Кітабы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др катэгорыі
Радок 9:
== Змест і форма ==
 
Змест кітабаў — тэксты, якія тлумачаць Каран, апісанні мусульманскіх рытуалаў і асноўных мусульманскіх абавязкаў, цытаты з Карана і выказванні прарока Мухамеда (хадзісы), усходнія казкі, прыгодніцкія аповесці. Часта сустракаюцца рэлігійныя легенды і апавяданні, напр., пра смерць Мар'ямы — маці Ісуса Хрыста, усходняя легенда Мірадж — апавяданне пра начную вандроўку прарока Мухамеда ў Іерусалім і потым да Боскага трона, маральна-этычныя павучанні для моладзі (пра шанаванне бацькоў, гасцей, бедных, сірот, суседзяў ды інш.), варажба па літарах Карана, разгадка сноў. Акрамя кітабаў выдзяляюць напісаныя арабскім пісьмом тафсіры, таджвіды, [[хамаілы]]. Кітабы напісаны і чытаюцца справа налева, тэкст пачынаецца там, дзе ў славянскіх кнігах заканчваецца. У бібліятэках Вільнюса і Мінска захоўваюцца кітабы аб'ёмам ад 70 да 1000 старонак. Радок у такіх манускрыптах суцэльны, няма падзелу на словы, адсутнічаюць знакі прыпынку і напісанні з вялікай літары. Новы твор (раздзел) пачынаецца словам «баб» (раздзел, пачатак новага зместу) ці «хікайет» (аповесць, апавяданне). Іншы раз гэтых слоў няма, тады на палях выпісваюцца першапачатковыя словы (першы сказ) раздзела.
 
У кітабах адлюстраваны побыт, звычаі, традыцыі татар-перасяленцаў, таму іх тэксты — каштоўны матэрыял для лінгвістаў, этнографаў, літаратуразнаўцаў, гісторыкаў.