Куля: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
HK-47 (размовы | уклад)
Даданы некаторыя тыпы куль
Радок 6:
 
Асноўнай характарыстыкай кулі з'яўляецца [[балістычны каэфіцыент]].
 
== Тыпы куль ==
 
=== Шаравістая ===
Шаравістая куля (анг. '''round'''; анг. '''ball''', скар. '''B''') — традыцыйная куля ў выглядзе шара з чыстага мяккага свінцу. У наш час такі тып куль выкарыстоўваецца для стральбы з паляўнічай гладкаствольнай зброі і сучасных рэплік дульназараднай зброі.
[[Файл:K Bullet.JPG|alt=Бранябойная куля|міні|Германская [[бранябойная куля]] [[7,92×57 мм]] тып «К» для стральбы з вінтоўкі [[Mauser 98]]]]
 
=== Бранябойная ===
[[Бранябойная куля]] (анг. '''armour piercing''', скар. '''AP''') — куля са стрыжнем з сурмяністага свінцу ці са сталёвым стрыжнем у свінцовай кашулі. Кулі са сталёвым стрыжнем маюць вялікую [[Прабіўная здольнасць|прабіўную здольнасць]]. З распаўсюджаных прыкладам з'яўляюцца сямействы пісталетных патронаў: 7,62-мм патрон ТТ, 5,45-мм патрон ПСМ, 9-мм патрон ПМ, якія ўключаюць патроны з кулямі са свінцовым і са сталёвым стрыжнем.
 
=== Абалонкавая ===
[[Абалонкавая куля]] (анг. '''full metal''' '''jacketed''', скар. '''FMJ''') — куля з параўнальна цвёрдай абалонкай вакол стрыжня, што перашкаджае зрыву кулі з нарэзаў і спрыяе захаванню куляй сваёй формы пры праходжанні праз перашкоду (палепшанае прабіўное дзеянне кулі). Такая куля можа мець як круглы, так і завостраны носік. Вялікая частка сучасных куль з'яўляецца абалонкавымі.
 
=== Экспансіўныя ===
[[Файл:40SW.jpg|міні|Стрэляная [[экспансіўная куля]] [[.40 S&W]] (JHP) на фоне патрона таго ж калібру]]
[[Экспансіўная куля|Экспансіўныя]] (якія разгортваецца, анг. '''expanding full metal jacketed''', скар. '''EFMJ''') кулі якія пры трапленні па цэлі строчваюць энергію за кошт істотнага павелічэння дыяметра дзеля падвышэння [[Спыняючае дзеянне кулі|спыняючага дзеяння]] і (ці) змяншэння глыбіні пранікнення. Такія кулі шырока ўжываюцца ў паліцэйскай і паляўнічай зброі, але забаронены да ўжывання ў вайсковых узорах. Экспансіўныя кулі ўмоўна падзяляюцца на дэфармуючыяся (неразбуральныя), паўразбураючыяся і якія бурацца.
 
== Літаратура ==