Гарналыжны спорт: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: вікіфікацыя
Няма тлумачэння праўкі
 
Радок 2:
'''Гарналыжны спорт''' — спуск на лыжах па спецыяльна абсталяваных на горных схілах трасах з дакладным фіксаваннем часу спуску. Від спорту, а таксама папулярны від актыўнага адпачынку мільёнаў людзей па ўсім свеце. Уключае спаборніцтвы па [[слалам]]е, [[слалам-гігант|слаламе-гіганце]], супергіганце, скарасным спуску, а таксама двухбор'е (слалам і скарасны спуск).
 
== Дысцыпліны ==
[[Слалам]] — спуск па трасе даўжынёй 450—500 м, з перападам вышынь паміж стартам і фінішам 60—150 м. Траса размечана варотамі (шырыня 3,5—4 м, адлегласць паміж імі ад 0,7 да 15 м), праз якія павінны праехаць спартсмены. За пропуск варот ці перасячэнне іх адной лыжай слаламіст падлягае дыскваліфікацыі. Скорасць на трасе да 40 км/гадз. Пераможца вызначаецца па суме часу дзвюх спроб на розных трасах.
 
Радок 8 ⟶ 9:
Скарасны спуск па трасе даўжынёю 2000—4000 м з перападам вышынь 500—1000 м. Шлях лыжніка вызначаецца рэльефам і размешчанымі на трасе варотамі. Скорасць 100 і болей км/гадз.
 
== Гісторыя ==
Радзімай гарналыжнага спорту з'яўляюцца [[Альпы]], на большасці моў сама назва гэтага віду азначае «альпійскія лыжы» ({{lang-en|Alpine skiing}}, {{lang-fr|Ski alpin}}, {{lang-de|Ski Alpin}}, {{lang-es|Esqui alpino}}, {{lang-it|Sci alpino}}). Першыя правілы гарналыжнага спорту распрацаваны ў 1922 англічанінам А. Лунам. Першыя спаборніцтвы (схарасны спуск) адбыліся ў 1923 у [[Швейцарыя|Швейцарыі]]. 3 1930 праводзяцца чэмпіянаты свету, з 1936 гарналыжны спорт у праграме [[Зімовыя Алімпійскія гульні|Алімпійскіх гульняў]]. 3 1966 штогод разыгрываецца Кубак свету.