Сальвадор Далі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя, перанесена: → [[Нью-Ёрк| з дапамогай [[Project:AWB|AWB
Радок 53:
У 1920-я гады Далі спрабуе розныя стылі жывапісу ([[імпрэсіянізм]], [[кубізм]]), жадаючы знайсці свой уласны. На кароткі тэрмін апынуўся ў турме (1924), хутчэй за ўсё за анархічныя погляды<ref name="dali-genius.ru">http://www.dali-genius.ru/biography.html</ref>. У 1925 г. аднаўляецца ў Акадэміі. З 1925 г. па 1929 г. супрацоўнічае з барселонскім выданнем Gaceta de Arte. У 1926 годзе яго другі раз і назаўсёды выключаюць з Акадэміі, бо, атрымаўшы высокія адзнакі французскіх мастакоў і лічачы афіцыйную адукацыю стрымліваючым фактарам, на экзаменах ён заяўляе выкладчыкам, што ведае больш іх усіх разам узятых.
 
Далі пачынае засвойваць сюррэалістычны жывапіс і піша карціны пад частковым уплывам [[Жуан Міро|Жуана Міро]]. У 1926 годзе яго сябар паэт [[Федэрыка Гарсія-Лорка|Гарсія-Лорка]] прысвячае маладому мастаку «Оду Сальвадору Далі», якая вельмі ўразіла адрасата. Пасля гэтага [[гомасексуалістгомасексуал]]ьны Лорка спрабуе спакусіць маладога Далі, але той шакіраваны такімі паводзінамі сябра, і іх сяброўства абрываецца. Пазней паміж імі наладжваецца сяброўская перапіска, але самі мастак і паэт ні разу больш не бачыліся. Адсечаная галава Лоркі на карціне Далі «Мёд саладзейшы за кроў» (1926) — трагічнае прадчуванне смерці паэта. Карціна «Маленькія рэшткі» (1927—1928) — захавала ўспаміны аб шчаслівых часах сяброўства Далі з Гарсія-Лорка.
 
=== Сталыя гады ===