Эдвард Роп: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Эдвард Роп {{вызнч|1=Эдвард фон}} {{вызн|1=РОП}} {{вызн2|1=(Ropp)}} (2(14).12.1851, ма...'
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Image:Эдвард Роп.jpg|thumb|Эдвард Роп]]
{{вызнч|1=Эдвард фон}} {{вызн|1=РОП}} {{вызн2|1=(Ropp)}}; (2(14).12.[[1851]], маёнтак Ліксна Дынабургскага пав. Віцебскай губ., цяпер [[Латвія]] — [[25.7]].[[1939]]), рэлігійны і грамадска-палітычны дзеяч Літвы, Беларусі і Польшчы.
 
Бацька паходзіў з прыбалтыйскага нямецкага баронскага роду, маці — з роду [[род Плятараў|Плятараў]]. Скончыў Пецярбургскі універсітэт (1875), Ковенскую рымска-каталіцкую духоўную семінарыю (1886), удасканальваў тэалагічную адукацыю ў Інсбрукскім і Фрэйбургскім універсітэтах. 3 1889 ксёндз у Лібаве (цяпер [[Ліепая]], Латвія), з 1896 канонік Жмудскай дыяцэзіі. 3 1902 біскуп ціраспальскі, у 1904-07 — віленскі. Быў супраць атаясамлівання каталіцызму з польскасцю, спрыяў увядзенню літоўскай і беларускай моваў у царкоўнае жыццё. Належаў да кансерватыўнага крыла [[краёўцы|краёўцаў]]. Ініцыятар і заснавальнік Канстытуцыйна-каталіцкай партыі Літвы і Беларусі (1906). У пачатку 1906 заснаваў газету «Nowine Wilenskie» («Віленскія навіны»), у 1906-09 валодаў «Кур'ерам Літэўскім». Дэпутат I Дзяржаўнай думы (1906), уваходзіў у «Кола тэрытарыяльнае» (аб'ядноўвала польскіх дэпутатаў ад Беларусі, Літвы і Украіны) і ў фракцыю аўтанамістаў. У кастрычніку 1907 загадам міністра ўнутраных спраў адхілены ад кіравання дыяцэзіяй, каля 10 гадоў жыў у маёнтку Нішча Віцебскай губ. пад наглядам паліцыі. У ліпені 1917 прызначаны арцыбіскупам Магілёўскай рымска-каталіцкай архідыяцэзіі з рэзідэнцыяй у [[Петраград]]зе. У пачатку 1919 арыштаваны Петраградскай ЧК як заложнік. У выніку хадайніцтва [[папа рымскі|папы рымскага]] і за дазвол праехаць у Расію з Германіі савецкаму партыйнаму дзеячу К. Радэку вызвалены і адпраўлены ў Польшчу. Там працягваў рэлігійную і грамадскую дзейнасць. Да 1931 фармальна лічыўся арцыбіскупам магілёўскім.