Культура штрыхаванай керамікі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др катэгорыі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Археалагічная культура
'''Культура штрыхава́най кера́мікі''' — археалагічная культура [[Балцкія плямёны|балцкіх плямён]], якія ў 7-6 стагоддзях да нашай эры — 4-5 стагоддзях нашай эры насялялі тэрыторыю сярэдняй [[Беларусь|Беларусі]] і ўсходняй [[Літва|Літвы]].
| Геаграфічны рэгіён = [[Беларусь]], [[Літва]]
| Назва = Культура штрыхаванай керамікі
| Эпоха = Жалезны век
| Выява =
| подпіс да выявы =
| У складзе =
| Тэрыторыя распаўсюджвання =
| Датаванне культуры = VII ст. да н. э. — V ст. н. э.
| Этнічная прыналежнасць = сярэднія балты, продкі летта-літоўскіх плямёнаўн<ref>''[[Валянцін Васілевіч Сядоў|Седов В. В.]]'' Древнерусская народность. М., 1999, сс. 91, 273.</ref>
| Тып гаспадаркі =
| Асноўныя даследчыкі =
| Карта рэгіёна =
| Культура-папярэдніца = [[Культура шнуравой керамікі|←шнуравой керамікі]]

[[Нарвенская культура|←Нарвенская]]

[[Нёманская культура|←Нёманская]]

| Культура-пераемніца = [[Банцараўская культура|Банцараўская→]]

[[Пражская культура|Пражская→]]

[[Культура ўсходнелітоўскіх курганоў|усходнелітоўскіх курганоў→]]

| Вікісховішча =

'''Культура штрыхава́най кера́мікі'''  — археалагічная культура [[Балцкія плямёны|балцкіх плямён]], якія ў 7-6 стагоддзях да нашай эры  — 4-5 стагоддзях нашай эры насялялі тэрыторыю сярэдняй [[Беларусь|Беларусі]] і ўсходняй [[Літва|Літвы]].

== Этымалогія ==
Назву атрымала ад глінянага посуду, знешняя (часта і ўнутраная) паверхня якога пакрывалася штрыхамі. Паводле асаблівасцей развіцця матэрыяльнай культуры і сацыяльна-эканамічнага жыцця насельніцтва вылучаюцца 3 храналагічныя тыпы штрыхаванай керамікі.

== Этапы ==
'''''На першым этапе (7-5 стагоддзі да нашай эры)''''' насельніцтва жыло на адкрытых паселішчах, якія размяшчаліся на ўзвышэннях у паплавах рэк і азёр і мысападобных выступах першай надпоплаўнай тэрасы. Пазней паявіліся [[Гарадзішча|гарадзішчы]]. Яны ўзнікалі ў абароненых прыродай мясцінах, дзе былі прыдатныя для апрацоўкі ўчасткі і паша для жывёлы,  — на ўзгорках, часам сярод балот або на мысах па берагах рэк і азёр. Самыя раннія гарадзішчы ўмацоўваліся па краі пляцовак толькі драўлянай сцяной, а схілы ўзгорка або мыса штучна зразаліся, чым дасягалася большая стромкасць.

Былі пашыраны прылады працы з косці, рога, крэменю, дрэва (каменныя сякеры, зерняцёркі, тачыльныя брускі і іншыя), касцяныя і рагавыя ўпрыгожанні. Насельніцтва вырабляла слоікападобныя пасудзіны (з прамым, увагнутым і злёгку адагнутым венчыкам), пасудзіны з конусападобным і выпуклым тулавам і гладкасценныя або штрыхаваныя гаршкі (з прамым або адагнутым венчыкам, кароткай шыйкай, апушчаным або прыўзнятым плечуком і выпуклым тулавам, плоскім ці круглаватым дном). Па шыйцы яны мелі арнаментаваны рознымі па дыяметры ямкавымі ўцісканнямі, якія размяшчаліся па адной у рад, або групамі па 2-3 у кожнай, часам у выглядзе трохкутнікаў.

У гаспадарцы побач з лядным земляробствам і жывёлагадоўляй значную ролю адыгрывалі паляванне і рыбалоўства.

'''''На другім этапе (4-1 стагоддзі да нашай эры)''''' у плямён узніклі новыя, добра ўмацаваныя гарадзішчы, а ранейшыя гарадзішчы перабудоўваліся: пляцоўкі павялічвалі, па іх краях з боку поля насыпалі валы і выкопвалі равы. Насельніцтва жыло ў вялікіх доўгіх дамах слупавой канструкцыі, падзеленых на некалькі (ад 3 да 6) жылых памяшканняў. Унутры іх размяшчаліся агнішчы круглай, авальнай ці падковападобнай формы, абкладзеныя па краях камянямі або валікам гліны.
Радок 17 ⟶ 42:
Асноўнымі галінамі гаспадаркі былі [[Ляднае земляробства|ляднае земляробства]] і жывёлагадоўля, а таксама апрацоўка жалеза, косці, рога, каменю, дрэва, бронзаліцейная справа, [[Ганчарства|ганчарства]], прадзенне, ткацтва, пляценне і іншыя.

Грамадскі лад  — развіты патрыярхат на стадыі далейшага распаду першабытнаабшчынных адносін.

Насельніцтва вырабляла і ўжывала жалезныя сякеры з вузкім і выгнутым лязом, нажы, брытвы з выпуклым лязом, долаты, нажы для жніва, сярпы, падковападобныя і латэнскага тыпу [[Фібула|фібулы]], посахападобныя шпількі, наканечнікі коп'яўкоп’яў і дроцікаў, шылы, спражкі, іголкі, бронзавыя пярсцёнкі, драцяныя скроневыя кольцы, кольцы для падвешвання аздоб, спіралькі, бранзалеты з разамкнёнымі і звужанымі канцамі, трапецападобныя і акулярападобныя падвескі, гліняныя прасліцы, гліняныя грузікі і іншыя.

Кераміка  — штрыхываныя і гладкасценныя рабрыстыя і слабапрафіляваныя гаршкі і пасудзіны слоікавай формы, арнаментаваныя па рабры і ў верхняй частцы зашчыпамі, ямкавымі ўціскненнямі, насечкамі, нарэзамі пазногцевымі ўцісканнямі і іншыя. Трапляюцца глянцаваны і падглянцаваны посуд, мініяцюрныя пасудзіны міскападобных і слоікавых форм.

{{зноскі}}

== Літаратура ==
* Митрофанов А.  Г.  Железный век Средней Белоруссии (VII—VI вв. до н. э.  — VIII в. н. э.). Мн., 1978
* Очерки по археологии Белоруссии. Ч. 1. Мн., 1970
* Энцыклапедыя Археалогія і нумізматыка Беларусі. Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі. Мн., 1993

{{Археалагічныя культуры Беларусі}}

[[Катэгорыя:Балты]]