Смаленскае княства: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{вызнч|1=Смаленскае княства}} — сярэдневяковае дзяржаўнае ўтварэнне, якое сфарміравалася ў ХІІ ст. вакол горада [[Смаленск]]а. Займала тэрыторыю сучасных [[Смаленская вобласць|Смаленскай]], часткі [[Маскоўская вобласць|Маскоўскай]], [[Калужская вобласць|Калужскай]], [[Цвярская вобласць|Цвярской]], [[Бранская вобласць|Бранскай]] абласцей Расіі, усходнія раёнаў [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай]] і [[Віцебская вобласць|Віцебскай]] абласцей Беларусі.
 
Княства ўтварылася на аснове смаленскай групоўкі [[крывічы|крывічоў]], якая стала адасоблівацца ў VIII-IX ст. у вярхоўях [[Днепр|Дняпра]] і [[рака Дзясна|Дзясны]]. У [[885]] Смаленск быў падпарадкаваны кіеўскім князем [[Алег]]ам.
 
Палітычнае адасабленне Смаленска пачалося ў ХІ ст., але да пач. ХІІ ст. ён заставаўся кіеўскай воласцю. У 1120-я г. тут усталявалася самастойная дынастыя на чале з [[Расціслаў Мсціславіч|Расціславам Мсціславічам]]. Смаленская зямля вылучылася ў асобную дзяржаву-княства. Пры Расціславе Мсціславічу (1125—59), Смаленскае княства дасягала найбольшых памераў. У 1136 у княстве арганізавана самастойная епархія.