяти учёного: ГУБКИН Сергей Иванович]{{ref-ru}} // [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі]]
* [https://rep.bntu.by/bitstream/handle/data/71888/Mashiny_i_tekhnologii.pdf?sequence=1&isAllowed=y Кафедра «Машины и технолопш обработки металлов давлением» им. С. И. Губкина: 50-летний путь / И. Г. Добровольский, Л. А. Исаевич, В. И. Любимов,А. В. Степаненко, И. И. Шумский. — Мн.: Белорусская государственнаяполитехническая академия, 1998. — 70 с.]{{ref-ru}}
* [http://icmim.sfu-kras.ru/omd_gubkin Сергей Иванович Губкин]{{ref-ru}} // Інстытут каляровых металаў і матэрыялазнаўства [[Сібірскі федэральны ўніверсітэт|Сібірскага Федэральнага ўніверсітэта]]