Пётр Скарга: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 5:
Адукацыю атрымаў у [[Кракаў|Кракаве]] (Скончыў Кракаўскую акадэмію, 1555). У 1563 прыняў духоўны сан, у 1568 выехаў у [[Рым]], дзе удасканальваў адукацыю. У 1569 стаў членам ордэна [[езуіты|езуітаў]]. У 1571 прыехаў у Рэч Паспалітую, горача выступаў супраць [[дысідэнты|дысідэнтаў]], сваімі казаннямі значна паўплываў на распаўсюджванне каталіцкага веравызнання на тэрыторыі [[ВКЛ]]. Празваны сучаснікамі Златавустам, яго казанні адрозніваліся красамоўствам i сведчылі пра высокую эрудыцыю.
 
Заснавальнік і першы рэктар (1579—84) Віленскай езуіцкай акадэміі (гл. [[Віленскі універсітэт]]). Арганізаваў [[Полацкі езуіцкі калегіюм]] i ў 1582—1586 быў яго рэктарам. Заснаваў калегіумы ў [[Рыга|Рызе]] і Дэрпце (цяпер [[Тарту]], Эстонія). Вёў актыўную барацьбу супраць [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]]. Дзякуючы аратарскаму таленту заўсёды перамагаў сваіх апанентаў у дыспутах. Здолеў вярнуць уплывовага прыхільніка кальвінізму [[Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка|М. К. Радзівіла (Сіротку)]] у [[каталіцызм]]. 3 1584 у Кракаве. На працягу 25 гадоў (з 1588) прыдворны прапаведнік караля і вял.кн. [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонта Вазы]]. Ініцыятар і прапагандыст [[Брэсцкая унія 1596|Брэсцкай уніі 1596]].
 
Аўтар рэлігійна-палітычных твораў: «Пра еднасць Божай царквы» (1577), «Жыціі святых» (1579), «Брэсцкі сінод» (1597), «Сеймавыя казанні» (1600), «Жаўнерскія набажэнствы» (1606), «На трэны і лямант Тэафіла Арталога» (1610) і інш. Выступаў за моцную цэнтралізаваную дзяржаву на чале з каралём з абсалютнай уладай, аднак дзеянні манарха, на думку Пятра Скаргі, павінны абмяжоўвацца правам і радай. Разам з тым палітычным ідэалам лічыў тэакратыю, пад якой разумеў кіраванне царкоўнай улады пры дапамозе караля. Абгрунтоўваў ідэю царкоўнай уніі для ўмацавання духоўнага адзінства дзяржавы. Рэзка крытыкаваў анархізм і разбэшчанасць шляхты, яе класавы эгаізм, сацыяльную няроўнасць і прыгнёт сялянства. Папярэджваў, што прамаруджванне з рэформамі па цэнтралізацыі дзяржавы можа прывесці да падзення Рэчы Паспалітай.