Махенджа-Дара: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{славутасць}}
'''Махенджа-Дара''' ({{lang-ur|موئن جودڑو}}, {{lang-sd|موئن جو دڙو}}; літаральна «узгорак мёртвых») - — археалагічны помнік на месцы старажытнага горада [[Індская цывілізацыя|Індскай цывілізацыі]] к захаду ад [[Рака Інд|р. Інд]] у штаце [[Сінд]], [[Пакістан]]. Агульная плошча каля 100 га. Глыбіня культурных пластоў да 22  м. Археолагі звярнулі ўвагу на Махенджа-Дара яшчэ ў 1897  г. Аднак з-за спрэчак аб магчымым патэнцыяле навуковых пошукаў раскопкі пачаліся толькі ў 1921  г. і вядуцца да нашых дзён. Помнік уваходзіць у спіс [[сусветная спадчына|сусветнай спадчыны]] [[ЮНЕСКА]].
 
== Асноўныя часткі ==
Адной з галоўных частак помніка з'яўляеццаз’яўляецца так званы ўзгорак Ступы, на якім ужо праз стагоддзі пасля заняпаду старажытнага горада была ўзведзена [[будызм|будысцкая]] святыня. У часы росквіту Махенджа-Дара ўзгорак з'яўляўсяз’яўляўся галоўным грамадскім цэнтрам. Тут быў пабудаваны басейн для рытуальных амавенняў (7  м на 12 м), а таксама [[цэгла|цагляныя]] платформы для грамадскіх будынкаў. К захаду ад басейна былі знойдзены рэшткі вялікай пабудовы з [[калона]]мі. Першапачаткова яе вызначылі як свіран, але сёння археолагі лічаць, што пабудова была храмам. Астатнія будынкі месцяцца на восі поўнач - — поўдзень.
 
Самая буйная па плошчы частка помніка - — так званы Ніжні горад. На яго тэрыторыі выяўлена тры культурныя пласты агульнай глыбінёй каля 7  м. Ён быў падзелены шырокай галоўнай вуліцай, якая цягнулася з поўначы на поўдзень. К захаду захаваліся рэшткі 66 будынкаў. Адзін з іх займаў плошчу 19  м на 16  м і меў вышыню столі 3,15  м. Наяўнасць драўляных бэляк сведчыць пра тое, што гэты будынак быў шматпавярховым. У ім было знойдзена 18 выдатна аграненых камянёў для кольцаў. 2 камяні адрозніваліся выцягнутай формай і знешне нагадвалі [[лінгам]]ы.
 
У паўночнай частцы галоўнай вуліцы захаваўся яшчэ адзін вялікі будынак з парадным уваходам і лесвіцай. Пад лесвіцай месціўся маленькі пакой (каля 1 кв м) з каналізацыяй. Відавочна гэта быў [[туалет]]. Калідор падзяляў жытло на дзве часткі і вёў у ванны пакой. Налева ад галоўнага ўваходу праз вузкі завулак знаходзілася вуліца з крамамі.
 
== Гісторыя ==
[[File:Dancing girl. Mohenjodaro.jpg|thumb|Танцорка з Махенджа-Дара]]
[[File:Mohenjodaro toy 002.jpg|thumb|Дзіцячая лялька з Махенджа-Дара]]
Вучоныя мяркуюць, што Махенджа-Дара быў заснаваны каля 2600  г. да н. э. і з'яўляўсяз’яўляўся галоўным цэнтрам [[Рака Інд|Індскай]] даліны. Як і ў іншых гарадах [[Індская цывілізацыя|Індскай цывілізацыі]], тут існавала грамадская ірыгацыйная сістэма. Аднак у Махенджа-Дара яна атрымала асаблівую дасканаласць. Многія будынкі забяспечваліся асобнымі свідравінамі, якія ішлі ўглыб да 15  м. У некаторых меліся свае ванны і туалеты ў форме вялікіх [[кераміка|керамічных]] пасудзін з дзіркай у донцы. Праз сцёкі ў сцяне выкарыстаная вада і фекаліі змываліся ў гарадскія ірыгацыйныя канавы. У Махенджа-Дара таксама былі калодзежы агульнага грамадскага карыстання.
 
Гарадская эканоміка падтрымлівалася дзякуючы развіццю рамяства і гандлю. Мясцовыя рамеснікі займаліся [[ганчарства]]м, плавілі [[медзь]] і [[бронза|бронзу]], выраблялі баваўняныя тканіны, розныя ювелірныя вырабы з інкрустацыяй з марскіх ракавін. Справядлівасць гандлю забяспечвалася дзякуючы адзінай вагавай сістэме.
Радок 21 ⟶ 22:
Мясцовыя мужчыны насілі бароды, але не мелі вусоў. Апраналіся ў баваўняныя тканіны. Вопратка была знешне простай: насцегнавыя повязі накшталт спадніц і хусціны, якія перакідвалі праз левае плячо. Разам з гэтым, знойдзена вялікая колькасць розных ювелірных вырабаў.
 
Заняпад Махенджа-Дара адбыўся каля 2000  г. да н. э. Прыкладна ў той жа час спусцелі іншыя гарады на захадзе Індскай цывілізацыі, хаця на ўсходзе іх развіццё працягвалася. Археолагі выявілі ў верхнім пласце відавочныя сляды пажару. Раней гэта прымалася за доказ знішчэння Махенджа-Дара [[Арыі|арыйскімі заваёўнікамі]]. Сёння, з-за адсутнасці доказаў масавага знішчэння насельніцтва версія аб заяванні не абмяркоўваецца. Выказвалася думка, што ў выніку перамяшчэння [[Тэктоніка пліт|тэктанічных пліт]] рака змялела, а потым пачалася страшэнная паводка. Аднак слядоў паводкі таксама не выявілі. Застаецца версія засалення сельскагаспадарчай глебы з-за празмернай эксплуатацыі. Неўраджаі вымусілі людзей мігрыраваць на ўсход.
 
== Гл. таксама ==
* [[Харапа]]
* [[Латхал]]
* [[Мергарх]]
 
== Літаратура ==
* [http://www.e-reading.org.ua/bookreader.php/142071/Encyclopedia_of_ancient_Asian_civilizations.pdf Higham Charles F. W. Encyclopedia of Ancient Asian Civilizations. - — New York: Facts On File, Inc., 2004]
 
== Спасылкі ==
{{Сусветная спадчына|138}}
* [http://www.mohenjodaro.net Калекцыя фатаздымкаў]
* [http://www.ancient-wisdom.co.uk/Pakistanmohenjo.htm Махенджа-Дара: (Індская цывілізацыя)]
* [http://www.harappa.com/har/moen0.html Шпацыр уздоўж Махенджа-Дара]
 
{{Сусветная спадчына ў Пакістане}}