Пісталет Макарава: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
HK-47 (размовы | уклад)
Гісторыя
HK-47 (размовы | уклад)
Радок 39:
== Гісторыя ==
У 1947—1948 гадах у [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] праводзіўся конкурс на новы кампактны [[пісталет]] для старэйшага каманднага складу Савецкай арміі. Пісталет [[ТТ]] і тым больш [[Наган (рэвальер)|рэвальвер сістэмы Нагана]] лічыліся састарэлымі ўзорамі. Апроч таго, было вырашына ўвесці ў войскі два пісталеты: даўгаствольны аўтаматычны для лінейных афіцэраў (ім стаў [[аўтаматычны пісталет Стэчкіна]]) і малагабарытны — для старшых афіцэраў і як «зброя мірнага часу». Па ўмовах конкурсу патрабавалася стварыць пісталет з вольным замком і самаўзводным ударна-спускавым механізмам. У якасці адпраўной кропкі канструктарам прапанаваўся добра сябе зарэкамендавалы [[Walther PP]], што выпускаўся з 1929 года. Спачатку патрабавалася прадставіць два ўзоры — у калібрах 7,65 мм і 9 мм, пазней спыніліся на зноў створаным 9-мм патроне [[9×18 мм]] ПМ, магутнейшым (энергія кулі 300 Дж), чым патрон [[9×17 мм]], які выкарыстоўваўся ў «Walther PP». Куля такога патрона валодае лепшым [[Паражальныя ўласцівасці кулі|спыняючым дзеяннем]], чым куля патрона [[7,62×25 мм ТТ]], нягледзячы на меншую магутнасць. Умераная магутнасць патрона дазваляе скарыстаць канструкцыю з нерухомым ствалом і вольным замком.
 
Свае распрацоўкі на конкурс прадставілі Ф.В. Токараў, С.Г. Сіманаў, С.А. Каровін, І.Я. Сцечкін, К.А. Барышаў, П.В. Ваяводзін, І.І. Ракаў, А.А. Клімаў, Г.В. Сяўругін, А.І. Лабанаў, Н.Ф. Макараў. Усе канструкцыі па памерах, кампаноўцы і будове былі падобныя нямецкаму прататыпу. Разам з савецкімі распрацоўкамі таксама выпрабоўваліся па конкурснай праграме [[Walther PP]], [[Mauser HSc]], [[Sauer 38H]], [[Beretta M1934]] і [[FN model 1910/22]]. Па сукупнасці характарыстык пераможцам быў прызнаны пісталет Макарава, але было рэкамендавана ўнесці шэраг змен у канструкцыю.
 
У 1951 г. пісталет Макарава пад пазначэннем ПМ быў прыняты на ўзбраенне для войска і праваахоўных органаў СССР.
 
== У космасе ==