Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Праўкі аўтарства 89.41.64.58 (размова) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства Hanylka
Тэг: Адкат
вікіфікацыя
Радок 1:
'''Літаратурны інстытут імя А.  М.  Горкага'''  — вышэйшая навучальная ўстанова гуманітарнага профілю ў [[Масква|Маскве]]. Навучанне праводзіцца на двух факультэтах (вочным і завочным). На вочным факультэце навучанне вядзецца па праграмах «бакалаўрыят» (4 гады), «спецыяліст» (5 гадоў), «магістр» (2 гады, толькі пасля бакалаўрыяту) па дзвюх спецыяльнасцях (літаратурная творчасць і пераклад мастацкай літаратуры). На завочным факультэце навучанне ажыццяўляецца толькі па праграме падрыхтоўкі спецыялістаў (6 гадоў навучання) і толькі па спецыяльнасці «літаратурная творчасць». Аддзяленне мастацкага перакладу рыхтуе перакладчыкаў мастацкай літаратуры з англійскай, французскай, нямецкай, італьянскай і карэйскай моў. Таксама пры інстытуце дзейнічаюць аспірантура і дактарантура (спецыяльнасці: «тэорыя літаратуры», «руская мова», «руская літаратура»).
 
== Гісторыя  ==
Літаратурны інстытут заснаваны ў [[1933]] годзе па ініцыятыве [[Максім Горкі|Максіма Горкага]] як Вячэрні працоўны літаратурны ўніверсітэт (пастанова Прэзідыума ЦВК СССР ад 17 верасня 1932 года). З 1936 года - — сучасная назва. З 1942 года ў інстытуце існуюць вочная і завочная формы навучання. З 1953 года пры інстытуце дзейнічаюць Вышэйшыя літаратурныя курсы. У 1983  г. інстытут узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў. З 1992 года знаходзіцца ў падпарадкаванні Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай федэрацыі.
 
Інстытут размешчаны ў былой гарадской сядзібе, помніку архітэктуры XVIII стагоддзя (у гэтым доме ў [[1812]] нарадзіўся [[Аляксандр Іванавіч Герцэн|А.  І.  Герцэн]]).
 
== Выпускнікі з Беларусі ==