Дом Кудзіна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Адкат версіі 3794168 аўтарства Belarus2578 (размова)
Тэгі: Адмена Адменена
Адкат версіі 3794983 аўтарства Liashko (размова)
Тэг: Адмена
Радок 32:
|Commons = Kudin's house, Červień
}}
'''Дом Кудзіна''' — колішні мураваны будынак у горадзе [[Чэрвень (горад)|Чэрвені]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]], які месціўся на заходнім бакубоку [[плошча Свабоды (Чэрвень)|плошчы Свабоды]] (дом № 8), на рагу з вуліцай Урыцкага.
 
== Гісторыя ==
Радок 38:
Пасля пажару 1899 года, у часе якога быў цалкам знішчаны драўляны цэнтр Ігумена (цяпер Чэрвень), у горадзе з’явілася новая цагляная забудова, узведзеная ігуменскага майстрамі з мясцовай цэглы. Яна мела агульнае архітэктурнае рашэнне, аднолькавую форму вокнаў, [[Рэльеф|ляпніну]]<ref name="cherven"/>.
 
Сярод гарадской забудовы вылучаўся дом, пабудаваны ў пачатку [[XX стагоддзе|XX]] стагоддзя ўрачом Кудзіным. У доме з моманту ўзвядзення месцілася Ігуменская павятовая ўправа, а доктар Кудзін атрымліваў арэндную плату<ref name="cherven">{{cite web|url = http://www.cherven.minsk-region.by/be/gascjam/turyzm-i-adpachynak/slavutastsi.html |title = Славутасці Чэрвеньскага раёна |date = 24.08.2018 |publisher = Чэрвеньскі раённы выканаўчы камітэт |language = ru |accessdate = 06.12.2019}}</ref>.
 
З балкона будынка жыхарам горада было абвешчана пра [[Лютаўская рэвалюцыя|звяржэнне самадзяржаўя]] і ўсталяванне Савецкай улады. Пасля [[Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі|рэвалюцыі]] дом Кудзіна шмат гадоў выкарыстоўваўся як адміністрацыйны будынак. У ім размяшчаліся рэўкам, Савет народных дэпутатаў, райкам партыі, райвыканкам. У 1984 годзе ў будынку размясцілася раённая [[бібліятэка]], з 1992 года ў трох залах адкрыты [[Чэрвеньскі раённы краязнаўчы музей]]<ref name="cherven" />.
 
=== Знос ===
У чэрвені 2018 года ТАА «Універсальныя будаўнічыя тэхналогіі» было праведзена абследаванне будаўнічых канструкцый будынка, паводле вынікаў якога было вырашана умацаваць [[падмурак|падмуркі]] [[Жалезабетон|жалезабетонныміжалезабетон]]нымі абоймамі па ўсім перыметры апорных сцен, умацаваць цагляную кладку апорных сцен, цалкам замяніць міжпавярховае [[перакрыцце]] і [[гарышча]], умацаваць вонкавыя сцены будынка і іншае. Аднак Чэрвенскі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне аб зносе дома і ўзвядзенні новага будынка ў псеўдагістарычным стылі, які не мае нічога агульнага з арыгінальным будынкам<ref name="petitions">{{cite web|url = https://petitions.by/petitions/2590 |title = Абаронім гістарычную забудову Чэрвеня! |date = 06.06.2019 |publisher = Petitions.by |language = be |accessdate = 06.12.2019}}</ref><ref name="svaboda">{{cite web|url = https://www.svaboda.org/a/30083939.html |title = У Чэрвені зьнясуць сядзібу краязнаўчага музэю, які месьціцца ў будынку XIX стагодзьдзя |date = 30.07.2019 |publisher = [[Радыё Свабода]] |language = be |accessdate = 06.12.2019}}</ref>.
[[File:Чэрвень. Дом Кудзіна (02).jpg|250px|thumb|Дом Кудзіна ў траўні 2015 года]]
Супраць знішчэння будынка і за наданне яму ды шэрагу іншых будынкаў у горадзе статусу [[Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь|гісторыка-культурнай каштоўнасці]] актывістамі была складзена петыцыя, пад якой падпісаліся больш за 400 чалавек. [[Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь|Міністэрства культуры Беларусі]], рэагуючы на калектыўны зварот грамадзян, звярнулася ў Мінскі аблвыканкам і Чэрвеньскі райвыканкам аб неабходнасці прыняцця мер па захаванні гістарычных будынкаў. Аднак, Мінскі аблвыканкам у сваім адказе падтрымаў разбурэнне гістарычнага дома Кудзіна дзеля ўзвядзення новабудоўлі, бо, на думку чыноўнікаў, гэта «''не парушыць гістарычную аб’ёмна-планіровачную структуру, культурны гістарычны ландшафт будзе захаваны''». Таксама аблвыканкам не ўбачыў падстаў надаваць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці гістарычным будынкам у горадзе, аргументуючы гэта тым, што яны ў ходзе шматлікіх рамонтаў былі значна змененыя і страцілі {{нп5|Аўтэнтычнасць спадчыны|аўтэнтычнасць|ru|Аутентичность наследия}}<ref name="petitions" />.
Радок 50:
 
== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры з рысамі [[мадэрн]]у<ref name="petitions"/>. Двухпавярховы цагляны будынак Г-падобнай у плане формы. На галоўным фасадзе вылучаліся тры неглыбокія [[Рызаліт|рызалітырызаліт]]ы, завершаныя невялікімі [[Атык|атыкаміатык]]амі з паўсферычнымі навершшамі. Паверхі падзяляліся гарызантальным поясам. Сцены фасадаў былі расчлянёны прамавугольнымі [[Аконны праём|аконнымі праёмамі]], дэкараванымі [[Веерны замок|веернымі замкамі]]. Будынак быў завершаны прафіляваным [[Карніз|карнізамкарніз]]ам з [[Парэбрык|парэбрыкампарэбрык]]ам.
 
== Мемарыяльныя дошкі ==
[[Файл:Дом Кудзіна (1).jpg|Мемарыяльныя дошкі справа і злева адпаведна|thumb|250px|справа]]
=== У гонар абвяшчэння савецкай улады ===
Устаноўлена ў 1979 годзе на доме, у якім у 1917 годзе была абвешчана Савецкая ўлада ў горадзе. У сакавіку 1917 года ў Ігумен прыйшла вестка аб перамозе [[Лютаўская рэвалюцыя|Лютаўскай рэвалюцыі]]. Працоўныя горада падтрымалі петраградскі і маскоўскі рэвалюцыйны пралетарыят [[Забастоўка|стачкамі]], дэманстрацыямі і [[Мітынг|мітынгамімітынг]]амі. Быў створаны Ігуменскі павятовы Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які ў лістападзе 1917 года абвясціў аб пераходзе ўсёй улады да [[Саветы|Саветаў]]. Вялікую работу на ўсталяванні ў павеце Савецкай ўлады праводзіў бальшавік [[Барыс Сяргеевіч Гарбачоў|Барыс Гарбачоў]]. Ён арганізаваў і ўзначаліў [[Чырвоная гвардыя (Расія)|чырвонагвардзейскі атрад]], які вёў барацьбу з [[Контррэвалюцыя|контррэвалюцыйнымі]] элементамі за ўсталяванне рэвалюцыйнага парадку ў горадзе і павеце. Былі праведзены першыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўстанаўленне рабочага кантролю над грамадскай вытворчасцю і размеркаваннем прадукцыі, паляпшэнне ўмоў працы і побыту працоўных, на барацьбу з разрухай і [[Спекуляцыя|спекуляцыяйспекуляцыя]]й<ref>{{крыніцы/ЗП|Мінская-2|3140. Мемарыяльная дошка ў гонар абвяшчэння ўлады}}</ref>.
 
=== У гонар Чэрвеньскага падпольнага райкама КП(б)Б ===