Сулу (султанат): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 106:
== Гісторыя ==
Упершыню архіпелаг Сулу ўзгадваецца ў [[ява]]нскіх [[пісьмо]]вых крыніцах пад прыкладна [[1365]] г. як частка імперыі [[Маджапахіт]]. У больш позніх запісах султаната Сулу сцвярджаецца, што да ўзнікнення адзінай [[мусульмане|мусульманскай]] дзяржавы на Сулу існавалі 3 дзяржаўныя ўтварэнні. Найбольшую моц мела дзяржава Бванса з цэнтрам на востраве [[Джало]]. Ёй кіравала дынастыя, якая паходзіла з [[Суматра|Суматры]]. Першым [[іслам]]скім прапаведнікам лічыцца [[арабы|арабскі]] шэйх Макдум, што прыбыў з [[Малакскі султанат|Малакі]]. Праз 10 гадоў пасля яго смерці на архіпелаг быў запрошаны [[Суфізм|суфій]] Шарыфул Хашэм Саед Абу Бакр. Ён ажаніўся на дачке валадара Бвансы і абвясціў сябе [[султан]]ам.
 
Султанат Сулу развіваўся і пашыраўся як марская дзяржава, уваходзіў у сістэму міжнароднага абмену і [[гандаль|гандлю]], што ахоплівала [[Зондскія астравы|Зондскія]] і [[Філіпіны|Філіпінскія]] астравы. Пэўную выгоду яму прыносіла блізкасць да [[Малукскія астравы|Малукскіх астравоў]], знакамітых сваімі [[спецыі|спецыямі]], і вялікага [[Калімантан]]а. У ранні перыяд у яго склад увайшоў востраў [[Палаван]], на ўзбярэжжы якога здабывалі [[жэмчуг]] і [[чарапахі|чарапахавыя]] панцыры. Аднак роля Сулу ў гэтай сістэме першапачаткова была другараднай, паколькі яго падданым прыходзілася вытрымліваць канкурэнцыю з іншымі марскімі дзяржавамі гэтага рэгіёна, у першую чаргу з [[Бруней|Брунеям]], ад якога султаны Сулу знаходзіўся ў пэўнай залежнасці.
 
У [[1521]] г. Джало ўпершыню наведала [[Іспанія|іспанская]] экспедыцыя на чале [[Хуан Себасцьян Элькана|Х. С. Элькана]], якая шукала шлях да Малукаў. У [[1565]] г. Іспанія пачала каланізацыю Філіпінаў. У [[1578]] г. іспанцы ўпершыню атакавалі Сулу і спагналі даніну з мясцовых жыхароў. Гэта выклікала [[голад]] сярод астравіцян, аднак яны захавалі сваю незалежнасць.
 
== Спасылкі ==