Пангерманізм: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
дапаўненне
Радок 11:
 
Да канца XIX стагоддзя мноства народных гурткоў ({{lang-de|Verein}}) дзейнічалі ў [[правінцыя]]х і ў [[Вена|Вене]]. Яны займаліся даследаваннем і рытуалізацыяй падзей і сімвалаў нямецкай гісторыі, літаратуры і [[міф]]алогіі; і сумяшчалі такія формы грамадскага жыцця як [[харавы спеў]], [[гімнастыка]], [[спорт]], узыходжанне на горы з нацыянальнымі [[абрад|рытуаламі]]. У [[1886]] годзе ў [[Зальцбург]]е Антон Лангаснер заснаваў Саюз ферайнаў ({{lang-de|Germanenbund}}). [[Ферайн]], які ўваходзіў у Саюз, павінен быў удзельнічаць у нямецкіх фестывалях, устаноўленых спецыяльным нямецкім календаром і, «нягледзячы на ​​[[Сацыяльны клас|клас]]ы», перажываць пачуццё агульнасці нямецкай нацыі. Сацыяльнай базай руху служыла правінцыйная [[інтэлігенцыя]] і [[моладзь]].
 
== Пасля Першай сусветнай вайны ==
Уплыў нямецкамоўных эліт у [[Заходняя Еўропа|Заходняй Еўропе]] быў вельмі абмежаваны. Германія была істотна зменшана ў памеры. Аўстра-Венгрыя была падзелена. Аўстрыя, якая да некаторай ступені адпавядала нямецкамоўным абласцям Аўстра-Венгрыі (поўны раскол па моўных групах быў немагчымы з-за шматмоўных абласцей і моўных [[анклаў|анклаваў]]) прыняла назву «[[Нямецкая Аўстрыя]]» ({{lang-de|Deutschösterreich}}) і галасавала пераважнай большасцю за аб’яднанне з Германіяй. Назва «Нямецкая Аўстрыя» і аб’яднанне з Германіяй было забаронена [[Антанта|саюзнікамі]] пасля [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]].
 
== Пасля Другой сусветнай вайны ==
[[Другая сусветная вайна]] на час выклікала зніжэнне ўплыву пангерманізма, падобна таму як Першая сусветная вайна прывяла да заняпаду [[панславізм]]а. Немцы былі [[Дэпартацыя немцаў пасля Другой сусветнай вайны|высланы]] з [[Усходняя Еўропа|Усходняй Еўропы]] (усяго высяленню падвергнулася парадку 16,5 мільёна чалавек нямецкага насельніцтва), часткі самой Германіі былі спустошаныя і краіна была падзелена на [[Германія ў 1945—1949 гадах|савецкую, французскую, амерыканскую і брытанскую зоны]], a затым — на [[Федэратыўная Рэспубліка Германіі (1949—1990)|Заходнюю]] і [[Германская Дэмакратычная Рэспубліка|Усходнюю Германію]]. Тэмы нацыяналізма і пангерманізма сталі табуяваныя ў сувязі з дзеяннямі [[Трэці рэйх|Трэцяга рэйха]].
 
{{Бібліяінфармацыя}}