Украінская рэвалюцыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
Няма тлумачэння праўкі
Радок 25:
'''Украінская рэвалюцыя''' альбо '''Вайна за незалежнасць Украіны''' — шэраг падзей, звязаных з [[Нацыянальна-вызваленчы рух|нацыянальна-вызваленчай барацьбой]] [[Украінскі народ|украінскага народа]] ў 1917—1921 гадах.
 
Штуршком да пачатку Украінскай рэвалюцыі стала [[Лютаўская рэвалюцыя]] ў [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. Ва Украіне ўтварыўся альтэрнатыўны цэнтр улады — [[Украінская Цэнтральная Рада]] (УЦР), якая стала прадстаўнічым органам украінскіх дэмакратычных сіл і ўзначаліла нацыянальна-дэмакратычную рэвалюцыю ва ЎкраінеУкраіне. Кіраўніком УЦР стаў [[Міхаіл Грушэўскі]].
 
У перыяд з 1917 па 1921 гады Украіна перажыла розныя формы нацыянальнай дзяржаўнасці ([[Украінская Народная Рэспубліка|УНР]], [[Украінская дзяржава]], [[Заходнеўкраінская Народная Рэспубліка|ЗУНР]]), але дзяржаўную незалежнасць утрымаць не змагла. Украінскія этнічныя тэрыторыі былі падзеленыя паміж [[СССР]], [[Другая Польская рэспубліка|Польскай Рэспублікай]], [[Каралеўства Румынія|Каралеўствам Румынія]] і [[Першая Чэхаславацкая Рэспубліка|Чэхаславацкай Рэспублікай]]. Такім чынам, Украінская нацыянальна-дэмакратычная рэвалюцыя пацярпела паразу. Гэта параза было была следствам незгуртаванасці палітычнай эліты, незавершанасці працэсу фарміравання нацыі, адрозненняў паміж нацыянальнымі і сацыяльнымі задачамі вызвольнага руху, яго абумоўленасцю знешнімі палітычнымі і перш за ўсё ваеннымі фактарамі. Аднак, не дасягнуўшы сваёй мэты, Украінская рэвалюцыя пачала працэс фарміравання сучаснай палітычнай нацыі і адрадзіла традыцыю ўкраінскай дзяржаўнасці.