Лідская раўніна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Файл:Лідская раўніна (2001).svg|thumb|Лідская раўніна на карце Беларусі (2001)]]
[[Файл:Лідская раўніна.svg|thumb|Лідская раўніна (1977)]]
[[Image:Lida Yuzhnyy Gorodok.JPG|thumb|Краявід у раёне [[Ліда|Ліды]]]]
'''Лідская раўніна''' ({{lang-lt|Lydos plynaukštė, Lydos lyguma}}) — фізіка-геаграфічны раён Заходне-Беларускай правінцыі.
Радок 6 ⟶ 5:
Знаходзіцца на паўночным захадзе [[Беларусь|Беларусі]], у [[Воранаўскі раён|Воранаўскім]], часткова ў [[Іўеўскі раён|Іўеўскім]], [[Лідскі раён|Лідскім]] і [[Шчучынскі раён|Шчучынскім]] раёнах [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]]; на паўночным захадзе заходзіць на тэрыторыю [[Літва|Літвы]]. Плошча каля 4 тыс. км². Працягласць з паўднёвага захаду на паўночны ўсход 125 км, з поўначы на поўдзень 50 км. Пераважаюць вышыні 150—200 м.
 
Прымеркавана да [[Беларуская антэкліза|Беларускай антэклізы]]. Крышталічны фундамент перакрыты пародамі верхняга пратэразою, мелу, участкамі палеагену, антрапагену. Для антрапагенавай тоўшчы (магутнасць каля 100 м) характэрны ледавіковыя і міжледавіковыя адклады беларускага (на поўначы), бярэзінскага, дняпроўскага і сожскага зледзяненняў. Сучасны рэльеф створаны сожскім ледавіком, значна перапрацаваны і зменены эразійна-дэнудацыйнымі працэсамі ў пасляледавіковы час.
 
Лідская раўніна — спадзіста-хвалістая другасная марэнная раўніна, злёгку нахіленая на поўдзень, да даліны ракі [[Нёман]]. Складзеная валуннымі супескамі і суглінкамі, месцамі водна-ледавіковымі пяскамі, у паўднёвай частцы трапляюцца [[адорвень|адорвені]] [[мелавы перыяд|мелавых]], [[палеаген]]авых і [[неаген]]авых парод. Ваганні адносных вышыняў да 5 м. Паверхня ўскладненая сеткай лагчынаў сцёку, забалочанымі далінамі дробных рэчак і ручаёў, тэрмакарставымі западзінамі. На прыдалінных участках, дзе адносныя вышыні 10-15 м, рэльеф дробнаўвалісты. На водападзелах адзіночныя марэнныя ўзгоркі, радзей камы і озы. Ад г. [[Шчучын]] на паўночны ўсход да [[Ашмянскае ўзвышша|Ашмянскага ўзвышша]] цягнецца моцна дэнудаваная паласа асобных марэнных град і ўзгоркаў, выш. да 20 м. Карысныя выкапні: [[торф]], гліны легкаплаўкія, мел і мергель, пясчана-жвіровы матэрыял, будаўнічы пясок.