Сяргей Іванавіч Губкін
Сяргей Іванавіч Гу́бкін[1] (руск.: Сергей Иванович Губкин; 27 жніўня 1898 — 8 верасня 1955) — савецкі вучоны ў галіне металазнаўства, доктар хімічных навук (1936), прафесар (1945), акадэмік Акадэміі навук БССР (1947). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1954).
Сяргей Іванавіч Губкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 жніўня 1898 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 верасня 1955 (57 гадоў) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | металазнаўства[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і настаўніка, пазней стаўшага акадэмікам Акадэміі навук СССР, І. М. Губкіна. У 1917 годзе скончыў гімназію і паступіў на суднабудаўнічае аддзяленне Ленінградскага політэхнічнага інстытута[2]. З пачаткам Грамадзянскай вайны вучоба перарвалася і С. І. Губкін ужо ў 1923 годзе паступіў у Маскоўскую горную акадэмію, якую скончыў у 1928 годзе і застаўся ў аспірантуры пры ёй[2]. З 1930 года працаваў у Маскоўскім інстытуце каляровых металаў і золата, дзе займаў пасады дацэнта, прафесара, загадчыка кафедры апрацоўкі металаў ціскам. У час Вялікай Айчыннай вайны займаў пасаду загадчыка кафедры апрацоўкі металаў Казахскага горна-металургічнага інстытута[2]. У 1943 годзе зноў працаваў у Маскоўскім інстытуце каляровых металаў і золата і адначасова ў 1944—1948 гадах у Інстытуце металургіі Акадэміі навук СССР на пасадах намесніка дырэктара і загадчыка аддзела апрацоўкі металаў ціскам.
У 1948 годзе С. І. Губкін абіраецца правадзейным членам Акадэміі навук БССР і ў гэтым жа годзе ўзначальвае Фізіка-тэхнічны інстытут. Адначасова стварае кафедру апрацоўкі металаў ціскам у Беларускім політэхнічным інстытуце[2].
Памёр С. І. Губкін 8 верасня 1955 года.
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар навуковых прац па тэорыі пластычнай дэфармацыі і апрацоўкі металаў ціскам. Распрацаваў матэматычныя метады вывучэння працэсаў цячэння металаў у працэсах пракаткі, коўкі, штампоўкі. Прапанаваў метад фотапластычнасці, які дазваляе вывучаць напружаны стан пры пластычным цячэнні рэчыва, стварыў класіфікацыю відаў апрацоўкі металаў ціскам і інш.
Аўтар больш за 120 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій. Сярод апублікаванага:
- Теория течения металлического вещества. — М.; Л.: ОНТИ, 1935.
- Теория обработки металлов давлением. — М.: Металлургиздат, 1947.
- Фотопластичность. — Мн.: Изд-во Акад. наук БССР, 1957 (разам з С. І. Дабравольскім, Б. Б. Бойка).
Уваходзіў у склад шэрагу камісій, у тым ліку Вышэйшай атэстацыйнай камісіі. Удзельнічаў у стварэнні, а потым быў старшынёй праўлення Беларускага аддзялення Усесаюзнага інжынерна-навуковага таварыства машынабудаўнікоў[2].
Узнагароды і памяць
правіцьУзнагароджаны Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949), медалямі.
Імя вучонага прысвоена кафедры машын і тэхналогіі апрацоўкі металаў ціскам Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Зноскі
- ↑ Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995.
- ↑ а б в г д Имя в белорусской науке: Сергей Иванович Губкин (руск.)
Літаратура
правіць- Губкін Сяргей Іванавіч // Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 254. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- Сяргей Іванавіч Губкін у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Памяти учёного: ГУБКИН Сергей Иванович (руск.) // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
- Кафедра «Машины и технолопш обработки металлов давлением» им. С. И. Губкина: 50-летний путь / И. Г. Добровольский, Л. А. Исаевич, В. И. Любимов, А. В. Степаненко, И. И. Шумский. — Мн.: Белорусская государственнаяполитехническая академия, 1998. — 70 с. (руск.)
- Сергей Иванович Губкин (руск.) // Інстытут каляровых металаў і матэрыялазнаўства Сібірскага Федэральнага ўніверсітэта