Першая сусветная вайна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 107:
Пасля перасячэння Бельгіі і Люксембурга кайзераўская армія падступіла да граніцы Паўночнай Францыі, дзе сутыкнулася з аб’яднаным войскам французаў і брытанцаў. Пачаўся [[Пагранічная бітва (1914)|шэраг памежных бітваў]]. Асноўныя баі разгарнуліся ў раёне [[Шарлеруа]] і [[Монс]]. Пасля шэрага параз урад саюзнікаў абвясціў [[Вялікае адступленне (1914)|генеральнае адступленне]], падчас якога адбыліся бітвы пры [[бітва пры Ле-Като|Ле-Като]] і [[Бітва пры Гюдэ|Гюдэ]], і таксама [[аблога Мабёжа]].
 
Перадавыя нямецкія батальёны знаходзіліся ўжо на адлегласці 70 км ад [[Парыж]]а, як нечакана два корпусы былі пераведзены ва [[Усходняя Прусія|Усходнюю Прусію]]<ref>У сувязі з наступленнем расійскага войска</ref>, што значна паслабіла наступ на французскую сталіцу. У гэтай сітуацыі немцы былі вымушаны адступіць на поўнач ад ракі [[Рака Эна (рака)|Эна]], дзе войска і замацавалася. Такім чынам з гэтага моманту на Заходнім фронце пачынаецца [[Пазіцыйная вайна|статычнае вайна]], якая працягнецца яшчэ тры гады. За гэты перыяд была вельмі моцна развіта сістэма траншэй і акопаў, якія цягнуліся ад [[Ла-Манш]]а да швейцарскай мяжы.
 
=== 1915 год ===